Жбанаў Аляксей. Песні для мамы

Жбанаў Аляксей. Песні для мамы
1.77 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



16 трэкаў / Агульны час гучаньня 41:55. © Аляксей Жбанаў, 2010. (р) СООО "Вігма", 2010.

Трэк-ліст:

1. У векавечнай Бацькаўшчыне (словы Уладзімір Караткевіч)
2. Панна Вясна
3. Вочы матуліны
4. Хмаркі (словы Францішак Багушэвіч)
5. Прысвячэнне Менску
6. Маладыя, вясёлыя
7. До родного очага
8. Бывай, наша Нарач
9. Дагарэў за брамай небакрай (словы Уладзімір Караткевіч)
10. Красавіцкае танга
11. Не баюся, што мой век нявечны (словы Ніл Гілевіч)
12. Прысвячэнне Браславу
13. Восень, верасень
14. Нас лёс раскідаў па зямлі
15. Гімн філаматаў (словы Адам Міцкевіч, пераклад з польскай Кастусь Цвірка)
16. Хмаркі double (словы Францішак Багушэвіч)

+ буклет на 8 старонак з тэкстамі песень

У альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Мінску і Маскве ў 1997 – 2009 гадах. Спевы на ўласныя вершы і на вершы любімых паэтаў (Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча) аўтар складае ў гісторыю вандровак па чужыне, тугі па радзіме і шчаслівага вяртання дахаты, спасціжэння хараства роднай зямлі і людзей навокал, расказаную самаму дарагому чалавеку – маці.

Аляксей Жбанаў нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Мінску. Піша вершы і песні па-руску і па-беларуску, перакладае з нямецкай і сербскай моваў. Удзельнік творчага праекту "Песні філаматаў і філарэтаў".

...Панна Вясна, чую твае
Лёгкія я крокі.
І да таго сэрца пяе,
Што аж баліць трохі.
Можа, цябе лёсіць сустрэць
Мне на шляху росным...
І пакахаць, і анямець,
Страціць навек розум.

Падрабязней пра дыск "Песні для мамы" тут.

Фрагменты трэкаў "Вочы матуліны" (1), "Не баюся, што мой век нявечны" (2) і "Гімн філаматаў" (3) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)
6.49 р.

Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)

9 трэкаў / Агульны час 32:42. © Алесь Камоцкі, 2008. (p) BelTonMedia, 2008. Альбом складаецца з папулярных за савецкім часам песень, пераствораных і выкананых па-беларуску Алесем і ягонымі музыкамі.

ДзеціДзяцей. Рух
2.19 р.

ДзеціДзяцей. Рух

14 трэкаў / Агульны час гучаньня 45:00. © ДзеціДзяцей, 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka

Лірыка. Песьні на вершы Генадзя Бураўкіна. 14 трэкаў / Агульны час 54:01. Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack. © Зьміцер Вайцюшкевіч; © Генадзь Бураўкін; (р) ТДА “Вестрекордс-плюс”.