Шаноўныя сябры!
Культурніцкая пляцоўка “БЕЛАРУСКАЯ ПРАСТОРА” раіць наведаць “Адборышча”.
11-га мая мінскі клуб «Бруге» ператворыцца ў міні-версію фестывалю «Басовішча». У гэты дзень адбудзецца 5-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулага году і Лявона Вольскага.
Распачне імпрэзу канцэртнае праслухоўванне паўфіналістаў Конкурсу. На сцэну выйдуць рознастылёвыя выканаўцы: электронны гурт SnopSnoŭ, індзі-фолькавая каманда Helious, пост-панкавы праект Nürnberg, гітарны дуэт «MorkvoЦвет», поп-гурт D.Jaza, электронны праект K3tyvana ды cвежаспечаны дуэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса і Ўладзя Лянкевіча «Eryk i Ja». Па выніку выступаў паўфіналістаў будзе названа 4 каманды, якія возьмуць удзел у фінале конкурсу на самім «Басовішчы» 20-га ліпеня.
Кульмінацыяй вечару стане вялікі сэт даўняга сябры «Басовішча» Лявона Вольскага – паўтары гадзіны любімых гітоў у поўным гуку!
11.05, 17:00-22:00
Клуб «Бруге» (Партызанскі пр. 6А)
Набыць квіток – "Bezkassira.by"