8 лістапада, у панядзелак, а 19-й гадзіне ў Рэспубліканскім тэатры беларускае драматургіі ў Менску адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага. Музыка запрашае ўсіх ахвочых шукаць яго там.
А тым, хто зь нейкіх прычынаў ня зможа трапіць на канцэрт, Prastora.by прапаноўвае вялікі сьпіс дыскаў і кнігаў барда, дзе кожны зможа знайсьці штосьці сваё... Тым, хто яшчэ ня бачыў анімацыйнага кліпу Наталлі Чатковай на песьню "Шукай мяне" з апошняга альбому - абавязкова глядзець яго тут!
30 трэкаў / Агульны час гучаньня 47:37. © Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, 2000. (р) АМАП, 2009.
Альбом "Псальмы" А. Камоцкага на біблейныя радкі ў перакладзе на беларускую Р. Барадуліна. Слова "псальмы" паходзіць ад грэцкага "псальмас" - урачысты рэлігійны сьпеў, малітва. Скарына ў прадмове да "Псалтыру" адзначаў: "Псалам жастокае сэрца мякчыць і сьлёзы зь яго, якабы са істочніка ізводзіць". Псальмы перакладалі С. Полацкі, І. Луцкевіч, В. Сёмуха і вось - Р. Барадулін.
9 трэкаў + відэакліп "Шукай мяне" / Агульны час аўдыё 33:06. Працягласць відэа 02:59. © Алесь Камоцкі, 2009. (р) СООО "Вигмагрупп", 2009.
Ідэя гэтага альбому нарадзілася досыць выпадкова, - прызнаецца Алесь. - Наталля Чаткова запрапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову "Шукай мяне". На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом!
Фота Вадзіма Грудзько. - Мінск : Радыёла-Плюс, 2007. - 100 с. Кніга вершаў з напісаных у 2005 - 2006 гадах.
"Гэтыя вершы пiсалiся на працягу двух апошнiх гадоў. Канечне, вершаў за гэты перыяд было напiсана больш, чым 48, але канцэпцыя новай кнiгi мне бачылася менавiта такой. Адметнасцю кнiгi з'яўляецца самадастатковасць. У тым сэнсе, што ў кожнага верша ёсць свой фотаздымак, цi ў фотаздымка ёсць свой верш. Тут ужо што каму блiжэй", - гаворыць Алесь Камоцкi.
12 песень на вершы Ўладзімера Жылкі / Агульны час гучаньня 29:50. © Алесь Камоцкі, 1998. (р) АМАП, 2009.
Меладычнае аздабленьне вершаў: А. Камоцкі, У. Кандрыкінскі, В. Цярэшчанка.
Выканаўцы: В. Бурак, А. Змушко, А. Камоцкі.
15 песень на вершы Рыгора Барадуліна / Агульны час гучаньня 41:03. © Алесь Камоцкі, 1999. (р) АМАП, 2009.
Песні пра каханне, а ў гэтым Рыгор Барадулiн разбiраецца больш за iншых", - запэўнiў Алесь Камоцкi.
Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, аздобленыя фотаздымкамі Джона Кунстадтэра.
Мэтру Рыгору Барадуліну дужа спадабалася кніга свайго ўкладальніка Алеся Камоцкага - "48", - і зместам, і канцэпцыяю, і таму можна сказаць, што ў нечым гэтыя кнігі перагукаюцца.
14 песень на вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе з курдзкае мовы Рыгора Барадуліна / Агульны час гучаньня 27:19. © Алесь Камоцкі, 2001. (р) АМАП, 2009.
13 трэкаў / Агульны час гучаньня 36:06. © Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, 2002. (р) АМАП, 2009.
Вершы: Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Ганада Чарказяна.
Выканалі: Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі.
9 трэкаў / Агульны час гучаньня кожнага дыску 32:42. © Алесь Камоцкі, 2008. (p) BelTonMedia, 2008.
Альбом складаецца з папулярных за савецкім часам песень, пераствораных і выкананых па-беларуску Алесем і ягонымі музыкамі. Першы дыск - уласна песні, другі дыск - караоке да іх.
9 трэкаў / Агульны час гучаньня 26:47. © & (p) Алесь Камоцкі, 2006 (p) Beltonmedia, 2008.
Гэта песні задуменнага дзівака, які любіць бязмэтна паблукаць па вулках; магчыма, што ў яго ўсё ў жыцці добра, але ён, пэўна, знойдзе, з якой нагоды пасумаваць-паразважаць: "Проста - убачыць неба, цяжка - у яго паверыць". "Дах" можна аднесці да катэгорыі "Дыск для ўсіх". Такая музыка не раздражняе нікога.
14 трэкаў / Агульны час гучаньня 37:23. © Алесь Камоцкі, 2002. (р) АМАП, 2009.
16 трэкаў / Агульны час гучаньня 33:25. © Алесь Камоцкі, 2003. (р) АМАП, 2009.
20 трэкаў / Агульны час гучаньня 37:31. © Алесь Камоцкі, 1986. (р) АМАП, 2009.
12 трэкаў / Агульны час гучаньня Агульны час гучаньня 40:06. © Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, 2003. (р) Зьміцер Вайцюшкевіч (TODAR), 2003.
Дванаццаць песьняў на тэксты выбітнейшага сучаснага беларускага паэта-барда Алеся Камоцкага - пра каханьне, пра жыцьцё, пра надзею, пра спакусы, пра спакой. Кампазыцыі на дыску зьмяшчаюцца ў адмысловай храналёгіі: вясна, лета, восень, зіма - па некалькі на кожную пару году.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!