Выдавецтва "ПАПЕРУС", культурніцкая пляцоўка “Беларуская Прастора” і Інстытут імя Гётэ ў Менску запрашаюць на мерапрыемствы з нагоды выхаду ў сьвет кнігі Ёнаса Люшэра "Вясна барбараў" па-беларуску. У навэле яскрава апісваецца, як сусьветны фінансавы бамонд увадначасьсе ператвараецца ў статак барбараў, і што з гэтага выходзіць…
У Эўропе кніга ўжо сталася сапраўдным бэстсэлерам – толькі на мове арыгіналу агульны наклад перавысіў 60'000 прададзеных экзэмпляраў. Цяпер і беларускі чытач можа пазнаёміцца з творчасьцю прагрэсіўнага эўрапейскага пісьменьніка – больш за тое, пазнаёміцца зь ім асабіста! Спадар Люшэр прыме ўдзел у прэзэнтацыях беларускамоўнага выданьня ў Менску, Віцебску й Гомлі, зьдзейсьніўшы своеасаблівае турнэ па Беларусі – краіне, стан “барбарызаванасьці” якое ён пакуль што не бярэцца ацаніць.
Запрашаем і вас пазнаёміцца з узыходзячай зоркай сучаснай эўрапейскай літаратуры – маладым, але, безумоўна, самабытным творцам – і ягоным нашумелым творам "Вясна барбараў", які адгэтуль можна і трэба чытаць па-беларуску!
Прэзэнтацыі адбудуцца:
Віцебск: 2 сьнежня, а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музэі (Ратуша), вул. Леніна, 36.
Гомель: 3 сьнежня, а 12-й гадзіне ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя Леніна, пл. Перамогі, 2А.
Менск: 4 і 5 сьнежня, а 19-й гадзіне ў актавай залі Інстытута імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3; 4 паверх. УВАГА: 4 і 5 сьнежня праграмы будуць адрозьнівацца!
На ўсе мерапрыемствы ўваход вольны.
У імпрэзах бяруць удзел:
Ёнас Люшэр, аўтар;
Ірына Герасімовіч, перакладніца, мадэратарка;
Сяргей Паўлавіцкі, рэдактар;
Максім Карасцялёў, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; мастацкае чытаньне тэксту.
А таксама іншыя асобы, якія мелі непасрэднае дачыненьне да выхаду кнігі ў Беларусі і Расіі.
Кніга Люшар Ёнас. Вясна барбараў
На шыкоўным курорце ў Тунісе прадстаўнікі лёнданскага фінансавага сьвету гуляюць на вясельлі, куды трапляе і спадар Прайзінг — надзвычай «памяркоўны» ўладальнік буйной швэйцарскай кампаніі — чалавек, якому абы не рабіць актыўных дзеяньняў і наогул не прымаць аніякіх рашэньняў...
У гэты час ідзе прахам уся брытанская фінансавая сыстэма, падымаецца страшэнны вэрхал, і нават хвалёная памяркоўнасьць не ратуе галоўнага пэрсанажа ад сапраўднага барбарства, што хавалася пад танюткім вэлюмам «цывілізаванасьці».
Адмысловы Кубак са шкла сувэнірны з выявай герба ''Пагоня''
Кубак са шкла сувэнірны з выявай герба "Пагоні". Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 340 мілілітраў.
Адмысловы Куфаль са шкла сувэнірны з выявай герба ''Пагоня''
Куфаль са шкла сувэнірны з выявай герба "Пагоня". Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 500 мілілітраў.
Адмысловы Кубачак са шкла сувэнірны з выявай герба "Пагоня" (латтэ)
Кубачак са шкла сувэнірны з выявай герба "Пагоні" празрысты. Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 215 мілілітраў.
Вельмі адметныя, уласнабеларускія сувэнірныя вырабы, якія яскрава падкрэсьляць вашую нацыянальную прыналежнасьць. Выдатны падарунак замежнаму сябру, ці проста файная рэч, каб карыстацца самому! :)
Адмысловы Кубак са шкла са сподкам сувэнірны з выявай герба ''Пагоня''
Кубак са шкла са сподкам сувэнірны з выявай герба "Пагоня". Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 215 мілілітраў.
Адмысловы Каляндар ''Не маўчы па-беларуску'' на 2015 год
Кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы каляндар на 2015 год. Ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе дзякуючы насценнаму календару “Не маўчы па-беларуску!”. Аўтары ідэі — Анатоль Лазар, Дар’я Мандзік і кампанія «Будзьма!».
Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!
Насценны каляндар “Не маўчы па-беларуску!” — ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе!
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!
Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.
Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".
If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by