Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бэстсэлер за травень "Сфагнум" ды іншыя кніжныя цікавосткі!

Шаноўныя сябры, дазвольце зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што кагадзе на Prastora.by зьявіўся новы раман Віктара Марціновіча "Сфагнум", рэліз якога адбыўся напрыканцы траўня і які ўжо ставіць рэкорды па продажах у цэлым па краіне! Па-беларуску твор выйшаў асобным папяровым выданьнем у перакладзе Віталя Рыжкова, тады як па-расейску ён зьявіўся толькі ў выглядзе электроннае кнігі.

Апублікаваны ў выдавецтве "Кнігазбор" (у сэрыі "Кнігарня пісьменніка"), згодна са статыстыкаю "Белкнігі", за апошнія тры дні месяца гэты раман стаў лідарам продажаў за травень. Чым жа прывабная для шырокага чытацкага кола гэтая кніга?

Крытык Ганна Янкута ў рэцэнзіі на раман "Сфагнум" адзначае: "Калі ўявіць сабе кампазыцыю "Сфагнума" ў выглядзе шкілета, то гэта будзе адзін з самых добра складзеных і гарманічных шкілетаў, зь якімі я сутыкалася апошнім часам у беларускай літаратуры. Агульны ход падзеяў у творы вывераны добра, напружанне дазуецца акуратна, зацягнутых эпізодаў, якія прымусілі б асабліва нецярплівага чытача пераскокваць праз абзацы, няма".

А на сайце 34mag.net паведамляецца, што замежныя выдаўцы Марціновіча ўжо празвалі гэты раман "„Карты, грошы, два ствалы“ ў беларускай правінцыі", зьмясціўшы яго ў нішу "гангстэрскай камэдыі".

Так ці іначай, але скласьці ўласнае меркаваньне можна толькі прачытаўшы кнігу. То ж чытайма! :)

 


 

Марціновіч Віктар. СфагнумКніга Марціновіч Віктар. Сфагнум

Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі – багна?

 

 


 

Іншыя кнігі й дыскі, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Караткевіч Уладзімір. Збор твораў. Том 1Кніга Караткевіч Уладзімір. Збор твораў. Том 1

У першы том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі паэтычныя творы са зборнікаў «Матчына душа» (1958) і «Вячэрнія ветразі» (1960). Асобны раздзел складаюць творы 1950-х гг. і 1960 г., якія не ўвайшлі ў зборнікі паэзіі.

 

 

Караткевіч Уладзімір. Збор твораў. Том 2Кніга Караткевіч Уладзімір. Збор твораў. Том 2

У другі том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі паэтычныя творы са зборнікаў «Мая Іліяда» (1969) і «Быў. Ёсць. Буду.» (1986). Асобны раздзел складаюць творы 1961 – 1984, якія не ўвайшлі ў зборнікі паэзіі.

 

 

Краўцэвіч Аляксандр. Гісторыя Вялікага Княства ЛітоўскагаКніга Краўцэвіч Аляксандр. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі назіраецца рост цікавасці да гісторыі ВКЛ і попыту на адпаведную літаратуру. У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.

 

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства ЛітоўскаеКніга Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

 

 

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за іміКніга Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі

Уладзімер Арлоў, акрамя выдатнай мастацкай і гістарычнай прозы, выдаў пяць паэтычных кніг. Пад гэтаю вокладкаю выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час. З мараю пра адраджэньне беларускай лацінкі Ўладзімер Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзьвюх вэрсіях. Побач зь вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.

 

 

Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут!Кніга Чарняўскі Міхась. "Ня бойцеся ахвяраў і пакут!"

Дадзеная кніга распавядае пра адну з найяскравейшых старонак пасьляваеннага антыкамуністычнага супраціву ў Беларусі, раскрывае гераічную постаць кіраўніка падзем'я Расьціслава Лапіцкага ды яго паплечнікаў. Дасьледаваньне грунтуецца на ўспамінах ўдзельнікаў і сьведкаў тых падзеяў, а таксама выпісках з судовых справаў.

 

 

Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер!Альбом Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер!

Шыкоўны альбом Уладзімера Цэсьлера, чыё імя ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім і сусьветным мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці.

 

 

Вітушка Сяргей. Дзінь-дзіліньКніга Вітушка Сяргей. Дзінь-дзілінь

Аўтар прапаноўвае свае версіі казак паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі. Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых.

 

 

Беларускія казкі (на DVD, чытае Алег Хаменка)DVD Беларускія казкі (чытаюць Алег Хаменка, Ларыса Рыжкова й Тамара Лісіцкая)

Больш за 11 гадзінаў найлепшых беларускіх казак, якія начыталі легенда беларускага фальклёру — лідэр фольк-гурту "Палац" Алег Хаменка, а таксама радыёвядучая, пісьменьніца Тамара Лісіцкая і мастацкі кіраўнік калектыву “Калыханка”, адзіная ў Беларусі прафэсійная расказчыца беларускіх народных казак Ларыса Рыжкова.

 

 

Vinsent. Жывы DVD!DVD Vinsent. Жывы DVD!

Vinsent — адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў айчыннае музычнае сцэны. Сваім непаўторным стылем артыст пасьпеў сабраць шматлікую армію прыхільнікаў. Актуальная тэматыка песень, тэксты блізкія да паэзіі, неверагодная энэргетыка на канцэртах — гэта тое, чым захапляе Vinsent.

 

 

Адзін домаDVD Адзін дома

Васьмігодовы Кэвін Макалістэр зьнянацку застаўся дома адзін. Сям'я Кэвіна паехала на вакацыі ды забылася ўзяць яго. Але Кэвін не бянтэжыцца і рыхтуецца сьвяткаваць Каляды. Тым часам два няўмелыя злодзеі спрабуюць абрабаваць дом МакКалістэраў, Кэвін сустракае іх мноствам неверагодных пастак!

 

 

Зноў зьявіліся на складзе:

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і безКніга Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Найлепшая кніга прозы 2012 году — пераможца прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

 

 

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМоваНататнік-падручнік Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, дзе моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак.

 

Станкевіч Юры. ШалКніга Станкевіч Юры. Шал

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны.

 

 

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 1). Зьвяз ПярсьцёнкаКніга Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 1). Зьвяз Пярсьцёнка

The Lord of the Rings. The Return of the King / Кніга 1. Пераклад з ангельскае мовы Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай. Кніга гэтая – пераважна пра хобітаў, і зь яе старонак чытач шмат чаго даведаецца пра іх характар ды звычаі, а таксама трохі пра іх гісторыю.

 

 

Татарка Дамінік. Культура як зносіныКніга Татарка Дамінік. Культура як зносіны

Кніга "Культура як зносіны" – гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе.

 

 

Брава Алена. Рай даўно перанаселеныКніга Брава Алена. Рай даўно перанаселены

Гераіня аповесці "Рай даўно перанаселены" займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся "пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў". Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта – у цэнтры вострасюжэтнай аповесці "Дараванне", дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне.

 

 

Глобус Беларусі / Глобус БеларусиDVD Глобус Беларусі / Глобус Беларуси

Самы поўны ілюстраваны збор помнікаў беларускай архітэктуры: каля 10000 аб'ектаў і 50000 фота! Замкі, крэпасці, вежы, храмы (каталіцкія, праваслаўныя, іудзейскія, татарскія, пратэстанцкія), палацы і сядзібы, манастыры розных ордэнаў, а таксама: млыны, брамы, званіцы, ратушы, гандлёвыя рады, масты, аптэкі, банкі, чыгуначныя вакзалы, паштовыя станцыі, бровары, гатэлі.

 

 

Гарбата. Беларусь у гісторыіГарбата "Беларусь у гісторыі"

Падарункавая гарбата, упакаваная ў бляшанкі з выявамі знакамітых беларусаў, а таксама культурных артэфактаў Беларусі. Усярэдзіну – акрамя ўласна 400 грамаў сапраўднай цэйлонскай гарбаты – ўкладзены буклет, што ўтрымлівае зьвесткі пра ўсіх гістарычных асобаў і тыя славутасьці, што зьмешчаныя на ўпакоўцы.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Сачыць за навінкамі на Prastora.by можна таксама праз найбольш папулярныя сацыяльныя сеткі:
праз адмысловую старонку ў Фэйсбуку – www.facebook.com/prastora.by;
праз прастораўскі Twitter – twitter.com/prastora;
праз жывы дзёньнік Прасторы ў Лайвджорнал – prastoraby.livejournal.com;

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Каб адпісацца ад рассылкі Навінаў Prastora.by, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by