Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

"Белая яблыня грому" і іншыя новыя дыскі на Prastora.by (+ падарункі ад Л. Вольскага)

Нарэшце ў продажы зьявіўся новы, але "клясычны" альбом Лявона Вольскага й кампаніі – "Белая яблыня грому" – на вершы паэтаў-клясыкаў ад XVIII да XXI стагодзьдзя. Вось што піша ў "Прадмове" да дыску сам Лявон Вольскі:

"Усе мы ў школе вучылі беларускую літаратуру, і што? Хто што памятае? "Цьвёрда трымаўся юнак на дапросе"? "Адзін вялізарны парсюк"? "Цьвяток радзімы васілька?" Гэта яшчэ добрыя веды. Большасьць наогул нічога ня будзе памятаць. Таму што існуюць фіктыўныя прадметы. Гэта, як мінімум, сьпевы і белліт. Калі я вучыўся ў школе, дык нашая "беларусіца" пайшла ў дэкрэт. І яе замяняла маладая дзяўчына. Здаецца, цягам году. Дык вось, на занятках яна ўголас чытала дэтэктывы. Тады дзеці збольшага спакойна ды ўважліва слухалі. Потым усе атрымалі чацьверкі і пяцёркі і пайшлі на вакацыі.

Лявон Вольскі прэзэнтуе свой праект у Купалаўскім тэатры

За ўвесь час навучаньня я прачытаў "Міколку-паравоза", "Палескіх рабінзонаў" і некалькі кніжак Васіля Быкава. Гэта са школьнай праграмы. Астатняе "чыталася" па крытыцы. Бо адчуваліся заніжаныя патрабаваньні да прадмету. Фікцыя!

"Вайну і мір" я прачытаў, бо выкладчыца злавіла мяне на няведаньні дробных дэталяў раману і адмовілася пераводзіць на наступны курс. Там халява не праходзіла, у расейскай літаратуры.

Ніколі не траплялі ў сытуацыю, калі прадстаўнік старэйшага братэрскага славянскага народу гаворыць: "Што ў вас там за літаратура? Вось Пушкін, Лермантаў, Талстой – гэта літаратура!" А беларусы ў найлепшым выпадку памяркоўна змоўчаць, а ў горшым памяркоўна пагодзяцца. Таму што менавіта тады, у школе, мы падхапляем дзіўны вірус, які адны мякка называюць "памяркоўнасьцю", а іншыя вызначаюць як "агульную млявасьць і абыякавасьць да жыцьця". Прынамсі, беларускага жыцьця.

Усе гэтыя дванаццаць вершаў нешта закранулі ў маёй душы. Каб гэтага не адбылося, яны б не ператварыліся ў песьні. Вершы гэтыя пісалі розныя людзі, у розны час, пад уплывам розных пачуцьцяў. Таму атрымаўся эклектычны, рознастылёвы, рознакаляровы альбом. Гэта – частка майго жыцьця і жыцьцяў гэтых беларускіх паэтаў. А яны былі такія самыя жывыя людзі, як і вы.Таксама кахалі, ненавідзелі, любілі, баяліся, выпівалі, хварэлі... Не былі яны галерэяй стэрыльных партрэтаў з кабінэту белліту.

Спадзяюся, далучацца людзі, здабудуць новыя цікавыя зьвесткі, напішуць новыя песьні, прынясуць цікавыя фотаздымкі, і мы разам створым новы, альтэрнатыўны падручнік беларускай літаратуры. Сапраўдны падручнік. Сапраўднае беларускае літаратуры".

Лявон Вольскі

Да дыска прыкладаюцца два буклеты-кніжачкі па 26 старонак кожны, на адным зь якіх зьмешчаныя малюнкі Лявона Вольскага і ўласна тэксты да песень, а на другім – партрэты клясыкаў, зробленыя рукою завадатара праекту спадара Вольскага, і іх біяграфіі, напісаныя журналістам Глебам Лабадзенкам.

Лявон Вольскі ў суправаджэньні абноўленага ''The Крамбамбуля-Band'' выконваюць песьню ''Машыны'' на верш Ларысы Геніюш

Адмыслова да выхаду кружэлкі Лявон Вольскі зрабіў слухачам і некалькі падарункаў. А менавіта, тры песьні з альбому можна спампаваць у вэрсіі "мінус" – то бок бяз голасу самога спадара Вольскага– і сьпяваць караоке.

 

Прапаноўваем гэтыя трэкі Вашай увазе:

Мінус "Гэй, наперад!" – спампаваць.

Мінус "Парушыўшы законы прыцягненьня..." – спампаваць.

Мінус "Пахне чабор" – спампаваць.

Мінус "Пахне чабор" з "бэкамі" – спампаваць.

 



Вольскі Лявон. Белая яблыня грому

CD. Вольскі Лявон. Белая яблыня грому. Кошт – 23'400 руб.

Песьні Лявона Вольскага на вершы беларускіх клясыкаў ад XVIII да XXI стагодзьдзя / 12 трэкаў / Агульны час гучаньня 37:43. © & (р) GoRecords, 2010.

Трэк-ліст:

1. Гэй, наперад! (Янка Купала)
2. Пахне чабор (Пятрусь Броўка)
3. Сон (Адам Міцкевіч)
4. Вецер Радзімы (Максім Танк)
5. Скандынаўская песьня (Максім Багдановіч)
6. "Парушыўшы законы прыцягненьня..." (Аркадзь Куляшоў)
7. Немец (Францішак Багушэвіч)
8. Машыны (Ларыса Геніюш)
9. "Мала сказаць: ненавіджу..." (Пімен Панчанка)
10. У турме (Якуб Колас)
11. Белая яблыня грому (Рыгор Барадулін)
12. Заснаваньне Вільні. 1322 г. (Ян Чачот)


 

Іншыя музычныя і відэадыскі, што зьявіліся на Prastora.by:


Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD)
DVD. Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD)
Казка. Сцэнар – Лявон Вольскі пры ўдзеле Ганны Вольскай, рэжысэр – Мацей Сабураў. / Працягласьць відэа 02:08:37. (р) СООО "Вигмагрупп".
Калядная казка, дзе дабро як заўжды змагаецца са злом, а ў прамежках паміж змаганьнем гучаць кампазыцыі Лявона Вольскага, аўтара сцэнару і ідэі фільму. "Калі я пісаў сцэнар, у мяне не было намаганьняў іранізаваць з нашай краіны. Усё і так абсурдова, і больш абсурдова чым ёсьць – не прыдумаеш. Але паралелі можна знайсьці ў любой казцы." (Л. Вольскі)

 


Владимир Мулявин. Голос души. Часть 1. Нерастиражированное
CD. Владимир Мулявин. Голос души. Часть 1. Нерастиражированное
11 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:47. © & (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп".
"У альбоме, апроч прафэсіяналізму, якога Мулявіну было не пазычаць, адчуваецца душа, якая, імаверна, вельмі балела і перажывала... Мне падаецца, што ўсе сёньняшнія беларускія артысты маглі б шмат чаму навучыцца ва Ўладзімера Георгіевіча і яго творчасьці..." (Яўген Чалышаў, аўтар і кампазытар)

 


Ярмоленка Анатоль і ансамбаль
CD. Ярмоленка Анатоль і ансамбаль "Сябры". Сваяк
Анатолий Ярмоленко и ансамбль "Сябры". Свояк / 15 трэкаў / Агульны час гучаньня 54:03. © Анатоль Ярмоленка, "Сябры", 2010. (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп", 2010.

 


Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009
CD. Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009
19 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:00:22. © Аляксандра і Канстанцін, 2009. (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп", 2009.
"Выхад гэтага дыска абумоўлены часам і запатрабаванасьцю нашай музыкі. Былі абраны самыя яркія і пасьпяховыя кампазыцыі з альбомаў "За ліхімі за марозам", "Сойка", "Аўтаномная навігацыя". (A&K)

 


Chutki Smoŭž. Viaskovy / Хуткі Смоўж. Вясковы
CD. Chutki Smoŭž. Viaskovy / Хуткі Смоўж. Вясковы
11 трэкаў / Агульны час гучаньня 42:17. © Chutki Smoŭž, 2008. (р) БМАgroup, 2008.
"Хуткі Смоўж" выдаў свой дэбютны дыск "Вясковы". Беларусы дачакаліся сваіх "воплей" і "здобаў". Слаўгарадзка-магілёўскі гурт на чале зь цёзкам беларускага прэзыдэнта ў дэбютным альбоме прадэманстраваў надзвычайную сьпеласьць..." (С. Будкін)

 


Шалкевіч Віктар. Балады і рамансы
CD. Шалкевіч Віктар. Балады і рамансы
17 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:10:39. © Віктар Шалкевіч, 1998. (р) БМАgroup, 2007.
Першае выданьне (1998) "Баладаў і рамансаў" было прымеркаванае да 200-х угодкаў з Дня нараджэньня слыннага сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча. Барда і актора Віктара Шалкевіча многія ўжо цяпер лічаць фігураю ня менш выбітнаю :)...

 


Шалкевіч Віктар. Смутны беларускі блюз
CD. Шалкевіч Віктар. Смутны беларускі блюз
17 трэкаў / Агульны час гучаньня 56:49. © Віктар Шалкевіч, 1996. (р) БМАgroup, 2007.
Запіс зроблены ў студыі S-I "Польскага радыё" (Беласток) у сьнежні 1995 – лютым 1996 году. Шалкевіч пазнавальны, на гэтым альбоме ён акурат той лірык, якога мы ўсе знаем і любім.

 

 


Шалкевіч Віктар. Добрай раніцы (выбранае)
CD. Шалкевіч Віктар. Добрай раніцы (выбранае)
20 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:16:46. © Віктар Шалкевіч, 2002. Compilation БМАgroup/Kulturny Kantakt, 2002. (р) Другое выданьне БМАgroup, 2006. Дыск з сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".
Выданьне, як і кожны дыск з сэрыі "Беларускага Музычнага Архіву", суправаджаецца грунтоўным артыкулам пра творчасьць выканаўцы на адмысловым шматстаронкавым паліграфічным буклеце.

 


Litvintroll. Rock'n'Troll
CD. Litvintroll. Rock'n'Troll
10 трэкаў / Агульны час гучаньня 49:17. © Litvintroll, 2009. (р) БМАgroup, 2009.
"Невялікая порцыя гард-жахалак з нацыянальным калярытам пра злосных троляў і пачвараў ад гурту Litvintroll – наш адказ розным містыфікатарам тыпу Озі і "Короля и шута". (С. Будкін)

 


Стары Ольса. Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы
CD. Стары Ольса. Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы
17 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:07:33. © Стары Ольса, 2006. (р) БМАgroup, 2006.
Усе без выключэння прэзэнтаваныя песьні грунтуюцца на гістарычных крыніцах – пісьмовых творах 14-17 стст. і нотных матэрыялах 16-19 стст.
"Зайграйма на старых інструмэнтах забытыя мэлёдыі, засьпявайма старою моваю забытыя песьні – каб абудзіліся старыя Героі ды дапамаглі ачысьціць Айчыну!"

 


ZNICH. Крыжы-абярэгі
CD. ZNICH. Крыжы-абярэгі
11 трэкаў + відэа "Крыжы-абярэгі" + фота / Агульны час аўдыё 46:55. Працягласьць відэа 4:35. © ZNICH, 2006. (р) БМАgroup, 2006.
"Новы альбом нясе з сабою даволі сур'ёзныя зьмены. Па-першае, гэта далучэньне да гурту дудара Кастуся Трамбіцкага, і гук дуды, старажытнага рытуальнага інструмэнта, выдатна расквеціў гукавую палітру альбома. Па-другое, нарэшце ZNICH якасна запісаліся ў студыі..." ("Металфронт")

 

У рубрыцы "75% беларускае мовы ў словах":

 


Саша и Сирожа. Калыханки (DVD)
DVD. Саша и Сирожа. Калыханки (DVD)
Працягласьць відэа 02:03:14. © "Саша и Сирожа". (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп".
Тэлепанк ад Сашы і Сірожы. Калдырам і осабям страшрэ 16-ці зырыць кацегарычэскі не рэкамяндуецца! Новыя Калыханкі – ізбраннае з СаСі-ТВ (Саша і Сірожа Целевіжан). Але глаўнае, каб ня лопнуў жывот ілі яшчо чэво, так што сматрыце асьцярожна!

 

 


Разбітае сэрца пацана. Розавы закат
CD. Разбітае сэрца пацана. Розавы закат
12 трэкаў / Агульны час гучаньня 51:39. © РСП, 2008. (р) БМАgroup, 2008.
"Немудрагелістыя рыфмоўкі "пацаноў" запамінаюцца зь першага разу і назаўжды. Пры ўсім гэтым гурт не пайшоў на наўмысную прымітывізацыю сваёй музыкі, як тое часта бывае з "трасянкавымі" выканаўцамі, а наадварот пашырыў стылістычныя межы". (С. Будкін)

 


Саша и Сирожа. СкаТы!
CD. Саша и Сирожа. СкаТы!
14 трэкаў + відэакліпы "Калыханка" (працягласьць 02:15) і "Филя" (працягласьць 02:47) Агульны час аўдыё 37:53. Працягласьць відэа 05:02. © & (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп".
"Дебютный альбом "весёлой парочки" САША и СИРОЖА. Простяцкий юмор, хорошие мелодии и своеобразные аранжировки, делают этот альбом понятным любому слушателю, с любым чувством юмора". (МПК GO-records)

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!


Фоты з канцэрту ў Купалаўскім тэатры – Юліі Дарашкевіч, nn.by.