Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

"Беларуская Прастора" віншуе Вас з Калядамі ды Новым годам!

Паважаныя сябры!

Мы — дружная каманда "Беларускай Прасторы" — з радасным сэрцам і аптымізмам гледзячы ў будучыню, шчыра віншуем Вас з надыходзячымі Калядамі ды Новым годам!

З Калядамі і Новым годам!

Жадаем, каб вашыя добрыя справы, распачатыя ў адыходзячым годзе, шматкроць множыліся ды пашыраліся ў наступным!

Няхай поспех заўсёды будзе поплеч з Вамі — каб шчасціла ва ўсіх пачынаннях, — і любыя, нават самыя смелыя задумы, здзяйсняліся з дапамогаю Нябёсаў!

З Новым годам! (Упрыгожанні)

Няхай наступны год прынясе Вам шмат шчасця, усмешак — і будзе святлейшы за папярэдні. Хай ён будзе споўнены яркімі фарбамі, прыемнымі ўражаннямі і радаснымі падзеямі.

З Новым годам! (Снегавікі-музыкі)

Жадаем усім нам у новым годзе быць здаровымі, прыгожымі, каханымі і паспяховымі!

Дзякуем, што былі з намі ў гэтым годзе — і да сустрэчаў у наступным!

З Новым годам!

Вашая,
"Беларуская Прастора".

 


 

Падарункі на Каляды і Новы Год у продажы на Prastora.by:


 

Каляндар ''Не маўчы па-беларуску'' на 2016 годКаляндар ''Не маўчы па-беларуску'' на 2016 год

Новы год з пазнавальным календаром ад “Будзьма!” – гэта 366 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”, і дызайнера студыі "Адліга" Анатоля Лазара, які прапанаваў ідэю календара і зрабіў яго дызайнерскае афармленне. Ні дня без новага беларускага слова ў 2016 годзе!

Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Каляндар

“Гэты год адзначыўся ўсплёскам цікаўнасці беларусаў да сваёй мовы! Гэта, як і поспех паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску!”, натхніла нас на стварэнне календара, – кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”. – Праект з паштоўкамі быў прыязна прыняты як публікай, так і прафесійнай супольнасцю на фестывалі AD.NAK!.Натуральна, што нашай камандзе бачыўся працяг, і ідэя з календаром нам вельмі спадабалася.

Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстраваць адметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову.

А паколькі ўкладальнікі календара – людзі творчыя, то не абышлося, безумоўна, без гарачых дыскусій. І тут вельмі дарэчы былі і філалагічныя веды каардынатаркі кампаніі Ніны Шыдлоўскай, і дапамога эксперта – Уладзіміра Лянкевіча”.

Каляндар

 

Каляндар

Не маўчым па-беларуску разам у 2016 годзе!

 

 

Шапка з чырвоным пумпонамШапка з чырвоным пумпонам

Цёплая і ўтульная шапка з модным беларускім узорам.

Склад: 44% воўна, 56% ПАН (акрыл).
Памер універсальны, падыходзіць як дарослым, так і дзеткам ад 4-5 год (добра цягнецца).
Трымае цяпло, не калючая.

 

 

Шалік з арнаментамШалік з арнаментам

Цёплы і ўтульны шалік з модным беларускім арнаментам.

Склад: 44% воўна, 56% ПАН (акрыл)
Двухбаковы: чырвона-белы і бела-чырвоны
Добра трымае цяпло, не калючы.

 

 

З Новым годам! (складанка зімовых вершаў і песень)З Новым годам! (складанка зімовых вершаў і песень)

Cвяточная складанка класічных і новых зімовых вершаў ды песень. Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Аляксей Крукоўскі – вакал. Вольга Кашэвіч – фартэпіяна. Чытае вершы Юрась Жыгамонт.

 

 

Паштоўка. З Новым годам!Паштоўка. З Новым годам!

Пажаданне: З Новым годам! / Самыя лепшыя навагоднія падарункі няхай дастануцца табе!

Паштоўка з серыі:

 

 

Калядная быль. Вечаровыя казкіКалядная быль. Вечаровыя казкі

Аўдыёспэктакль паводле казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна "Елка" і 4 казкі ў дадатак: "Заробленыя грошы", "Буслы", "Разумнікі з Нукіма", "Гаспадар і парабак".

Аўдыёспэктакль + 4 казкі ў падарунак. Дыск у фармаце Audio-CD.

 

 

Гарбата Гарбата "Калядная" (васільковая)

Адчуйце непаўторны смак надыходзячых святаў — частуючы сябе і сяброў "Каляднай гарбатай"!

Гарбата цэйлонская байхавая чорная буйналіставая MABROC "Калядная".
Гатунак вышэйшы.
Маса 200 грамаў.
Выраблена ў Шры Ланцы.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by