"Беларуская Раскладанка" ад кампаніі "AŬPI"

Шаноўныя сябры!

''Беларуская Раскладанка''

Спяшаемся падзяліцца навіною, што даўнія і надзейныя сябры “Беларускай Прасторы” – крэатыўныя мэбляры з кампаніі AŬPI выйшлі на беларускі (а неўзабаве выйдуць і ня толькі на беларускі!) рынак з інавацыйным прадуктам – шыкоўным прадметам мэблі, які называецца "Беларуская Раскладанка".

Прэзентацыя і тэст-драйв гэтай цудоўнай айчыннай альтэрнатывы славутаму крэслу-грушы адбыліся ў офісе кампаніі зусім нядаўна. І мы таксама мелі гонар спрычыніцца да гэтае падзеі, як і да ўсёй "Беларускай Раскладанкі" ў цэлым – і цяпер працягваем актыўна спрычыняцца, абсталяваўшы "Раскладанкамі" сваю ўласную студыю HUKAPIS.

Фатэль, шэзлонг, матрац, банкетка – варыянтаў выкарыстання Раскладанкі шмат. Акрамя гэтага, дызайнеры вынайшлі і некалькі мадыфікацый новага прадукта. Адзін з прыкладаў – канапа-раскладанка, якая лёгка пераўтвараецца ў ложак ці шэзлонг для дваіх.

Зручная ў карыстанні, а да ўсяго яшчэ і камфортная, — ужо на стартавым этапе продажаў беларуская раскладанка прадстаўленая ў розных расфарбоўках. І, што асабліва прыемна айчыннаму спажыўцу – у тым ліку з вышытым сапраўдным беларускім арнаментам! І тут не апошняе сваё слова сказалі, працуючы ў суаўтарстве з дызайнерамі кампаніі AŬPI, супрацоўнікі "Беларускай Прасторы".

На прэзентацыі раскладанкі, усе прысутныя маглі не толькі ўбачыць новае беларускае крэсла на ўласныя вочы, але і па-сапраўднаму "выпрабаваць" яго, прыняўшы ўдзел у конкурсах ад AŬPI і "Беларускай Прасторы". Паляжаць, пасядзець і, як ужо таго няўрымслівая дзіцячая душа прагне, пагуляцца з раскладанкамі меў магчымасць кожны з прысутных.

Не прамінулі гэтай магчымасці і мы. І першае, што хочацца сказаць пра інавацыйную распрацоўку AŬPI – гэта напраўду зручна, практычна і, да таго ж, неверагодна стылёва! Беларуская раскладанка ўжо з’явілася ў продажы, так што цяпер адчуць яе выгоды можа – і, на нашую думку, проста абавязаны)) – практычна любы ахвочы!

''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''
''Беларуская Раскладанка''

 

Замовіць сабе "Беларускую Раскладанку" на адмысловых партнёрскіх умовах можна тут!

 


 

Новыя тавары, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Пашкевіч Алесь. РухПашкевіч Алесь. Рух

Гэтая кніга - пра вынаходнікаў дызельнага рухавіка і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш пра тых, хто любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, "сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, надта займальнае чытво, якое зацягвае і не адпускае да самага фіналу..."

Пашкевіч Алесь. Рух

Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) ПАШКЕВІЧ нарадзіўся на Случчыне 11 верасня 1972 года. Закончыў філфак БДУ і аспірантуру пры ім.

Працаваў у рэдакцыях часопісаў "Першацвет" і "Нёман". Абараніў кандыдацкую дысертацыю па паэзіі (1998) і доктарскую па прозе (2002).

Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменннікаў. Аўтар кніг "Нябесная сірвента" (1994), "Пляц волі" (2001), "Круг" (2006), "Сімъ побъдиши" (2012), "Карусь Каганец: кроў з крыві беларуса" (2013), літаратуразнаўчых манаграфій і шэрагу публікацый у друку.

Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расійскую, украінскую, польскую, балгарскую, літоўскую, ангельскую і шведскую мовы.

3 2002 па 2011 гады быў старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Дыпламант Міжнароднага Акадэмічнага Рэйтынгу папулярнасці "Залатая фартуна" (2008). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Валянціна Пікуля (з уручэннем залатога медаля) за гістарычную праўду ў рамане "Пляц волі" (2009). Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам "За заслугі" (2006).

 

 

Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля СтахаКараткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха

Гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха" - адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.

 

 

Быкаў Васіль. Сотнікаў. У туманеБыкаў Васіль. Сотнікаў. У тумане

Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці захаваць жыццё вычарпаныя да канца і прадухіліць смерць немагчыма?

Васіль Быкаў зноў і зноў ставіў гэтыя пытанні ў сваіх творах.

 

 

Барадулін Рыгор. Тастамент. Выбраныя творыБарадулін Рыгор. Тастамент. Выбраныя творы

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы Народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так і эсэ, запісы, вершы апошніх гадоў і дзён.

 

 

Аляхновіч Францішак. У капцюрох ГПУАляхновіч Францішак. У капцюрох ГПУ

Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч першым у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Яго твор "У капцюрох ГПУ", упершыню апублiкаваны ў 1934 годзе, яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы.

 

 

Быкаў Васіль. Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiкБыкаў Васіль. Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiк

Васіль Быкаў - імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна - апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці "Альпійская балада" і "Пакахай мяне, салдацік", у якіх закранаецца тэма вайны.

 

 

Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыццяПільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця

Як захапляльны прыгодніцкі раман чытаюцца ўспаміны наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай. Аўтарка наведала шматлікія гарады і краіны, яе прымалі пры дварах турэцкага султана Махмуда І, расійскай імператрыцы Анны Іаанаўны, аўстрыйскага імператара Карла VІ, а таксама айчынных князёў Радзівілаў, Патоцкіх, Сангушкаў. Усё яе жыццё было поўнае нечаканасцей і авантураў, але прыродны розум, смеласць і знаходлівасць заўсёды дапамагалі ёй выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый.

 

 

ПАД ЯСНУ ЗАРЫЦУПАД ЯСНУ ЗАРЫЦУ

Песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі С. Панізьніка. Запіс 1968-69 гадоў.

 

 

Vuraj. Песні, казачкі ды танцыVuraj. Песні, казачкі ды танцы

Другі альбом фолк-гурту быў запісаны на канцэрце ў Маскве.

"..."Песьні, казачкі ды танцы" – праграма, якая нібы разьлічаная на дзяцей, але ў той жа час добра можа зайсьці і дарослай публіцы. У ёй 10 кампазыцый-замалёвак, аздобленых выключна акустычнымі інструмэнтамі. Вакаліст хутчэй не пяе, а расказвае, і музыкі мусяць стварыць адпаведную атмасфэру, фон для дзеі. Тут пануе знарочыстая тэатральнасьць. Фактычна гэты альбом можна назваць музычным аўдыёспэктаклем, толькі што прасачыць пэўны сюжэт тут немагчыма..."
Сяргей Будкін

 

Fratrez. OraFratrez. Ora

Музыка Fratrez уключае ў сябе разнастайнасць рытмаў, музычных формаў і адценняў, вакальную імправізацыю, спевы на "мёртвых" мовах і дыялектах. На пачатковым этапе галоўным накірункам творчасці гурта з’яўляўся эксперыментальны сінтэз музыкі і тэатра. Са з’яўленнем праграмы "Ora" гурт перайшоў да новага гучання.

 

Праваслаўны малітваслоўПраваслаўны малітваслоў

"Праваслаўны малітваслоў" мае раздзелы: Малітвы ранішнія, вячэрнія, Паследаванне да Святога Прычашчэння, Малітвы падзякі, Малітвы розныя. 2-е выданне Малітваслова (1-е выйшла ў 2004 г.) дапоўнена трыма канонамі, неабходнымі пры падрыхтоўцы да прычашчэння, а таксама Пасхальным канонам. Пераклад з царкоўнаславянскай і грэчаскай моў на беларускую ажыццявіў кандыдат багаслоўя, прафесар Мінскіх духоўных школ протаіерэй Сергій Гардун.

 

 

Праваслаўны малітваслоўПраваслаўны малітваслоў

Выданне склалі жыццеапісанні святых, якія ў розныя часы праславіліся падзвіжніцкім служэннем Царкве і Бацькаўшчыне і былі ўключаны ў Сабор Беларускіх святых. Падаюцца звесткі пра жыццё, служэнне і подзвіг святых, прыводзяцца сведчанні іх гістарычнага і сучаснага ўшанавання. У кожнага артыкула размешчаны трапар — галоўнае песнапенне ў гонар святога на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by