Будзем цмакаваць!

Панове і спадарове!

Калі вы раптам яшчэ не сплянавалі сабе справаў на гэтыя выходныя — то вы маеце цудоўную мажлівасьць трапіць на адно з самых адметных мерапрыемстваў году, якое завецца "Фестываль міфалогіі. У гасьцях у Лепельскага Цмока".

Арганізатары падрыхтавалі столькі ўсяго цікавага (а колькі яшчэ мы пачулі на словах, што не ўвайшло ў афішу!), што нават пералічваць гэтага ўсяго ня мае сэнсу — прасьцей прыехаць і пабачыць усё ўжывую. Гэтая нетрывіяльная падзея адбудзецца ў слаўным і гасьцінным горадзе Лепелі 8 жніўня ў Гарадзкім парку. Пачатак аб 11-й гадзіне.

Лішне казаць, мы — зладжаная каманда "Беларускай Прасторы" — ніяк не маглі праігнараваць такога шыкоўнага запрашэньня, і з радасьцю пагадзіліся прыехаць. Тым больш, што запрашаюць нас туды самі арганізатары і сталыя сябры "Беларускай Прасторы" — і робяць гэта далёка ня ў першы раз, так што, як кажуць, гэтым разам усе зоркі супалі :)

Для тых, хто яшчэ знаходзіцца ў пачуцьці лёгкай настальгіі па мінулых выходных, калі мы разам з вамі гэтаксама няблага прабавілі час на фэстывалі "Дружба" — а таксама для тых, хто зь нейкіх прычынаў ня змог там аказацца, — няхай будзе смачным падарункам вось гэты прыўкрасны рэпартаж пра падзею ад мэгаталенавітага фатографа Аляксандра "Таранціны" Ждановіча.

Што ж да Лепеля, то тамтэйшы фэст абяцае быць прыемным завяршэньнем гэтага дужа сьпякотнага тыдня. Трэба спадзявацца, што Лепельскі Цмок праявіць літасьць і ў давяршэньне сьпёкі ня зьнішчыць полымем з свайго роту ўсяго, што яшчэ пакуль трымаецца ў гэтым сьвеце :) Між іншага, паглядзець, як прайшоў леташні "Фестываль міфалогіі" ў Лепелі можна тут.

Лепельскі фэст

Так выглядаюць фотаздымкі зь мінулага году, ну а сёлетні фэст яшчэ ня позна прыняць рашэньне ды паглядзець на ўласныя вочы! Магчыма, сяму таму нават пашанцуе жыўцом убачыць знакамітага Лепельскага Цмока — які, не раўнуючы ягоны Лах-Нэскі брат з Шатляндыі, ужо стаўся турыстычнай славутасьцю краю. Як кажуць, сардэчна запрашаем і да пабачэньня ў Лепелі!

 


 

Новыя тавары, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Торба для пакупак Торба для пакупак "Беларускі арнамэнт"

Вельмі адметныя, уласнабеларускія сувэнірныя вырабы з сэрыі "Беларускі арнамэнт" яскрава падкрэсьляць вашую нацыянальную прыналежнасьць, і кожнаму дадуць магчымасьць здалёк убачыць, што гэта ідзе Беларус! :)

 

 

Плавінскі Мікалай. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкіПлавінскі Мікалай. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі

У кнізе змешчаны краязнаўчыя нататкі аб гісторыі і прыродных асаблівасцях роднага краю, асабістыя ўражанні аўтара ад сустрэч з цікавымі людзьмі. Вялікая ўвага надаецца адлюстраванню падзей Вялікай Айчыннай вайны і стваральнага будаўніцтва ў пасляваенны час, пошуку шляхоў вырашэння праблем сучаснага жыцця, знаходжання кожным чалавекам свайго месца ў ходзе змагання за свабоду і незалежнасць Радзімы.

 

 

Юрэвіч Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ці АпалогіяЮрэвіч Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча "Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія" (25-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны") адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі

 

 

Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства. Казка-размалёўкаНаркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства. Казка-размалёўка

Казка пра хлопца Васілька, прынцэсу Дабралетку, іх незвычайныя прыгоды і сапраўднае чараўніцтва.

 

 

 

Новы замак. Літаратурны альманахНовы замак. Літаратурны альманах

Літаратурны альманах Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

 

 

Брама. Літаратурны альманахБрама. Літаратурны альманах

Літаратурна-мастацкі альманах Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

 

 

Ратуша. Літаратурны альманахРатуша. Літаратурны альманах

Літаратурна-мастацкі альманах Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

 

 

Палац. Літаратурны альманах Палац. Літаратурны альманах

Літаратурна-мастацкі альманах Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

 

 

 

Гарэцкі Радзім. Лісты жыцця і кахання Гарэцкі Радзім. Лісты жыцця і кахання

Кніга прысвечана жыццю і вялікаму пачуццю кахання Гаўрылы Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі) і яго жонкі Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай, што асвятляецца галоўным чынам праз іх багатае ліставанне.

 

 

Кардубан Юлія. Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў Кардубан Юлія. Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў

Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыфроўкай, і іх беларускія эквіваленты.

 

 

Скорабагатаў Віктар. Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў XIX стагоддзя Скорабагатаў Віктар. Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў XIX стагоддзя

Зборнік змяшчае вершы да дванаццаді вакальных цыклаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры. Іх аўтары - Антон Радзівіл, Людвіг ван Бэтховэн, Франд Шубэрт, Робэрт Шуман, Рыхард Вагнэр, Ёганэс Брамс і Густаў Малер.

 

 

Ярмоленка Валер. За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі Ярмоленка Валер. За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі

У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы славутага падарожніка Мікалая Пржавальскага — першага даследніка Цэнтральнай Азіі. Ягонае імя залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў побач з імёнамі Марка Пола і Хрыстафора Калумба, Фэрнана Магелана і Вітуса Берынга.

 

 

 

Урбан Паўла. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць Урбан Паўла. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць

Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крьніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвінаў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму.

 

 

Дэкаратыўны магніт. Старая карэта Дэкаратыўны магніт. Старая карэта

Матэрыял: экакераміка (акрылавы гіпс).
Вытворца: рамеснік Карпюк Д. І.
Цудоўны падарунак для гасцей нашае краіны і для ўпрыгожвання ўласнае лядоўні.

 

 

Бірулька. Бірулька. "I love Belarus"

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці. Клясыка сувэнірнага жанру, сэрыя "I Love Belarus" – гэта варыяцыя адной з самых распаўсюджаных сувэнірных тэматык у сьвеце. Такія дызайны вы можаце ўбачыць практычна ў любой краіне, сустрэць на любым кантынэнце. Цяпер і беларусы далучыліся да ўсясьветнага трэнду!

 

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Беларускай Прасторы!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by