Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Чэрвень пад знакам Быкава

Суровая скала, выкрамненая лютымі вятрамі, — Васіль Быкаў.
Рыгор Барадулін

 

Чэрвень 2013 года можна ўмоўна назваць месяцам Васіля Быкава. 19 чэрвеня быў Дзень нараджэньня пісьменьніка, а 22 чэрвеня мінула роўна дзесяць год, як на аднаго Вялікага Беларуса стала меней. Многія небеспадстаўна называлі і працягваюць называць яго Сумленьнем Нацыі, а што да беларускай літаратуры, то без аніякіх сумневаў, ягоныя творы застануцца ў ёй назаўсёды.

З гэтай нагоды на Prastora.by зьявіліся некалькі рэдкіх і маладаступных выданьняў – як уласна аўтарства Васіля Быкава, так і пра яго.


 

Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 7Кніга Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 7

Сёмы том Поўнага збору твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самых першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў. Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго Збору твораў.

 

 

Васіль Быкаў: вядомы і невядомыКніга Васіль Быкаў: вядомы і невядомы

У дадзеным зборніку выяўляюцца генетычныя карані прозы Васіля Быкава, яго няпросты жыццёвы лёс. Кніга разлічана на спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, настаўнікаў гімназій, каледжаў, школ і шырокае кола аматараў творчасці Васіля Быкава.

 

 

Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 8Кніга Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 8

Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза – усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».

 

 

Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіўКніга Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіў

Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія.

 

 

Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 9Кніга Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 9

Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962 – 1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня», «Двое в ночи», «Волчья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обелиск)», «Его батальон», «На Чорных лядах».

 

 


 

Іншыя кнігі й дыскі, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Барадулін Рыгор. СябрынаКніга Барадулін Рыгор. Сябрына

Вельмі файна ілюстраваная і зручнага фармату дзіцячая кніжка – вершы дзядзькі Рыгора выдатна аздобіла мастачка Мая Пракаповіч. Адна з найлепшых кніжак для дзяцей, выдадзеных апошнім часам! Новая серыя кніг “Нашым дзеткам” адрасуецца самым маленькім.

 

 

Мрый Андрэй. Запіскі Самсона СамасуяКніга Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя

У сваім найбольш вядомым рамане Мрый паказаў тыповага выскачку "Самасуя, што з мяшчанскіх нізоў прабіраецца да вяршыняў савецкай улады". Твор уражвае дзіўным гумарам і застаецца запатрабаваным і ў наш час, што сведчыць пра яго надзвычайную актуальнасць.

 

 

Анталогія беларускага санетаКніга Анталогія беларускага санета

Анталогія беларускага санета выдаецца ўпершыню. У ёй знітаваліся санеты пачынальнікаў гэтай вершаванай формы ў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, а таксама творы сучасных аўтараў. Укладальнік Яўген Хвалей.

 

 

 

Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдишиКніга Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши

Раман пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца паралельна ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. «Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова. У кнігу ўвайшлі таксама выбраныя эсэ аўтара.

 

 

Віняцкі Мікалай. Залатое пачуццяў руноКніга Віняцкі Мікалай. Залатое пачуццяў руно

Пятая паэтычная кніга Мікалая Віняцкага «Залатое пачуццяў руно» ўключае новыя творы, якія вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем самых разнастайных класічных форм і жанраў паэзіі. Апроч вершаў аўтар увёў у сваю паэзію цэлы шэраг экзатычных на фоне традыцыйных жанраў.

 

 

Віняцкі Мікалай. Пад крылом лебядзіным…Кніга Віняцкі Мікалай. Пад крылом лебядзіным…

Паэтычны зборнік “Пад крылом лебядзіным…” з шэрагу тых кніг, якія пішуцца ўсё жыццё, калі добрым дарадцам аўтару становяцца мудрая развага, сталасць і вопыт. Шырокі выбар тэм, дакладнасць і вобразнасць слова, адметнасць мастацкага бачання суровай рэчаіснасці – усё гэта належыць па-сапраўднаму таленавітай і самабытнай паэзіі, што, несумненна, спадабаецца нават самым патрабавальным чытачам.

 

 

Віняцкі Мікалай. Адзвінелі жытоў каласыКніга Віняцкі Мікалай. Адзвінелі жытоў каласы

Зборнік беларускага паэта Мікалая Віняцкага “Адзвінелі жытоў каласы” вельмі своеасаблівы, арыгінальны. Апроч традыцыйных вершаў і санетаў, упершыню ў літаратуры створаны вянкі: актаваў, тэрцынаў, катрэнаў, трыялетаў – экзатычных на фоне класічных жанраў. Паэт па-мастацку, выразна і вобразна дэманструе сваё бачанне рэчаіснасці, якое не пакідае веры і спадзяванняў на лепшае.

 

 

Бензярук Анатоль. Мячы ГрунвальдаКніга Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда

Кніга Анатоля Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” прысвечаная вялікай Грунвальдскай бітве. 15 ліпеня 1410 года Вялікі князь Вітаўт і кароль Уладзіслаў Ягайла перамаглі, бо вялі ваяроў у бой за Айчыну і мелі побач верных абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў.

 

 

Дзіцячы альбом (2CD)Музычнае выданьне Дзіцячы альбом (на двух CD)

У 2010 годзе выйшаў дыск "Дзіцячы альбом. Частка першая", на якім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень для дзяцей у арыгінальных апрацоўках. І вось доўгачаканая добрая навіна: завершаная праца над другою часткаю "Дзіцячага альбому"! Прадстаўляем вашай увазе выніковае выданьне, складзенае з абедзьвюх частак і зробленае ў фармаце падвойнага CD.

 

 

Зноў зьявіліся на складзе:

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства ЛітоўскаеКніга Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

 

 

Крамбамбуля. Драбадзі-драбадаCD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада

Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія).

 

 

Чытанка для дзіцячага садкаКніга Чытанка для дзіцячага садка

Творы "Чытанкі" прыдатныя для чытання, распавядання, завучвання на памяць пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.

 

 

Троіца. ЗімачкаCD Троіца. Зімачка

Шостая плытка ў дыскаграфіі этна-трыо Троіца, якая атрымала безьліч ухвальных рэцэнзіяў і станоўчых водгукаў. Экспэрты бадай адзінадушна назвалі "Зімачку" найлепшым альбомам году.

 

 

История имперских отношений: беларусы и русские. 1772 – 1991 гг.Кніга История имперских отношений: беларусы и русские. 1772 – 1991 гг.

Несмотря на то, что Беларусь обрела в 1991 году независимость, общественность соседних стран, в первую очередь России, продолжает рассматривать ее через призму старых мифов и догм – как эпохи царизма, так и советской эпохи. Данная книга последовательно и аргументировано опровергает многие выдумки шовинистов.

 

 

Клінаў Артур. ШаломКніга Клінаў Артур. Шалом

Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Сачыць за навінкамі на Prastora.by можна таксама праз найбольш папулярныя сацыяльныя сеткі:
праз адмысловую старонку ў Фэйсбуку – www.facebook.com/prastora.by;
праз прастораўскі Twitter – twitter.com/prastora;
праз жывы дзёньнік Прасторы ў Лайвджорнал – prastoraby.livejournal.com;

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Каб адпісацца ад рассылкі Навінаў Prastora.by, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by