Біклага, кульба, тобра на плячах,
па нашым часе – выгляд маскарадны.
Нікому і ні ў чым непадуладны
Ідзе хадок, таму што выбраў шлях.
Ён выбраў шлях, і ўжо ня зьверне ўбок
Ад ісьціны, вядомае спрадвеку.
Амаль усё, што трэба чалавеку –
Скарынка хлеба ды вады глыток.
Амаль усё. Амаль, амаль, амаль,
Але ня ўсё, калі камяк у горле,
Ня ўсё, ня ўсё, калі душу агорне
Па незабыўным непазбыўны жаль.
Па кім? Па чым? Ці не па ўсіх і ўсім?
Па каласах тых, што на ўзьмежку поля,
Па тым, што – праўда, і па тым, што – воля,
Па самым любым, самым дарагім,
Па ўсіх, па ўсім, да сьлёз, да сьлёз, да сьлёз,
Па самым крэўным у чужынным сьвеце,
Што княжым ветрам прашуміць у вецьці
На сьпеўных вежах полацкіх бяроз
І паляўнічым рогам прагудзе
Ля Турава і адгукнецца ў Крэве...
Хай шлях кружны, нібыта колцы ў дрэве,
Бясконцы шлях – але хадок ідзе...
Ідзе хадок. Над ім дажджыць, сьняжыць,
Яму ня выйсьці з гэтай кругаверці...
Ён ведае так мала, каб памерці,
І гэтак многа ведае, каб жыць.
У. Някляеў
Выданне, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Кніга фармату А4, мае 150 старонак:
* Прадмова Рыгора Барадуліна
* Факсіміле рукапісу
* Чарнавыя накіды
* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсіміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)
* Аналіз усіх правак + каментары
* 55 ілюстрацый, 27 з якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню
* Паслямова Васіля Сёмухі.
Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" – своеасаблівая мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця Беларусі XVI стагоддзя. Трагічная і адначасова надзіва жыццесцвярджальная кніга. У беларускай літаратуры яна займае адметнае месца. Калі ж знаходзіць ёй аналогіі ў сусветнай літаратуры, то па ідэйна мастацкіх асаблівасцях раман можна суаднесці з "Гарганцюа і Пантагруэлем" Ф. Рабле, "Легендай пра Уленшпігеля" Ш. дэ Кастэра, "Кала Бруньёнам" Р. Ралана, "Майстрам і Маргарытай" М. Булгакава. Уладзімір Караткевіч пераканаўча паказаў, што і на беларускай нацыянальнай глебе ёсць постаць тыпу Ціля Уленшпігеля. Юрась Братчык з'яўляецца яго духоўным братам, ён увасабляе дух Беларусі, нязломны і непераможны народны характар.
Адзін з найлепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем рамана Алесем Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй радзімы – Беларусі.
У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца аб трагедыі, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, аб загаварах цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, аб смелых людзях, якія сталі на іх шляху, аб вераломстве і высакароднасці, аб страшным лёсе асуджанага на гібель шляхетнага роду Яноўскіх. Роду, які быў выратаваны дзякуючы гонару, мужнасці і каханню.
Историко-детективная повесть рассказывает о разыгравшейся трагедии в одном из глухих уголков старой Беларуси, о заговоре мракобесов, жаждавших золота и власти, о смелых людях, вставших на их пути, о вероломстве и благородстве, о страшном роке осужденного на гибель благородного рода Яновских. Рода, который был спасен благодаря чести, мужеству и любви.
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.
У кнігу ўвайшлі аповесць "Чазенія" і такія апавяданні, як "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя...", "Кніганошы" і інш. Творы прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у іх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам. Малыя з цікавасцю прачытаюць творы "Жабкі і Чарапаха", "Верабей, сава і птушыны суд", "Вясна ўвосень", "Надзвычайная котка". Падлеткам адрасаваны шчымлівыя і патрыятычныя "Лебядзіны скіт", "Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў", "Кацёл з каменьчыкамі", лірычная "Вужыная каралева". А чытач дарослы і спрактыкаваны, можа, адкрые для сябе новага Уладзіміра Караткевіча – геніяльнага пісьменніка-казачніка.
Да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
LIVE. 18 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:18:51.
© & (p) Уладзімір Караткевіч, Зміцер Вайцюшкевіч, 2010.
Беларуская гісторыя ў пераказе Караткевіча – гэта гісторыя магутнай еўрапейскай дзяржавы, населенай самымі прыгожымі ў свеце жанчынамі і самымі смелымі, высакароднымі, адданымі роднаму краю воямі. Рыцарамі. Менавіта такая, сцвярджае Караткевіч, ёсць нашая краіна, менавіта гэткія ў ёй людзі. І наўрад ці знойдзецца чалавек, які, прачытаўшы Караткевіча, у гэта б не паверыў. Такая сіла ягонага таленту, такая ў ім неўміручая любоў да Беларусі.
Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.
Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне. Перакладзены на сотні моваў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і па-беларуску.
У зборнік "Новае неба" сабраныя лепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса.
Паэзія Міхася Башуры вельмі эмацыянальная і свавольная, бо яна гаворыць пра вечныя чалавечыя каштоўнасці. Вершы, прадстаўленыя ў выданні, разгортваюць перад чытачом каляровую гаму новага свету, дзе няма месца здрадзе, нянавісці і падману. Гэта – светлая кніга, якая рэкамендуецца ўсім прыхільнікам паэтычнага слова.
Гэтае ўнікальнае паэтычнае выданне рэкамендуецца для шырокага кола чытачоў..
Выданне прысвечанае літаратурнай суполцы "Яна-Тры-Ён", якая, акрамя яскравых літаратурных выступаў, пакідае пасля сябе і шэраг запамінальных акцыяў і перформансаў.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсці на Prastora.by!