22 і 23 снежня з нагоды адкрыцця крамы "Беларуская Прастора" ў гандлёвым цэнтры "Маскоўска-Венскі" (пр-т Незалежнасці, 58, павільён 205) кампанія "ПРАСТОРА БАЙ" запрашае на дзве перадкалядныя імпрэзы. Пачатак абедзвюх імпрэзаў – а 19-й гадзіне.
22 снежня адбудуцца літаратурна-мастацкія і музычныя выступы Яраша Малішэўскага, Аксаны Спрынчан і іх дачушкі Альжбэты, а таксама барда і літаратара Сержа Мінскевіча.
Акрамя гэтага вас чакае прэзентацыя вопраткі Belarusam.by.
23 снежня запрашаем на творчую сустрэчу з фіналістамі адбору на конкурс “Еўрабачанне-2016” гуртом NAVI. Для ўсіх прысутных маладыя беларускія выканаўцы праспяваюць лепшыя песні, а таксама падзеляцца сваім неверагодным пазітывам, які яны папросту выпраменьваюць!
Усіх сакрэтаў наперад раскрываць ня будзем – каб было што казаць падчас прэзентацыі ;) – але так Беларуская Прастора распачынае акцыю "Мы з вамі NAVI" (хэштэг #мызваміNAVI). Дэталі і падрабязнасці будуць неўзабаве, але ў цэлым мы заклікаем вас далучацца і разам з намі скіроўваць свае намаганні на тое, каб дапамагчы гэтаму надзвычай таленавітаму творчаму калектыву паехаць ад нашай краіны на Еўрабачанне.
Нагадаем, што на дадзены момант кампазіцыя "Гэта зямля" ад гурту NAVI – адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў. І яна мае больш чым рэальныя шанцы на перамогу. Верым, што з нашаю з вамі дапамогаю ў NAVI ўсё атрымаецца!
Запрашаем далучацца да нашага свята 22 і 23 снежня!
Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы, акцыі і падарункі ад кампаніі "ПРАСТОРА БАЙ". А для ўсіх дзетак – салодкія пачастункі!
У новай краме "Беларуская Прастора" можна набыць арыгінальныя беларускія сувеніры, кнігі, аўдыёкнігі і фільмы, адзенне, адмысловую гарбату і філігранныя вырабы са шкла. У вас будзе магчымасць ўсё пабачыць на свае вочы, памацаць, прымераць і паразмаўляць на роднай мове з нашымі ветлівымі супрацоўнікамі.
Крама "Беларуская Прастора" ў гандлёвым цэнтры Маскоўска-Венскі (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205) працуе сем дзён на тыдзень з 11.00 да 20.00. Таксама тут будзе адбывацца самавываз замоваў, зробленых на сайце Prastora.by.
Таксама сачыце за навінамі Беларускай Прасторы ў сацыяльных сетках:
Facebook: https://www.facebook.com/prastora.by/
Вконтакте: https://vk.com/prastora_by
Twitter: https://twitter.com/prastora
Instagram: https://www.instagram.com/prastora/
Одноклассники: http://ok.ru/prastoraby
Youtube: https://www.youtube.com/user/Prastoraby
Адмысловая мадэль з нацыянальным арнаментам!
"Беларуская Раскладанка" — унікальная мэблевая навінка, сапраўдны беларускі фатэль-трансформер! Акрамя таго, што "Беларуская Раскладанка" — гэта ўніверсальны фатэль, які мае 5 ступеняў раскладання, дык яна яшчэ і можа быць зручным ложкам, шэзлонгам, банкеткаю або проста матрацам!
· стылёвая дэталь сучаснага інтэр'еру
· утульнае месца для рамантычнага вечару
· улюбёная пляцоўка для гульняў і баўлення часу вашаму дзіцяці
· зручнае крэсла для відэа гульняў і прагляду любімых фільмаў
· камфортны шэзлонг на свежым паветры
Паліна Рэспубліка. Бясконцы красавік
Доўгачаканы дэбютны альбом Паліны Рэспублікі!
Сяргей Будкін: "Паліна ў кожнай песеньцы вельмі розная з настрою... Найбольш выдатна і гарманічна выглядаюць "Красавік", "Сарафан", "Лета", досыць цікава вырашаны "Рассвет"". Цалкам тэкст на сайце Budzma.by.
Прэзэнтацыі кнігі з удзелам аўтара ў Менску і Берасьці! Падрабязная інфармацыя ТУТ.
Пасьля самазабойства брата аўтар пачынае сапраўднае расьследаваньне і — разам з тым — дасьледаваньне. Каб зразумець, што штурхнула брата сыйсці з жыцьця, аўтар пачынае ўзгадваць яго гісторыю — кім быў брат, як ён жыў, чаму знаёмыя звалі яго "каала" і як гэтая мянушка паўплывала на яго жыцьцё.
Кубак са сподкам ''ВЫШЫВАНКА''
Кубак керамічны сувэнірны. Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 160 мілілітраў.
Колер: белы. Друк: дэколь.
Вельмі адметныя, уласнабеларускія сувэнірныя вырабы з сэрыі "ВЫШЫВАНКА" яскрава падкрэсьляць вашую нацыянальную прыналежнасьць. Выдатны падарунак замежнаму сябру, ці проста файная рэч, каб карыстацца самому! :)
Запальніца крамянёвая (крэмніевая) з газам.
Колер: белы.
Матэрыял: плястык. Друк: тампа.
Дэкаратыўны магніт ''ВЫШЫВАНКА''
Сувэнірны магніт для любое мэталічнае паверхні – лядоўні, мікрахвалёўкі, пральнае машыны й г. д.
Колер: белы. Матэрыял: плястык. Друк: паліграфічная ўстаўка.
Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: белы. Матэрыял: ПВХ.
Матэрыял: шкло.
Колер: празрысты.
Аб'ём: 35 мл.
Матэрыял: сілікон.
Колер: белы.
Памер: 70 мм.
Першых пяць асобнікаў - з подпісамі лідара гурта Мікіты Найдзёнава!!!
Гэты альбом музыкі рыхтавалі амаль 2 гады — ад таго часу, як былі адзначаныя ў намінацыі "Дэбют" на прэміі "Героі году — 2013".
"Выхад альбому нечым нагадвае нараджэньне дзіця. Вядома, ёсьць і бязьдзетныя выканаўцы, ёсьць артысты як маці-гераіні, якія выдаюць па альбоме на год. Але ж першы альбом, як першынец — гэта тое, чаго неверагодна чакаеш", — кажа лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў. Для яго з калегамі "Repeat" стаў нагодай паспрабаваць тое, што гурт раней не рабіў: запрасіць сэсійных музыкантаў, знайсьці прадусара альбома, запісаць хор, папрацаваць у студыі з запрошанымі бэк-вакалістамі.
Цёплая і ўтульная шапка з модным беларускім узорам.
Склад: 44% воўна, 56% ПАН (акрыл).
Памер універсальны, падыходзіць як дарослым, так і дзеткам ад 4-5 год (добра цягнецца).
Трымае цяпло, не калючая.
Цёплы і ўтульны шалік з модным беларускім арнаментам.
Склад: 44% воўна, 56% ПАН (акрыл)
Двухбаковы: чырвона-белы і бела-чырвоны
Добра трымае цяпло, не калючы
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!
Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.
Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".
If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by