Facebook, прэс-фота і добрая музыка!

Шаноўныя сябры!

Радыя паведаміць вам, што зьявілася старонка Prastora.by у Facebook! Адгэтуль, упадабаўшы (або на новамоўі "лайкнуўшы") яе, карыстальнікі найбуйнейшае сацыяльнае сеткі змогуць апэратыўна атрымліваць інфармацыю пра ўсе абнаўленьні, навіны, акцыі і паступленьні новых тавараў у беларускую інтэрнэт-краму Prastora.by!

Зрабіць гэта можна як на самой старонцы ў Facebook, гэтак і праз адмысловы модуль непасрэдна на сайце www.Prastora.by – далучайцеся самі, інфармуйце сяброў і знаёмых, і – пашырайма беларускую прастору разам!

Сярод іншых навінаў варта зьвярнуць увагу на тое, што нядаўна ў Менску быў прэзэнтаваны альбом "Прэс-фота Беларусі 2011", у якім зьмешчаныя ўсе самыя актуальныя фотаздымкі замінулага году – ад тых, што асьвятлялі палітычныя падзеі да тых, што паказваюць маляўнічасьць і непаўторнасьць нашае прыроды.

Гэты альбом стаўся вынікам ужо другога конкурсу "Прэс-фота Беларусі", на які было пададзена больш за 2000 здымкаў ад 72 айчынных фотажурналістаў – супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных мэдыяў. Пад адною вокладкаю сабраныя фатаграфіі пераможцаў і некаторых фіналістаў конкурсу ў 8-мі намінацыях: навіны, людзі ў навінах, штодзённае жыццё, спорт, прырода, партрэт, народныя традыцыі, мастацтва і забавы. Адметнасьцю сёлетняга выданьня альбому сталася таксама рубрыка "Архіў" – тут вы зможаце пазнаёміцца з працамі выбітнага беларускага фотакарэспандэнта Сяргея Брушко, які пакінуў пасьля сябе неацэнную калекцыю дакумэнтальнае фатаграфіі, і творы якога адкрывае для сябе цяпер увесь сьвет.

 

Таксама нагадваем, калі хтосьці зь нейкіх прычынаў прамарудзіў і яшчэ не аздобіў сваіх сьценаў прыгожым календаром на 2012 год, то гэтай мэце выдатна можа паслужыць:


Прэс-фота Беларусі на 2012 год
Насьценны каляндар "Прэс-фота Беларусі" на 2012 год, які арганізатары ўсё таго ж фотаконкурсу "Belarus Press Photo" адмыслова падрыхтавалі для тых, што круглы год хоча мець у сябе ў хаце або ў офісе працы найлепшых беларускіх фатографаў. Шыкоўныя здымкі, выдатная якасьць паліграфіі, словам, цудоўнае ўпрыгожаньне для любога інтэр'еру!

Кошт звышдэмакратычны – усяго 39'900!

 


 

Музычныя артэфакты, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 


Кірчук Іван. Спадчына загінуўшых вёсак
CD Кірчук Іван. Спадчына загінуўшых вёсак

У 1999 годзе Іван Кірчук, заснавальнік і нязьменны лідэр легендарнае "Троіцы", запісаў і выдаў у Галяндыі першы сольны альбом. У аснову трэкліста ўвайшлі сьпевы, што бытавалі на тэрыторыі цяперашняе Чарнобыльскае зоны, праз што дыск і атрымаў сваю назву.

 


Троіца. Журавы
CD Троіца. Журавы

Дыск "Журавы" з'яўляецца першай працай новага складу "Троіцы", які ўтварыўся ў 1999 годзе пасля сыходу Віталя Шкіленка і Дзмітрыя Лук'янчыка, якіх замянілі Юрый Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі.

 


Троіца. Сем
CD Троіца. Сем

"Сем" – другі пасьля дыска "Журавы" CD у творчай біяграфіі Этна Трыё Троіца. І першая спроба стварыць альбом, усе кампазіцыі ў якім аб'яднаныя адзінаю канцэпцыяю.

 


Стары Ольса. Вір
CD Стары Ольса. Вір

Рэдкія інструменты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструментальная архаіка, клубныя запісы, disco-версія. У гэтай музыцы – шчырая павага да гісторыі і бязмежная адданасць старажытным інструментам, дзе на вышэйшым п'едэстале – самы містычны беларускі інструмент – дуда (валынка).

 


Вясёлы вечар
CD Вясёлы вечар

Вельмі прыстойная і рэпрэзентатыўная складанка беларускай фольк-музыкі – сярод удзельнікаў такія ансамблі як "Харошкі", "Сваякі", "Палац", "Свята", "Церніца", "Купалінка" ды іншыя.

 


Гадуем беларусаў. Частка 2: для сярэдняй школы
Мультымедыйнае выданьне Гадуем беларусаў. Частка 2. Для сярэдняй школы

Працяг папулярнага Зборніка метадычных і дапаможных матэрыялаў, але які разлічаны на дзяцей больш старэйшага ўзросту. Змест другое часткі мультымедыйнага дапаможніка "Гадуем беларусаў" разлічаны на гадаванцаў сярэдняе школы і прадвызначаны галоўнаю тэндэнцыяй сучаснае адукацыі – калі метады пасіўнага навучання адсоўваюцца на другі план, а прыярытэт надаецца актыўным і інтэрактыўным прыёмам ды падыходам.

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!