20 верасьня ў сталіцы распачнецца новы музычны сэзон – гурт HandmadE прадставіць публіцы свой дэбютны альбом – Na vačach tvajich... (На вачах тваіх...), адзін з самых адметных беларускіх дыскаў 2012 году. У імпрэзе таксама возьме ўдзел Павел Кузіч з прэм'ераю свайго новага электроннага праекту. Канцэрт адбудзецца а 19-й гадзіне ў менскім Loft cafe, кошт квіткоў – 50'000 рублёў і 60'000 рублёў (месца за столікам). Прыходзьце і на свае вушы пачуйце адно з самых яркіх беларускіх музычных адкрыцьцяў апошняга часу!
Першы студыйны альбом гурту HandmadE быў прэзэнтаваны ўвесну на партале "Тузін Гітоў", улетку ж яго ў рэальным выглядзе пад назваю "На вачах тваіх..." выдала кампанія BelTonMedia. Самая першая прэзэнтацыя новага альбому слухачам адбылася ўлетку на фэстывалі "Пікнік.BY", а клюбная прэм'ера заплянаваная акурат на адкрыцьцё канцэртнага сэзону, які распачынае інтэрнэт-партал Tuzin.fm пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Цяпер канцэрты ў межах праекту "Жывы Тузін" маюць праходзіць штомесяц, і стаўка гэтым разам будзе зробленая не на акустычныя выступы, як было летась, а на эксклюзіўныя прэм'еры – як ад маладых, гэтак і ад ужо вядомых беларускамоўных выканаўцаў. Весьці гэтыя канцэрты традыцыйна будзе Алег Хаменка – музыка і нязьменны вядоўца радыёвэрсіі гіт-параду "Тузін Гітоў".
Між іншым, не забыліся хлопцы з гурту HandmadE і на тое, што сёлета – акрамя юбілеяў Купалы і Коласа – спаўняецца і 100 гадоў з дня нараджэньня яшчэ аднаго клясыка беларускае літаратуры Максіма Танка. Сярод некалькіх прэм'ераў, якія абяцае лідэр гурту Яўген Валошын, будзе і новая песьня "Сіньярыта з Коста-Рыкі" на верш Яўгена Скурка (сапраўдныя імя і прозьвішча Максіма Танка). Лідэр HandmadE накіраваўся ў гэтую краіну роўна празь 50 год пасьля свайго славутага земляка і вялікага беларускага паэта ды трапіў у такую самую сітуацыю, а менавіта – закахаўся ў тамтэйшую дзяўчыну. "Толькі мне, відаць, пашанцавала больш, чымся Танку, бо я ня быў абцяжараны дзяржаўнымі паўнамоцтвамі і выправіўся ў Лацінскую Амэрыку, каб трошкі пабавіцца там, пажыць, зрабіўшы тое, пра што, напэўна, марылася нашаму паэту паўстагоддзя таму", – іранізуе Яўген.
CD HandmadE. Na vačach tvajich...
8 трэкаў / Агульны час гучаньня 31:14. © HandmadE, 2012. (p) BelTonMedia, 2012.
1. Vulica-dym / Вуліца-дым
2. Handmade
3. I'd Have Started
4. Siońnia ŭviečary / Сёньня ўвечары
5. Postmadernizm / Постмадэрнізм
6. Baliada / Баляда
7. Tam, dzie lieta byvaje karotkim / Там, дзе лета бывае кароткім
8. Toĺki razam / Толькі разам
Музыка – Яўген Валошын, акрамя 3 – Андрэй Маркуц.
Словы – Глеб Лабадзенка (1,2,4,7,8), Яўген Валошын (3,5,6).
Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack.
Кніга Дудзюк Зінаіда. Леў
Кніга апавядае пра плённае жыццё і дзейнасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча, мудрага дыпламата, палітыка, прыхільніка прававой дзяржавы, мецэната, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегу, велічная постаць якога сёння з'яўляецца яскравым прыкладам служэння народу, Радзіме, адстойвання яе суверэнітэту, назапашвання, памнажэння, захавання духоўных скарбаў.
Кніга Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных розным куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў "Радзімазнаўства…" і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.
Кніга Колас Якуб. Пісаравы імяніны
У кнігу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882 – 1956) увайшлі ўсе гумарыстычныя і сатырычныя апавяданні, напісаныя ім у розных жанрах за розныя гады. Гэта, практычна, першае выданне, дзе падсумоўваецца Коласава смехавая проза. Кніга адкрываецца сціслым нарысам, які ўводзіць чытача ў тэорыю і гісторыю смеху.
Кніга Праўдзін Віктар. Нелюбімыя гінуць
Раман Віктара Праўдзіна "Нелюбімыя гінуць" – надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і ў значнай меры – сентыментальны. У цэнтры ўвагі аўтара – лёсы трох жанчын. У рамане чаргуюцца нямецкія, чэчэнскія, беларускія раздзелы-карціны, сюжэт востры, напружаны. У кнігу ўключана таксама дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць "Эксгумацыя".
Кніга Сачанка Барыс. Выбранае
Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936 – 1995) склалі аповесці "Апошнія і першыя", "Родны кут", выбранае з рамана ў навелах "Чужое неба", а таксама апавяданні розных гадоў.
Кніга Сыракомля Уладзіслаў. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч, 1823 – 1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны – Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Койданава ды інш.
Кніга Ждан Олег. Князь Мстиславcкий
В центре романа – события, происходившие в начале XVI века, когда обострились территориальные споры между королевством Польским и Россией. Город Мстиславль, входивший в состав Великого княжества Литовского, оказался окружен войсками Василия III. Чтобы спасти жителей, князь принимает решение открыть ворота города. Однако проблемы не исчерпываются. Войско не может быть созидательной силой. Близкие по языку люди оказывются чужими. И снова князь Михаил Жеславский делает выбор, благодаря которому и вошел в историю как князь Мстиславский.
Кніга Гапееў Валерый. Урокі першага кахання
Кніга складаецца з трох аповесцей Валерыя Гапеева, у цэнтры якіх – сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, эратычныя праблемы і пытанні росту.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!
Цяпер сачыць за навінкамі на Prastora.by можна і праз адмысловую старонку на Facebook'у, а таксама праз адмысловую старонку ўКантакце. Пашырайма беларускую Прастору разам!
Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.
Каб адпісацца ад рассылкі Навінаў Prastora.by, дашліце e-mail на адрас beltonmedia@gmail.com з тэкстам "адпісацца".
If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "адпісацца" (or "unsubscribe") to this adress: naviny@prastora.by