Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Калядная акцыя — "Будзьма з Prastora.by!"

Шаноўныя сябры!

Кампанія "Будзьма беларусамі!" і Prastora.by супольна падрыхтавалі да Калядаў сьвяточную акцыю, удзельнікі якое маюць магчымасьць атрымаць адмысловыя падарункі.

Сэнс акцыі вельмі просты і заключаецца ў наступным: цягам месяца (а можа нават і трохі болей...) у інтэрнэт-краме Prastora.by пэўныя тавары будуць атрымліваць яркі цэтлік Тавар з акцыі "Будзьма з Prastora.by!", што будзе азначаць, што гэты тавар уваходзіць у сьпіс тых, набываючы якія, Вы маеце магчымасьць атрымаць адмысловыя прызы ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" і нашае крамы.

Арганізатары пакідаюць за сабою права павялічваць і дапаўняць сьпіс падарункаў, на дадзены ж момант іх пералік выглядае наступным чынам: фірмовыя торбачкі, беларускамоўныя налепкі на клявіятуру, наборы паштовак, а таксама музычныя складанкі розных стыляў — ад року да фольку.

Калі вы хочаце стаць уладальнікам аднаго з такіх прызоў, як ужо згадвалася вышэй, вам трэба будзе зрабіць замову ў інтэрнэт-краме Prastora.by, выбраўшы тавары з адмысловага сьпісу. А ўласна ўмовы атрыманьня падарункаў наступныя:

1) Замаўляючы тавараў на суму ад 50'000 беларускіх рублёў — вы атрымліваеце ў падарунак набор паштовак.

2) Замаўляючы тавараў на суму ад 100'000 беларускіх рублёў — вы атрымліваеце ў падарунак рокавую складанку з двух кампакт-дыскаў "The Best. Rock / Rock New" або фолькавую складанку "The Best. Folkmodern".

3) Замаўляючы тавараў на суму ад 150'000 беларускіх рублёў — вы атрымліваеце ў падарунак набор беларускамоўных налепак на клявіятуру, які ў сваю чаргу складаецца з двух відаў налепак: чорных і белых.

4) Ну і нарэшце, замаўляючы тавараў на суму ад 200'000 беларускіх рублёў — вы атрымліваеце ў падарунак стылёвую фірмовую торбачку, зь якою зручна хадзіць у краму або проста шпацыраваць па вуліцах усім на зайздрасьць!

ВАЖНА: абавязкова ў камэнтары да замовы пазначайце "Будзьма з Prastora.by!"

Поўны сьпіс тавараў, якія ўдзельнічаюць у акцыі даступны тут.

Будзьма з Prastora.by, сябры!
Прыемнага шопінгу, шчасьлівых Калядаў і вясёлага Новага году!