Прысьвячэньне роднай зямлі

Алесь Клышка. Прысьвячэньне роднай зямлі

8 сакавіка – Міжнародны дзень жанчын. А таксама ў гэты дзень нарадзіўся пісьменьнік Алесь Клышка – карэнны мянчук у трэцім пакаленьні, руплівы дасьледнік гісторыі роднага горада. Акурат гэтымі днямі ў спадара Клышкі выйшла новая кніга – паэма-прысьвячэньне "Мінская зямля". Напярэдадні свайго Дня нараджэньня Алесь Клышка распавёў нам гісторыю напісаньня гэтае кнігі:

"У жыцьці кожнага чалавека надыходзіць момант, калі трэба падвесьці вынік, пэўную рысу. Здарыўся такі час і ў мяне. Цяжкая хвароба зваліла мяне з ног, бязьлітасна паламала звыклы лад жыцьця. Два месяцы я быў прыкаваны да ложку, знаходзіўся на мяжы жыцьця і сьмерці. Родныя і сябры ўжо ня верылі, што я ачуняю... Маліліся за мяне, каля я быў бадай што нябожчыкам.

Але Божаю ласкаю я застаўся жыць. Упэўнены, што жорсткае выпрабаваньне было дадзенае мне Богам, а значыць, не дарма.

У хвіліны разьвітаньня з гэтым сьветам я адчуў: разам са мной адыдуць у нябыт і мае думкі, вобразы, успаміны. Малюнкі майго жыцьця паўставалі ў сьвядомасьці, а я хацеў пасьпець данесьці іх да сваіх блізкіх, сяброў... І вось у тыя імгненьні, калі троху цішэў боль, я браў няцьвёрдаю рукою аловак і пісаў. Так пачыналася паэма "Мінская зямля". Паэма-успамін, паэма-споведзь і пакаяньне.

Задума напісаць кнігу пра свой горад нарадзілася ў мяне яшчэ да хваробы. Прачытаўшы адзін зь вершаў інака Мікалая (Зніча), прысьвечаны вайне, я прапанаваў яму напісаць успаміны пра Мінск. Паэт, як і я, вырас у пасьляваенным Мінску, быў добра абазнаны ў жыцьці горада; у доме яго бацькі, славутага скульптара Андрэя Бембеля, зьбіраўся увесь тагачасны"бамонд" беларускае сталіцы. Аднак інак Мікалай адхіліў мае прапановы. І я пакрысе сам пачаў зьбіраць матэрыялы – хадзіў у архівы, музэі – каб можа быць, калісьці ў будучыні, напісаць кнігу пра Мінск. Але, калі б не хвароба, упэўнены, паэма наўрад бы нарадзілася.

Кніга складаецца зь невялікіх закончаных паэтычных аповедаў. Успамінаючы сваё дзяцінства, што прайшло ў доме "над "Лакамкай" (цяпер праспэкт Незалежнасьці, 19), я ня мог не распавесьці пра Мінск, якім ён быў у гады вайны. Тут мне дапамаглі ўспаміны маёй старэйшай сястры.

24 чэрвеня 1941 года першы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка ў тэлефоннай размове з Сталіным на пытаньне пра тое, ці ўсе жыхары Мінску змаглі пакінуць горад, адказаў, што ўсе, акрамя здраднікаў і тых, хто хоча хлебам ды сольлю гасьцінна сустрэць фашыстаў. Вось сярод такіх "здраднікаў" аказалася, разам з тысячамі простых менчукоў, і мая матуля з маленькімі дзецьмі. Яе пакутам і мужнасьці прысьвечаныя "ваенныя" старонкі паэмы.


Клышка Алесь. Мінская зямля (+ кампакт-дыск з аўдыёзапісам паэмы)

Кніга багата аздобленая фотаздымкамі – з архіваў нашае сям'і і з гістарычных архіваў. Дарэчы, шмат нечаканых фактаў адкрыліся мне падчас працы ў архівах. Да мяне трапілі фотаплёнкі нямецкага лётчыка-разьведчыка, які здымаў горад у акупацыі. Яны панарамныя, добрае якасьці. Пазнавальныя цэнтар гораду, сучасны пляц Волі, плошча Перамогі. Разбурэньняў няшмат. Толькі цэнтар, ваенныя казармы, вакзал. Тым ня менш, да ліпеня 1944-га Мінск быў страшэнна разбураны бамбаваньнем. Бамбавалі Мінск савецкія лётчыкі. Чаму Чырвоная Армія так бязьлітасна руйнавала сталіцу Беларусі? Гэтае пытаньне для мяне засталося загадкаю...

Асобныя старонкі прысьвечаныя майму пасьляваеннаму юнацтву, працы на зводзе МАЗ, а таксама Мінску "футбольнаму" – былі гады, калі я прафэсійна гуляў за сталічную каманду "Тарпэда"...

Адметнасьць кнігі ў тым, што ў камплект да яе ўваходзіць і аўдыёдыск. На дыску – гуказапіс паэмы "Мінская зямля". Я сам прачытаў свой твор – так, як я яго адчуваю. Музычнае афармленьне зрабіў, і я лічу, што вельмі удала, – гукарэжысэр Зьміцер Васількоў.

Час адбірае ў памяці дэталі, падрабязнасьці, факты – нават самыя яркія. Але застаецца любоў. Вось скрозь сьвятло любові да роднага горада я і пісаў паэму "Мінская зямля". Можа быць праз гэта людзі, якія ніколі не жылі ў Мінску, успрымаюць маю кнігу як твор і пра іх родную зямлю таксама. Нядаўна мне патэлефанавала настаўніца адной з Слонімскіх школаў і расказала, як дзеці ў яе клясе пісалі паводле мае паэмы сачыненьне на алімпіяду... Дык адна дзяўчынка напісала, што "Мінская зямля" – гэта працяг "Новае зямлі" Коласа... Прызнацца, такая ацэнка дзіцяці маёй працы расчуліла да сьлёз...

Цешуся я і са словаў інака Мікалая, які, прачытаўшы паэму "Мінская зямля", сказаў: "Ты зьдзейсьніў галоўную справу свайго жыцьця". Прысьвячаю сваю паэму роднай зямлі і спадзяюся, што яна стане падарункам не толькі менчукам, але ўсім, каму дарагая нашая Бацькаўшчына".

Далучаемся. Віншуем жанчын са сьвятам вясны, а спадара Клышку – са зьдзяйсьненьнем задуманага і выхадам новае кнігі!

З павагаю,
каманда Prastora.by



Шаноўнае спадарства!
Прапануем вашай увазе новыя тавары на Prastora.by


Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы
Кніга Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы (пяцьдзесят другі том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор")
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969 – 2009 гадоў.


Дубавец Сяргей. Як?
Кніга Дубавец Сяргей. Як?
Мадэлі сучаснай этыкі ад "А" да "Я" аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра "вечнае", пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце – пра дабро і зло?..

Кніга Дубавец Сяргей. Вострая Брама
"Вострая Брама" – супольны праект Радыё Свабода і рэдакцыі газэты "Наша Ніва". У 1998 годзе перадача была ўганараваная прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру. У дадзенае выданьне ўвайшлі выбраныя скрыпты.


Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.)
Кніга Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.)(серыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны")
У кнізе змешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і
Латышонак Алег. Беласток – Полацак
палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

Кніга Латышонак Алег. Беласток – Полацак
У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.


Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра
Кніга Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою. Твор належыць пяру аднаго з найбольш вядомых
Бібліятэка французскай драматургіі. Том 3
сучасных французскіх аўтараў, лаўрэату дзвюх найбуйнейшых французскіх літаратурных прэміяў – Гран-Пры Французскай Акадэміі за раман (1985) і прэміі Рэнадо (1995).

Кніга Бібліятэка французскай драматургіі. Том 3
У зборнік уключаныя драматычныя творы вядомых французскіх драматургаў, сяброў Французскай Акадэміі: "бацькі" тэатра абсурду Эжэна Ёнэско "Непадкупны забойца", літаратурнага і тэатральнага крытыка Т'еры Манье "Блюзнер" і аўтара самай касавай французскай п'есы канца 40-х – 50-х гадоў Андрэ Русэна "Хатка".


Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт
Кніга Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.


Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха
Кніга Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха
У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца аб трагедыі, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, аб загаварах цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, аб смелых людзях, якія сталі на іх шляху, аб вераломстве і высакароднасці, аб страшным лёсе асуджанага на гібель шляхетнага роду Яноўскіх. Роду, які быў выратаваны дзякуючы гонару, мужнасці і каханню.

Кніга Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. 1912 – 1915, 1920 гг. (факсімільнае выданне)
Чарговы выпуск факсімільнага выдання першай масавай беларускай дэмакратычнай газеты пачатку ХХ стагоддзя ўтрымлівае нумары за 1912 – 1915, 1920 гады. Для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.


Барадулін Рыгор. Руны Перуновы
Кніга Барадулін Рыгор. Руны Перуновы
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. Змешчаныя як хрэстаматыйныя вершы, так і тыя, што друкуюцца ўпершыню.


Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак
Кніга Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак
Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станковай графікі. За больш як сорак год актыўнай творчасці праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кнігаў, многія з каторых былі адзначаная рознага кшталту прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку чатырма дыпломамі і медалямі Францыска Скарыны.


Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Кніга Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў размешчаны ў хрэстаматыі па тэматычных раздзелах. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.
Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца

Кніга Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца
Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна Беразенская і Наталля Каламейцава стварылі серыю яркіх, прыгожых і вельмі вясёлых малюнкаў, а паэт Мікола Маляўка да кожнай карцінкі напісаў вершы. Вось і выйшла кніжка пра тое, як кошка Марфутка святкавала свае імяніны, запрашала і частавала гасцей. Частуйцеся і вы, чытайце на здароўе.


Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія
Кніга Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія (серыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны")
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: Максіма Іванавіча – класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча; Гаўрылы Іванавіча – аднаго з заснавальнікаў
2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. Словарь с пояснениями и примерами использования
Беларускай акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча.

Кніга 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. Словарь с пояснениями и примерами использования
Словарь содержит более 2000 русских идиом, фразеологизмов, других устойчивых словосочетаний и 2000 их белорусских эквивалентов, сопровождающихся примерами использования в разговорной и письменной речи, а при необходимости и пояснениями.


Гадуем беларусаў. Зборнік метадычных і дапаможных матэрыялаў
Электроннае выданьне (CD) Гадуем беларусаў. Зборнік метадычных і дапаможных матэрыялаў
Частка 1. Для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Дыск адрасаваны педагогам, якія працуюць з дашкольнікамі і малодшымі школьнікамі, метадыстам, бацькам.
Глобус Беларусі / Глобус Беларуси

Электроннае выданьне (DVD) Глобус Беларусі / Глобус Беларуси
Самы поўны ілюстраваны збор помнікаў беларускай архітэктуры: каля 10000 аб'ектаў, больш за 35000 фота. © Андрэй Дыбоўскі, 2010.


11 сініх паштовак пра Мінск / 11 blue post cards about Minsk
Камплект паштовак 11 сініх паштовак пра Мінск / 11 blue post cards about Minsk
Камплект прысвечаны зімняму гораду. Гэтыя 11 імгненняў паказваюць горад, які мае свой адметны шарм і стыль.


J:МОРС. Mp3 – 5 альбомаў (у супэрвокладцы)

Дыск (CD-mp3) J:МОРС. Mp3 – 5 альбомаў (у супэрвокладцы)
54 трэкі ў фармаце mp3 / Агульны час гучаньня 03:14:36. Альбомы: "Ассорти", "Montevideo", "Апрель", "Босиком по мостовой", "Адлегласць".

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!