NAVI ў арт-студыі "Зялёны яблык"

Кампазіцыя "Гэта зямля" гурта NAVI імкліва пакарае сэрцы беларусаў усіх узростаў. 18 студзеня гурт Navi завітае да дзетак з арт-студыі "Зялёны яблык" (в. Бараўляны, Мінскі р-н), якія вельмі хочуць, каб песня прагучала на яшчэ адным міжнародным конкурсе.

З 26 па 28 мая ў г.Сувалкі (Рэспубліка Польшча) будзе праходзіць дзіцячы вакальна-танцавальны конкурс "Muszelki Wigier", на якім гурт арт-студыі "Зялёны яблык" выканае песню "Гэта зямля".

Гурт NAVI, які быў заснаваны два гады таму, хуткімі тэмпамі набывае папулярнасць. У гэтым годзе малады дуэт увайшоў у 10-ку фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2016". Кампазіцыя "Гэта зямля" ў іх выкананні — адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў. Сваёй шчырасцю, сонечнасцю і дабрынёй песня прывабіла і дзетак з "Зялёнага яблыка".

Гэта зямля

Арт-студыя "Зялёны яблык" у Бараўлянах працуе ўжо 4 гады. Тут праводзяцца заняткi для дзетак i падлеткаў па акцёрскім майстэрстве, вакалу, харэаграфіі. Супрацоўнікі студыі ствараюць атмасферу, у якой дзеці могуць знайсці і раскрыць схаваныя здольнасці і таленты, развіць і пашырыць свае магчымасці.

Вось ужо больш за год у арт-студыі ставяць выключна беларускамоўныя п’есы і спектаклі. Бо і выкладчыкі, і дзеці лічаць, што прадстаўляць сваю краіну на міжнародных конкурсах трэба толькі на роднай мове.

Гэта зямля

Сустрэча з гуртам NAVI адбудзецца ў панядзелак, 18 студзеня ў 19.00. па адрасе: в. Бараўляны, вул. 40 год Перамогi, 34.

Падчас сустрэчы ў дзетак будзе магчымасць не толькі пачуць лепшыя песні ў выкананні любімых NAVI, але і сфатаграфавацца з музыкамі і атрымаць аўтографы.

Падтрымаць адзіную беларускамоўную песню ў фінале нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2016" можна, прыняўшы ўдзел у акцыі #мызваміNAVI, якую распачала ў сацсетках кампанія Prastora.by. Размяшчайце фотаздымкі з хэштэгам #мызваміNAVI ў сацыяльных сетках і атрымайце зніжку 5% на любую пакупку ў краме "Беларуская Прастора" у гандлёвым цэнтры "Маскоўска-Венскі" (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205).

 


 

Новыя тавары, што з'явіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Крэўскага замкаБутэвіч Анатоль. Таямніцы Крэўскага замка

З першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю.
У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута.
3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт.
У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.
I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.

 

 

Recha. PierajnačyćRecha. Pierajnačyć

Гэта першы студыйны альбом гурта, у яго ўвайшлі песні, напісаныя ў 2010–2014 гг. Кружэлка змяшчае 13 эстрадных твораў выкананых у рок ды шансон стылістыцы. Агульны настрой альбома лірыка-карчомны. Альбом “Pierajnačyć” падводзіць рысу пад маладосцю Recha, шчырыя ды іранічныя, журботныя і вясёлыя песні ствараюць летапіс дзесяцігадовага жыцця музыкаў і слухачоў.

 

 

Савасцюк Вольга. Юлін рэстаранСавасцюк Вольга. Юлін рэстаран

У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі і казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе і прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля...

 

 

Бадак Алесь. Зорка для вавёркіБадак Алесь. Зорка для вавёркі

Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.

 

 

Бутэвіч Анатоль. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніцаБутэвіч Анатоль. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца

Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з'явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу і зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў лаветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. I тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.

 

 

Дзяслоў 6 (79) '15"Дзяслоў" 6 (79) '15

"Дзяслоў" 6 (79) '15. Лістапад—снежань 2015. Літаратурны часопіс.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by