Пабачыў сьвет новы аўдыёдыск з творамі вядомага беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова – дапрацаванае выданьне "Імёны Свабоды", што раней у трохі меншым аб'ёме выходзіла кнігаю.
Выданьне склалі 266 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Аўдыёвыданьне зьмяшчае некаторыя новыя тэксты, якіх няма ў папяровым выданьні. Таксама на дыску ёсьць тэкставы файл, які ўтрымлівае ілюстрацыі і дапрацаваныя ранейшыя тэксты – з праўкамі, якія спадар Арлоў зрабіў падчас працы над аўдыёкнігаю.
Як гаворыцца ў анатацыі на самім дыску, гэтая кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш. Агульны час гучаньня фанаграмы 15 гадзінаў, чытае аўтар.
Арганізатары фотаконкурсу "Belarus Press Photo" падрыхтавалі насьценны каляндар на 2012 год з фотаздымкамі пераможцаў мінулага конкурсу. Belarus Press Photo – незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён закліканы стымуляваць разьвіцьцё фота-журналістыкі, падтрымаць абмен досьведам і ведамі паміж пакаленьнямі беларускіх фатографаў, сфармуляваць высокія прафэсійныя стандарты ў фота-журналістыцы і спрыяць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафэсійнай інфармацыяй.
У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў "ReRa". Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра - гэта беларускае дыялектнае слоўца", якое абазначае неахайнага чалавека.
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча. Раман "Сад Замкненых Гор", які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі "Забаўкі для малодшых", у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі.
У новую кнігу Змітра Вішнёва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія некалькі гадоў – з 2005 па 2011. Большасць змешчаных у выданні твораў друкаваліся ў перыядычым друку: "Новы час", "Дзеяслоў", "Тэксты", але пад адною вокладкаю сабраныя ўпершыню.
Павел Голушко – автор книг поэзии и прозы «Одиночество» (2008), «Когда я вернусь» (2009), «Уходя за горизонт» (2009) – один из самых читаемых поэтов русскоязычного Интернета. Он родился в Минске, но непростой жизненный путь привел его в Стокгольм, где Павел сейчас живет. Новая книга поэта наполнена впечатлениями о Швеции, о судьбах многих людей, о соприкосновениях с новейшим и немеркнущим искусством.
У кнігу ўвайшоў раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Сэрца на далоні», які ў 1968 годзе разам з пенталогіяй «Трывожнае шчасце» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа. Твор прысвечаны жыццю гарадской інтэлігенцыі — партыйных работнікаў, журналістаў, урачоў.
Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы і літаратуразнаўчыя артыкулы: аповесць Васіля Быкава "Пакахай мяне, салдацік", апавяданні Івана Навуменкі "Семнаццатай вясной", "Хлопцы самай вялікай вайны", Івана Чыгрынава "Дзівак з Ганчарнай вуліцы", "У ціхім тумане", Міхася Стральцова "Двое ў лесе", "На чацвёртым годзе вайны". У літаратурна-крытычных артыкулах, уключаных у кнігу, аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.
Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба — на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».
Класічная камедыя Купалы была напісаная ў 1912 годзе. Упершыню выйшла асобным выданнем у 1913 годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша ваконца". У цэнтры падзей – разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, і ідзе ў жыццё самастойнай дарогай.
Перавыданне першай кнігі паэзіі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Песні жальбы» і ягонага шэдэўра прыгожага пісьменства «Казкі жыцця». Гэтыя творы спадарожнічаюць не аднаму пакаленню беларусаў, што адкрываюць іх для сябе ў дзяцінстве і запамінаюць на ўсё жыццё.
У гэтай кнізе самабытнага паэта, крытыка і эсэіста Леаніда Галубовіча публікуюцца выбраныя тэксты з яго вядомай лімаўскай рубрыкі «Кулуары», у якіх аўтар разважае над самой прыродай літаратурных талентаў, іх жыццём і творчасцю, сярод якіх такія выдатныя пісьменнікі, як Я. Брыль, В. Быкаў, Я. Сіпакоў, Д. Бічэль, А. Разанаў, А. Мінкін, А. Глобус, А. Федарэнка.
Яркае жыццё пражыла не толькі гордая дачка полацкага князя Рагвалода, але і яе дзеці і ўнукі. Пра іх, а таксама пра іншыя галінкі Рагнедзінага дрэва, расказвае новая кніга Алеся Марціновіча. Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў беларускую даўніну, якое раскрые малавядомыя, а то і зусім невядомыя гістарычныя факты. У кнізе ёсць месца прыгодам і інтрызе, здрадзе і каханню, а за ўсім гэтым – жыццё тых, каго мы, беларусы, павінны заўсёды памятаць.
“Зубрэвіцкая сага” — раман-містыфікацыя ў апавяданнях. Пачынаецца кніга паляваннем нашых продкаў на мамантаў, а заканчваецца падзеямі Другой сусветнай вайны, нашэсцем немцаў на Беларусь, якая тады была ў складзе Савецкага Саюза.
Як прадказаць надвор'е і ўраджай, як засцерагчыся ад хваробы і ад "благога вока"? На гэтыя і на безліч іншых пытанняў адказваюць прыкметы і павер’і – частка бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў. Гэтая кніга – першая з падрыхтаванага да выдання трохтомніка, своеасаблівай энцыклапедыі народнай мудрасці і фантазіі.
У кнігу ўвайшлі "Народны каляндар", а таксама прыкметы і павер'і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам – ад нараджэння чалавека да завяршэння яго зямнога шляху.
Як убачыць праўдзівы сон? Як адвесці злыя чары? Як варажыць на Каляды і на Купалле? На ўсе гэтыя пытанні дае адказ народная фантазія. Кнігу склалі народныя прыкметы і павер'і, звязаныя з варажбой, чарадзействам і знахарствам. 3 вялікай цікавасцю чытаюцца таксама беларуская міфалогія і соннік.
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921 – 2004) увайшлі раман "Злая зорка" і аповесць "Сатанінскі тур".
У гэтым зборніку – творы Андрэя Федарэнкі, Віктара Гардзея, Валянціны Кадзетавай, Леаніда Левановіча, Таццяны Мушынскай і іншых сучасных аўтараў, якія прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага існавання. Галоўная тэма кнігі – каханне, пачуццё, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу, робіць жыццё радасным ці прыносіць трывогі і пакуты, а часам і становіцца прычынай жыццёвай драмы.
Класічная формула паэзіі: адзінства трох паняццяў – думкі, вобраза, слова. Гэта для самога творцы, а для чытача ўсё наадварот – трыадзінства слова, вобраза, думкі. У паэзіі Віктара Гардзея надзвычай цеснае спалучэнне часу, месца і дзеяння, што дыктуецца абвостраным адчуваннем чужой і сваёй бяды, самоты, і як вынік нашай агульнай і непапраўнай віны: "І ёсць яна, Вялікая Журба, калі пастрояць грэшных у калоны; і прахрыпіць апошняя труба, і выбегуць, як сцішыцца мальба, заместа коней вараныя клоны".
Дзесьці ў акіяне раскінуліся астравы і атолы архіпелага, празванага Вясёлым. Ёсць там нават востраў Рай. Для багачоў, якія з'язджаюцца сюды з усіх куткоў свету і хочуць пазабавіцца, архіпелаг сапраўды здаецца вясёлым, а жыццё – райскім. Але не для карэнных жыхароў… Падзеі адбываюцца на зямлі і пад зямлёй, на вадзе і пад вадой. Героі – не толькі людзі, але і дэльфіны. Адзінаццацігадовы Янг, яго старэйшы брат Радж і іх сябры часта трапляюць у вельмі небяспечныя сітуацыі.
Вядомы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў, пісьменнік–наватар, аўтар многіх апавяданняў і раманаў "Сцежкі–дарожкі" і "Вязьмо". Апавяданні М. Зарэцкага – адна з найбольш цікавых і змястоўных старонак беларускага прыгожага пісьменства.
Можна спавядацца пра былое родным ці святарам. Можна перапісаць перажытае нуднымі радкамі ў тоўстыя сшыткі, якія той-сёй з блізкіх, можа, і пагартае. А можна перанітаваць усё тое ў кранальную кнігу – пад адной вокладкай і біяграфію (сваю, свайго пакалення і свайго часу), і мемуары, і ўспаміны, і аповесць-летапіс, і раман-сведчанне.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!