Новая стужка "Дастыш фантастыш" ад нацыянальнае кінастудыі "Беларусьфільм" ужо ў продажы! Аўтар "Колеру кахання" Аляксандар Канановіч прадставіў публіцы сваю першую поўнафарматную стужку. Музыка Лявона Вольскага і песні гуртоў "Крамбамбуля", "Naka", "Барто" і "Ляпіс Трубяцкі".
Рэжысёр Аляксандар Канановіч. Кампазітар Лявон Вольскі. Эксцэнтрычная камедыя. Фармат PAL, DVD. Працягласць: 01:17:04. Мова: руская DDS 5.1, руская DD 2.0. © Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", 2010.
Сярод вяскоўцаў мы сустракаем і старога "байкера" Бузука, які ганяе на сваім старажытным матацыкле; і сястру героя Люську з жаніхом Шурыкам, якім усё ніяк не выпадае застацца сам-насам; і вясёлую бабку Капіталіну, а дэбашыра Федзю, і дзядоў Ванькі і Варкі, што вечна варагуюць...
Важная навіна заспявае сям'ю героя ў клопатах па падрыхтоўцы да вяселля Люські і Шурыка: траюрадны дзядзька, які даўно знік без вестак і атабарыўся за мяжою, пакінуў спадчыну свайму нябожу Ваньку.
Уся вёска ўрачыста праводзіць шчасліўца ў сталіцу. У горадзе Ваньку гэтаксама ўрачыста ўручаюць невялікую скрыначку... А ў той скрыначцы аказалася ўсяго толькі жменька семак...
Успамінаючы ліхім словам дзядзьку, расчараваны юнак выкідае тыя семкі...
Прачнуўшыся нараніцу, Ваня не дае веры вачам: перад ім расце... дрэва як дрэва, хіба замест лістоты на ім шамацяць купюры... Грашовае дрэва! І наўкол цэлы гай такіх дрэваў!..
Дзеянне знакамітай п'есы Янкі Купалы адбываецца ў Менску пасля рэвалюцыі 1917 г., калі ў Беларусі надзвычай хутка мянялася ўлада: бальшавікі, немцы, палякі, зноў бальшавікі. Навучыўся самааддана прыстасоўвацца да кожнай "палітычнай сітуацыі" галоўны герой твору – "тутэйшы" Мікіта Зносак (Павел Харланчук). Ён бярэ курсы ў гэра Спічыні (Алег Гарбуз) то нямецкай, то польскай мовы, бясконца бавіць вечары за танцамі з "высакароднымі" пані і панамі, спрабуе паводзіцца так, каб было "і нашым і вашым".
Маральны антыпод Зноска – Янка Здольнік (Анатоль Кот). Шчыры патрыёт, адданы беларус, пазбаўлены пыхлівасці, з сумам назірае за паводзінамі Зноска і праз гэта не адчувае аптымізму за лёс Бацькаўшчыны. Ён чужы сярод "тутэйшых".
Военная драма о людях, сделавших ошибки, которые нельзя исправить, как Адам, который должен был стать партизаном, но вместо этого захотел семейного счастья, как немая женщина, пытавшаяся усыновить раненного нациста, как мальчик, жаждавший найти отца и погубивший свою мать.
Літаратурная аснова фільма – аповесць Анджэя Мулярчыка "Post Mortem. Катынская аповесць".
Фільм пачынаецца 17 верасня 1939 года і заканчваецца восенню 1945. У фільме чатыры галоўныя ліні. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, найперш, лёсы іх сваякоў, якія ня ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!