Кніга Літоўская гаспадыня. Першая беларуская гаспадарча-кулінарная энцыклапедыя
Гэтая кніга – своеасаблівая энцыклапедыя і каштоўная крыніца звестак аб тым, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Утрымлівае шмат надзвычай цікавых і карысных парадаў і рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну і садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы і расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай…
Кніга Чаропко Витовт. Великие князья Великого Княжества Литовского
Автор повествует о годах правления великих князей – Миндовга, Войшелка, Тройденя, Витеня, Гедимина, Ольгерда, Ягайлы, Кейстута, Витовта и других, чья жизнь неразрывно связана с историей Великого Княжества Литовского вплоть до заключения в 1569 году Люблинской унии.
Кніга Камоцкі Алесь. Глыбіня дажджу
У кнігу Алеся Камоцкага "Глыбіня дажджу" ўвайшлі выбраныя вершы і песні, якія даўно вядомы ўсім, хто цікавіцца беларускай бардаўскай паэзіяй.
Кніга Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва
Выданне дае комплекснае ўяўленне пра адну з найважнейшых галін традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкія рамёствы і промыслы. Разглядаюцца іх набыткі і традыцыі, а таксама сучаснае становішча, вызначаюцца нацыянальная адметнасць і месца ў еўрапейскім кантэксце, грунтоўна характарызуюцца найбольш пашыраныя віды беларускага народнага мастацтва: разьбярства, ганчарства, кавальства, ткацтва, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.
Кніга Мележ Іван. Завеі, снежань
"Завеі, снежань" – трэці раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
Кніга Мележ Іван. Подых навальніцы
"Подых навальніцы" – другі раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921 – 1976).
Кніга Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала
Пані Чаротная ( у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.
Кніга Бубуен Уладзіслаў. Марцін і кацяня
Кнігу "Марцін і кацяня" псіхолаг Уладзіслаў Бубен і мастачка Марыля Крывальцэвіч стваралі для самых маленькіх. "Кнігі для дзяцей да трох гадоў павінны ўтрымліваць невялікую колькасць інфармацыі, праз якую дзіця можа засвоіць і ўсвядоміць каштоўнасці грамадства і правілы паводзінаў у соцыуме. Ілюстрацыі павінны быць кантраснымі, яркімі, выявы – зразумелымі дзіцяці",– падкрэсліваюць аўтары і дораць маленькім чытачам добрую гісторыю пра хлопчыка і кацяня.
Кніга Кузмініч Ігар. Казачка пра гандляра Пятра, Казу і Каляды
Гэтая казачка пра часы даўнія-старадаўнія. Было гэта так даўно, што ніхто не памятае калі. А казачку гэтую сама Каза расказала на мінулыя Каляды.
Кніга Вісландэр Юя. Мама Му чытае
"Каровы не БУДУЦЬ чытать кнігі! Каровы будуць сядзець у кароўніку!!! Кар! Крумкач поюхнуўся на зямлю. – І чаму ты не можаш займацца больш звычайнымі справамі? – уздыхнуў ён. – Катацца на ровары ці караскацца па дрэвах ці яшчэ чым. – А мне так спадабалася чытаць, Крумкач, – патлумачыла Мама Му. – Калі навучышся чытаць, можна даведацца пра што заўгодна!" Кніга цудоўна ілюстраваная, вялікага фармату і ў цьвёрдай вокладцы.
Кніга І паўстаў народ…
Кніга "I паўстаў народ..." – гэта выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, плакатаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў, якія зберагліся ў адзінкавых экзэмплярах, захоўваюцца ў дзяржаўных музеях і цэнтральных навуковых бібліятэках краіны і амаль невядомы шырокаму чытачу.
Кніга Верхнее Поднепровье и Белоруссия
Кто мы такие? Сколько нам лет-веков, долог ли наш исторический путь, где и когда он начался? Кто были наши предки, как они жили, чем занимались, во что верили, каким богам и силам природы поклонялись? Как отдыхали, веселились, с кем дружили, враждовали? Какими были наши поселения, города, местечки, села, деревни, фольварки, хутора, имения?..
Кніга Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці
У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990 – 2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.
Кніга Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі
Мастацтвазнаўца па сутнасці – інтэрпрэтатар, "перакладчык" твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі.
Кніга Макарэвіч Кацярына. Соль і неспакой
У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2009-2011 гг. "Соль і неспакой" - гэта спроба сказаць. Што менавіта сказаць, кожны чытач мусіць вызначыць для сябе сам.
Кніга Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак
Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай.
Кніга Бычкоўскі Алесь. Анамалія
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы "Ён прыйдзе апоўначы" і "Муары Лідлу". А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – "Хвалі. Бязмежная плынь" – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.
Кніга Разанаў Алесь. І потым нанава пачаць
Квантэма, злёса, верш… – творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі – у яго вышыню.
Кніга Беларускае замежжа
Навукова-папулярнае выданне, падрыхтаванае калектывам аўтараў, прысвечана гісторыі беларускага замежжа, суайчыннікам, што пакінулі сваю гістарычную радзіму ў розныя часы і ў сілу абставін рассяліліся па ўсім свеце. Сваёй працай і талентам яны пакінулі яркі адбітак у гісторыі чалавецтва, унеслі ўкпад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі, ваеннае і палітычнае будаўніцтва краін пражывання, развіццё сусветнай цывілізацыі ў цэлым.
Кніга Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX–XX стст.
Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX – XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга – другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая – "Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст." – пабачыла свет у 2010 г.
Кніга Усціновіч А. К. Слоўнік асабовых ўласных імён
Слоўнік з'яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. Прыведзены розныя па паходжанні мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.
Кніга Сіўко Франц. Выспы
У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі Аповесць "Тыдзень вялікай коткі", суплёт Эсэ, сярод якіх вылучаецца "Сволач паводле Брэма" і апавяданні "З Індыі з любоўю", "Духі Нізіннае Еўропы" і "Тры растанні".
Кніга Бурлак Вера. Творы соннага жанру
Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.
Кніга Паўзэванг Гудрун. Хмара
Аўтарка напісала кнігу па гарачых слядах пасля трагедыі ў Чарнобылі. Выданне пабачыла свет у 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі "Хмару" экранізавалі ў Нямеччыне.
Кніга Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі
У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.
Кніга Бутэвіч Анатоль. Таямніцы мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам
Гэта кніга пра нашу зямлю, якую некалі называлі краінай замкаў. Але найперш яна пра выдатны помнік – сусветна вядомы Мірскі замак і яго ўладальнікаў. Кніга разлічана на ўсіх, каму хочацца зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі беларускай даўніны. Вакол замка дагэтуль не сціхаюць спрэчкі вучоных і даследчыкаў, узнікаюць новыя версіі, здагадкі, меркаванні. Усё гэта дадае кнізе займальнасці, бо пра сёе-тое згадваецца ў шырокім ужытку ўпершыню.
Кніга Бадак Алесь. Насякомыя
Якія насякомыя, як і птушкі, адлятаюць у вырай? Хто з насякомых самы хуткі? Як насякомыя адрозніваюць "сваяка" ад чужынца? Ці праўда, што начныя матылькі чуюць лепш за людзей, а восы будуюць папяровыя домікі? За што птушкі не любяць божую кароўку? Навошта мурашкі на зіму пераносяць тлю ў свае домікі? На гэтыя, а таксама на шматлікія іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.
Кніга Зэкаў Анатоль. Зязюля Гулюля
Пазнавальна, займальна і павучальна – так коратка можна ахарактарызаваць новую кнігу для дзяцей Анатоля Зэкава "Зязюля Гулюля". 3 казак юныя чытачы даведаюцца, як на лузе з’явіліся кветкі і чаму сяброўкі запаважалі плотачку, як вожык калючкі набыў і аб чым сойка крычыць, як пячорная ластаўка вясковай стала і чаму чарапаху называюць лянівай, а сароку – манюкай. Кожная казка – гэта своеасаблівая падказка-перасцярога ад дрэнных учынкаў, наглядны ўрок дабрыні, спагады і справядлівасці. А пра што аўтар не сказаў у казках, ён выказаў у вершах, якія склалі другі раздзел кнігі.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!
Нагадваем, што цяпер сачыць за навінкамі на Prastora.by можна і праз адмысловую старонку на Facebook'у. Пашырайма беларускую Прастору разам!