Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча "Беларуская песня" – на вершы Уладзіміра Караткевіча

 

Выйшаў новы дыск Змітра Вайцюшкевіча і ягонага Ўсход-Захад аркестра, які называецца "Беларуская песня" і ў асноўным складаецца з кампазіцыяў на вершы Уладзіміра Караткевіча. Гэта – запіс канцэрту, што адбыўся ў гонар 80-гадовага юбілею пісьменніка. Усяго на дыску 18 песень, 13 з якіх – на вершы Караткевіча і яшчэ 5 дадаткаў на вершы іншых аўтараў.

Як распавёў сам Зміцер Вайцюшкевіч, гэты дыск пэўны час ня з'явіцца ў дыскарнях, затое яго можна будзе набыць на канцэртах выканаўцы. Таму кліенты Prastora.by маюць можна сказаць унікальную пакуль што магчымасць набыць гэтую кружэлку.

CD WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Беларуская песня

Да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. LIVE. 18 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:18:51. © & (p) Уладзімір Караткевіч, Зміцер Вайцюшкевіч, 2010.

Трэк-ліст

1. Корчмы
2. Заяц варыць піва
3. Сніў я сон (Імпрэсія)
4. Архангелы
5. Пяць струкоў перцу
6. Безгаловая Венера
7. Яўрэйцы
8. Моцнае піва
9. Раманс
10. У жніўны дзень
11. Мора гранітныя хвалі
12. Беларуская песня
13. Расплата (вершы У. Караткевіч, музыка А. Камоцкі)
14. На дальняй старане (вершы У. Някляеў)
15. Будзільнік (вершы Р. Барадулін)
16. Суседка (вершы Г. Бураўкін)
17. Бэла Чао (італьянская народная песня; пер. А. Камоцкі)
18. Бывайце здаровы, жывіце багата (вершы А. Русак, музыка І. Любан)

1-13: вершы У. Караткевіч
1-12, 14-16: музыка З. Вайцюшкевіч

+ буклет на 8 старонак з прадмоваю і тэкстамі песень

УЗНЯЦЦА ДА ПРАЎДЫ

У чым унікальнасць Уладзіміра Караткевіча?.. У тым, што ён – стваральнік сучаснай беларускай міфалогіі. Яшчэ ў тым, што ягоныя высокія, ці, як ён сам любіў казаць, прыўкрасныя міфы выглядаюць больш рэальнымі, чым сама рэальнасць.

Беларуская гісторыя ў пераказе Караткевіча – гэта гісторыя магутнай еўрапейскай дзяржавы, населенай самымі прыгожымі ў свеце жанчынамі і самымі смелымі, высакароднымі, адданымі роднаму краю воямі. Рыцарамі. Менавіта такая, сцвярджае Караткевіч, ёсць нашая краіна, менавіта гэткія ў ёй людзі. І наўрад ці знойдзецца чалавек, які, прачытаўшы Караткевіча, у гэта б не паверыў. Такая сіла ягонага таленту, такая ў ім неўміручая любоў да Беларусі. Гэткая ў ім мастацкая праўда – роўная з праўдай жыцця. Нават вышэйшая за яе.

Няпроста быць роўным з праўдай. Патрэбныя намаганні, каб ускрыліць да яе вышыні. Уладзімір Караткевіч дапамагае ўзняцца.

УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ