Новы аўдыёдыск з беларускімі казкамі, DVD з мультфільмамі і гістарычныя кнігі


Ігар Кузьмініч

CD Казкі жыцця Мікіткі і Данілкá

Такую назву мае аўдыёкніга, выдадзеная выкладчыкам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябрам грамадскага аб'яднання "ВІТ" Ігарам Кузьмінічам.

– Ігару, як даўно ў цябе ўзнікла ідэя стварэння казак?

– Я стараўся з самых першых месяцаў жыцця маіх сыноў тлумачыць ім, што вакол іх. Адкуль жа яны могуць даведацца пра свет, як не ад бацькоў?! Я заўсёды быў упэўнены, што яны разумеюць, пра што я расказваю, таму ўкладаў у гэтыя расповеды ўсе свае веды.

Аднаго разу я пачуў, як мая жонка Ірына распавядае малому казачку пра вожыка Шук-Шука. І тут я зразумеў, што казка – гэта найлепшая форма данясення інфармацыі да дзіцяці пра жыццё і пра свет, пра каштоўнасці.

Ад таго часу, укладаючы малых спаць, я пачаў распавядаць ім казкі. Але замест просценькіх апавяданняў ні пра што стараўся прыдумляць гісторыі, у якіх свабода, любоў да свайго народа, да сваёй краіны, сацыяльная актыўнасць былі б асновай станоўчых паводзінаў галоўных герояў.

– Табе самому чыталі ці распавядалі казкі ў дзяцінстве? Хто?

– І казкі чыталі, і песні спявалі. Гэта была мая прабабуля Тэкля. Яна была практычна сляпая, бачыла толькі святло і цемру, але была надзвычай працавітая: і прыбірала ў хаце, і палола грады, і гатавала надзвычай смачныя стравы. А якія яна казкі распавядала! І якія песні спявала! Шкадую толькі што ў тыя часы недатумкаў запісаць хоць адну казку ці спеў, якія доўжыліся гадзінамі.

– Якая казка была найулюбёная?

– Бясконцыя казкі пра Піліпку-сынка, якія расказвала мая любая бабуля. Здавалася, што пра Піліпку-сынка яна магла распавядаць гадзінамі. Прычым ніколі казкі не паўтараліся. Думаю, яна іх проста прыдумляла. Яшчэ памятаю казку пра пеўніка, які не слухаўся парадаў бацькоў і таму ўваліўся пад лёд і памёр. Мяне заўсёды ўражвала канцоўка. Кожны раз, як я перачытваў гэтую казку, мне здавалася, што вось зараз, гэтым разам пеўнік выратуецца. Гэтая казка мне здавалася надзвычай жорсткаю ў параўнанні з казкамі пра Піліпку.

Памятаю казачку пра чорную курку, таямніцу якой выдаў лепшы сябар. Таксама мяне гэтая здрада вельмі ўразіла. Думаю, што гэтыя ўражанні не проста засталіся, а я імі кіруюся і сёння. Мне, ва ўсялякім разе, хочацца ў гэта верыць.

– Казкі прабабулі наcтолькі ўразілі, што ты вырашыў стварыць свае?

– Бо лічу, што маю сваё бачанне пэўных рэчаў і хачу, каб пра гэта даведаліся мае сыны. Хачу, каб яны сталі такімі людзьмі, якія будуць прытрымлівацца істотных для мяне прынцыпаў, будуць адпаведным чынам паводзіцца.

– Ці не лічыш ты, што для намесніка дэкана, дарослага чалавека, бацькі двух дзяцей гэта занадта легкадумны занятак, які можа негатыўна паўплываць на імідж?

– Баяцца за імідж толькі людзі няўпэўненыя ў сваіх сілах. Якая мне розніца, што пра мяне будуць думаць іншыя, калі казкі дапамагаюць расці і лепш разумець свет маім сынам?

А з другога боку, з якога гэта такога часу клопат пра сваіх дзяцей з'яўляецца хібай? Ды і пра казкі, як пра нешта несур'ёзнае, могуць думаць толькі людзі, якія не знаёміліся з добрымі казкамі.

Паспрабуйце напісаць казку ды яшчэ так, каб дзеці яе слухалі, а да таго ж, каб дарослыя яе ўспрымалі як цікавую і выбіралі яе для свайго дзіцяці!

– Ці плануеш у будучыні працягваць "казачную" дзейнасць?

– Так, планую. Маю некалькі тэмаў. Цяпер працую над дзесяццю казачкамі пра Горадню: як узнікла назва нашага горада, адкуль узяўся Стары замак, хто такі Давыд Гарадзенскі, чаму пад горадам ёсць падземныя хады, куды падзелася Гарадзенская ратуша, чаму гарадзенцы атрымалі гарадскі герб з аленем і г.д. Ёсць і іншыя задумы, але пра іх пазней. Пакуль жа ў планах выдаць ілюстраваную кнігу і паспрабаваць усе казачкі анімаваць.

Інтэрв'ю: паводле матэрыялаў радыё "Твой стыль".



Зборнік мультфільмаў Беларусьфільма / Сборник мультфильмов Беларусьфильма
DVD Зборнік мультфільмаў Беларусьфільма

7 мультфільмаў, 6 з якіх – па-беларуску і 1 – па-руску. Фармат PAL, DVD. Гук: DD 2.0. © Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", 2010.
1. Беларускія прымаўкі (Белорусские пословицы).
2. Як Несцерка заручальны пярсцёнак дабыў (Как Нестерка добыл обручальное кольцо).
3. Як Несцерка сваю нявесту шукаў (Как Нестерка свою невесту искал).
4. Музычная скарбонка (Музыкальная шкатулка).
5. Аповесць мінулых гадоў (Повесть временных лет.
6. Птаха.
7. Выцінанка-выразанка (Бумажные узоры).


Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка
Кніга Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка

Казка / мастак Іван Іваноў. – Менск : Выдавец І. П. Логвінаў, 2010. – 28 іл. с.

Казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай. Напісаная кніга ў былінным стылі, з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на гістарычных фактах. Шасцігадовы полацкі хлопчык Яська засмучаецца, што бацька не ўзяў яго з сабой на Грунвальдскую бітву з крыжакамі. Аднак тут здараецца цуд...

 



Ермаловіч Мікола. Выбранае
Кніга Ермаловіч Мікола. Выбранае

Укладанне, каментар К. Цвіркі; прадмова А. Грыцкевіча. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 640 с. : [8] с. іл. – ("Беларускі кнігазбор": Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі). Цвёрдая вокладка.

У кнігу вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча (1921 – 2000) увайшла найбольш грунтоўная даследчая праца "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае", а таксама публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія творы, эпісталярная спадчына.

 


Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу
Кніга Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Манаграфія. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 376 с. Цвёрдая вокладка.

Манаграфія з'яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст.

 


Тарас Анатолий. Грюнвальд, 15 июля 1410 года
Кніга Тарас Анатолий. Грюнвальд, 15 июля 1410 года

Минск : ФУАинформ, 2010. – 160 с. (+16 с. вкл) : ил. – (Неизвестная история).

Книга посвящена войне Великого Княжества Литовского и Польского королевства в 1409 – 1411 гг. против Тевтонского ордена и решающему сражению этой войны – Грюнвальдской битве. Проанализированы планы и силы сторон, ход битвы, её последствия. Показано, что вопреки измышлениям польских, летувисских и российских авторов важнейшую роль в сражении при Грюнвальде сыграли войска наших предков – литвинов и русинов.

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!