Новы навучальны год — быць ня можа без прыгод!

Шаноўныя сябры! Блізіцца месяц верасень – а разам зь ім і наступны навучальны год. А які ж канец лета можа абысьціся без прыгодаў?! Правільна, ніякі! Пагатоў, калі сёлета адзначаецца 130-годзьдзе з дня нараджэньня клясыка дзіцячае літаратуры Янкі Маўра, які шмат і плённа працаваў менавіта ў гэтым жанры – пісаў займальныя прыгодніцкія творы для дзяцей і падлеткаў.

Таму мы таксама пастанавілі не заставацца ў баку і адзначыць абедзьве гэтыя падзеі – юбілей слыннага пісьменьніка і пачатак чарговых штудыяў для школьнікаў, студэнтаў (ну і, безумоўна, іхных бацькоў (якія месцамі маюць клопату значна болей, чымся іхныя дзеці :) – і з прыемнасьцю паведамляем вам наступнае:

Інтэрнэт-крама Prastora.by і гуказапісвальная кампанія BelTonMedia выпусцілі дыск з прыгодніцкімі аповесцямі "Палескія рабінзоны" і "У краіне райскай птушкі"! Гэтыя творы, цяпер запісаныя і выдадзеныя ў фармаце аўдыёкнігі, упершыню выйшлі друкам яшчэ ў 1930-я гады, і вось ужо каторае дзесяцігоддзе заслужана займаюць сваё пачэснае месца ў школьнай праграме па роднай літаратуры. Чым ня добрая нагода праслухаць ды прыгадаць яшчэ раз, колькі прыгодаў мелі два беларускія хлапцы Віктар і Мірон сярод непаўторнае беларускае палескае прыроды!


 

Маўр Янка. Палескія рабінзоны ; У краіне райскай птушкіАўдыёкніга Маўр Янка. Палескія рабінзоны ; У краіне райскай птушкі

Напісаныя ў духу найлепшых класічных традыцыяў прыгодніцкага жанру, гэтыя творы ня страцілі сваёй літаратурнай і выхаваўчай каштоўнасці. У сваіх “Палескіх рабінзонах”, выкарыстаўшы традыцыйную ў літаратуры “рабінзанаду”, Маўр цікава распавёў пра прыродныя багацці нашага Палесся. Гэтая аповесць вучыць быць смелымі, упарта дамагацца мэты і адольваць любыя цяжкасці.

Аповесць “У краіне райскай птушкі” расказвае пра жыццё тубыльцаў у каланіяльнай, залежнай краіне, пра іх барацьбу за сацыяльнае і нацыя-нальнае вызваленне. Аўтар услаўляе смеласць, волю і розум чалавека-змагара, які не скараецца перад выклікамі лёсу і ўрэшце перамагае. Займальныя і разам з тым пазнавальныя, гэтыя творы абуджаюць фантазію, заахвочваюць да глыбокага пазнання роднага краю і свету, у якім мы жывём.

 


 

Іншыя кнігі для дзетак, што рыхтык з нагоды новага навучальнага году зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гаваруКніга Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.

 

 

Дзе Купала начавалаКніга Дзе Купала начавала

Беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі ў шыкоўным аздабленні карцін таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык — цудоўнае выданне для сямейнага чытання і падарунак усім, хто любіць прыгожае.

 

 

Азбукоўнік і лічылкаКніга Азбукоўнік і лічылка

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў.

Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на творах класікаў беларускай літаратуры і сучасных нашых аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш.

«Азбукоўнік і лічылка» мае на мэце праз нацыянальнае і народнае дапамагчы ў авалодванні пэўнымі навыкамі першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў (раздзелы «Літара за літарай», «Лічба за лічбай»).

Распрацаваны тэмы да кожнай літары і да кожнай лічбы ад аднаго да дваццаці (а таксама знаёмства з трох- і чатырохзначнымі лічбамі). Раздзел «Палосачка азбукоўніка і лічылкі» запрашаюць да творчай працы з літарамі і лічбамі на аснове аўтарскага літаратурнага матэрыялу.

Азбукоўнік і лічылка

«Куфар ветлівасці і дабрыні» вучыць правілам моўнага этыкету (сустрэчы, развітанні, пажаданні і г. д.); «Куточак бабулі Усцінні» знаёміць з вытокамі вуснай народнай творчасці (калыханкі, забаўлянкі, гульні, пацешкі).

Раздзел «Зорачкі» прапануе парады па развіцці дзіцячай творчасці (моўныя замалёўкі, вершаванкі, загадкі, смяшынкі і інш.); «Казка-казачка» прысвечаны знаёмству з беларускімі народнымі казкамі, а таксама казкамі іншых народаў, скіраваны на творчую і выхаваўчую працу з дзецьмі, звязаную з літарамі і лічбамі.

Пад час знаёмства з літарамі і лічбамі, дзеці вучацца пазнаваць, «будаваць», «маляваць», вымаўляць іх, складаць словы і лічыць.

«Азбукоўнік і лічылка» можа выкарыстоўвацца для працы выхавацеляў (бацькоў, бабуль і дзядуляў, настаўнікаў) і для самастойнага чытання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, а таксама ў сямейнай педагогіцы.

 

Барадулін Рыгор. СябрынаКніга Барадулін Рыгор. Сябрына

Вельмі файна ілюстраваная і зручнага фармату дзіцячая кніжка – вершы дзядзькі Рыгора выдатна аздобіла мастачка Мая Пракаповіч. Адна з найлепшых кніжак для дзяцей, выдадзеных апошнім часам! Новая серыя кніг “Нашым дзеткам” адрасуецца самым маленькім.

 

 


 

Іншыя кнігі й дыскі, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Трусаў Алег. Невядомая нам краінаКніга Трусаў Алег. Невядомая нам краіна / The Country We Don't Know by Alieh Trusaŭ

Гэтая кніга – дапрацаваны і дапоўнены варыянт папярэдняга выдання, што выходзіла ў 2009 годзе. Адметнасцю дадзенага выдання таксама з'яўляецца тое, што цяпер кніга выдадзеная на беларускай і ангельскай мовах пад адной вокладкай. + The Country We Don't Know. Belarus in its Ethnic Borders. A Popular science publication.

 

 

Патрыёт. Гістарычны баявікФільм на DVD Патрыёт. Гістарычны баявік

Мэл Гібсан і Хіт Лэджэр у эпічнай стужцы Роланда Эмерыха «Патрыёт». 1776 год. Распачынаецца вайна за незалежнасць ЗША. Бацька 7 дзяцей Бэнджамін Марцін (Мэл Гібсан) імкнецца застацца ў баку ад яе. Але халаднакроўнае забойства ягонага сына брытанскімі войскамі ўсё змяняе: ён робіцца кіраўніком атраду партызанскага рушэння і змагаецца за свабоду бацькаўшчыны.

 

 

 

Зноў зьявіліся на складзе:

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна БеларусьКніга Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

 

 

Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called BelarusКніга Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called Belarus

This book for the general reader offers a survey of the history of Belarus from the earliest period up to the beginning of the 20th century. On its pages readers will meet the great figures of Belarusian history. They will discover how Belarusians lived at different stages of their history, what wars they had to fight and how they developed culturally.

 

 

Арлов Владимир, Герасимович Зьмицер. Страна БеларусьКніга Арлов Владимир, Герасимович Зьмицер. Страна Беларусь

Занимательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир нашего прошлого от древнейших времен до начала XX века. На ее страницах вы встретитесь с выдающимися историческими личностями, узнаете о жизни и быте, военных триумфах и культурных достижениях белорусов в разные эпохи.

 

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства ЛітоўскаеКніга Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by