Казачная аповесць "Маленькія тролі і вялікая паводка" – першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914 – 2001). Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.
"Кола Сварога" стварае яскравую карціну міфічных сюжэтаў і ўяўленняў пра язычніцкіх багоў і духаў; раскрывае асаблівасці міфалагічнага мыслення старажытных славян, выяўляючы ўніверсальныя славянскія сімвалы-архетыпы; прасочвае асновы грамадскай этыкі і народнай маралі; паказвае этымалогію паходжання асобных назваў раслін і жывёл; дае ключ да разумення твораў літаратуры і мастацтва, у якіх выкарыстаны матывы легенд і міфаў.
Даходліва і зацікаўлена аўтар кнігі расказвае пра жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага – выдатнага ўсходнеславянскага царкоўнага дзеяча, пісьменніка, багаслова, прапаведніка, які жыў у XII стагоддзі, быў епіскапам у Тураве і ўшаноўваецца як святы. Постаць Кірылы Тураўскага паказваецца на фоне асноўных падзей, што адбываліся на Палессі ў той час.
Што ж можа прапанаваць свету беларуская (літвінская) кухня? Чым частуеш замежных гасцей, чытач? Што гатуеш на святы? Кнышы на Дзяды, галёпы на 25 сакавіка, сліжыкі ды куццю на Вігілію Божага Нараджэння? А ў будні? Лазанкі, верашчаку, калдуны па-тышкевічаўску, кулябяку па-радзівілаўску, халаднік, шчаўе, капуснік, поліўку, капыткі? У якой мясной краме купляеш вэнджаныя балероны, паўгускі, сальцісоны ды кіндзюкі? А як наконт смаргонскіх абаранкаў – проста з Казюковага дрэва, а яшчэ – мірскіх і дубровенскіх пернікаў, літоўскага сыру і дзісенскага масла? Гатовы пастаяць за гонар краю на Чэмпіянаце свету па прыгатаванні Бульбяной Кішкі? Можаш патлумачыць, чаму "найлепшая рыба – лініна"?
Аўтары "Нашай стравы" дапамогуць сучаснікам далучыцца да традыцыі – не толькі як чытачам, але і як кухарам-практыкам. Але, крыху, і як чараўнікам, бо гэтая кніга нават не так пра самі стравы, як пра той міфалагічны і гістарычны кантэкст, які робіць прыгатаванне і спажыванне ежы Высокай Культурай.
Гэтую кнігу з яе асноўным творам, "Аўтабіяграфіяй", што належыць пяру выбітнага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага князя Багуслава Радзівіла, варта аднесці да "літаратуры факту". Адрасуецца чытачам, якія цікавяцца еўрапейскай гісторыяй.
Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з'яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі.
Кніга ўтрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя летапісы, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання. Шмат у іх звестак, якія зусім адсутнічаюць у нашых летапісах.
Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – 168 с. : іл.
У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.
Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму, нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы, існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын сабраў у цэласьць імёны і прозьвішчы людзей, асобаў, што стваралі беларускую гісторыю. Адзіная лучнасьць усіх гэтых разнастайных і па-свойму адметных асобаў – гэта месца адкуль паходзяць іх карані – з беластоцкай зямлі.
Кніга гэтая – пераважна пра хобітаў, і зь яе старонак чытач шмат чаго даведаецца пра іх характар ды звычаі, а таксама трохі пра іх гісторыю. Болей зьвестак можна знайсьці ў вытрымках з "Пунсовай кнігі Заходняга Краю", якія ўжо былі апублікаваныя пад назваю "Хобіт". Вытрымкі гэтыя, зь першых разьдзелаў "Пунсовай кнігі...", напісаныя самім спадаром Більба – першым хобітам, які стаў знакамітым на цэлы сьвет.
Арагорн вагаўся. Бо сам хацеў дабрацца да верху, пабачыць нешта, што пазбавіць сумневаў. Ці мо трэба сьпяшацца? Раптам вырашыў: скочыў наперад, дабег да вяршыні праз пляцоўку, забрукаваную вялікімі камянямі, падняўся па лесьвіцы. Сеў на сталец і зірнуў вакол. Але сонца, падавалася, пазмрачнела, і сусьвет рысаваўся няясна й аддалена. Арагон агледзеўся – ад поўначы зноў да поўначы – і не пабачыў анічога, апрача няблізкіх гор, і толькі далёка-далёка ў нябёсах заўважыў вялізарную птушку накшталт арла, якая шырокімі коламі павольна спускалася.
Піпін вызірнуў з свайго сховішча ў нетрах Гэндальфавага плашча. І не зразумеў, ці прачнуўся насамрэч, ці яшчэ сьпiць, агорнуты той самаю хуткаплыннай мараю, якая люляла яго гэтак доўга з пачатку вялікай скачкі. Цьмяны сусьвет мкнуў прэчкі, і вецер сьпяваў увушшу. Хобіт ня бачыў анічога, апрача зораў, што плынелі над галавою, а далёка праваруч магутныя цені паўднёвых гор падпіралі нябёсы. Сонны Піпін узгадваў, дзе ж яны праляталі й калі што прамільгнула паўзь іх, аднак успаміны ягоныя былі непрачнутыя, як ён сам, і няпэўныя.
Belarusian cuisine traces its roots back through many centuries and is based on a way of life that has survived from generation to generation. Belarusian cooking has its own distinctive specialties, including the well-known draniki, potato fritters served with fried mushrooms and sour cream, and all manner of dumplings, soups, and meat dishes.
Ангельская мова для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Паводле п'есы Вільяма Шэкспіра. Літаратурная апрацоўка і пераказ Алены Задворнай. Пераклад на ангельскую мову Таццяны Кушнер. Ілюстрацыі Паўла Татарнікава.
Ангельская мова для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Паводле п'есы Вільяма Шэкспіра "Кароль Лір". Літаратурная апрацоўка і пераказ Алены Задворнай. Пераклад на ангельскую мову Зінаіды Краснеўскай. Ілюстрацыі Паўла Татарнікава.
Ангельская мова для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Паводле п'есы Вільяма Шэкспіра "Рамэо і Джульета". Літаратурная апрацоўка і пераказ Алены Задворнай. Пераклад на ангельскую мову Таццяны Кушнер. Ілюстрацыі Ігара Гардзіенкі.
Ангельская мова для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Паводле п'есы Вільяма Шэкспіра "Зімовая казка". Літаратурная апрацоўка і пераказ Алены Задворнай. Пераклад на ангельскую мову Зінаіды Краснеўскай. Ілюстрацыі Ігара Гардзіенкі.
"Ідэя беларускамоўнага альбому нарадзілася ў нас вельмі даўно. Мы проста чакалі, каб набралася столькі песень, каб было з чаго выбраць. Каб ня ўсё пайшло ў альбом, а каб мы перабіралі: гэта падыдзе, а гэта – не. Ну і таму, што мы працуем у беларускім тэатры. Не было такога дня, каб раптам сказалі: "О, мода на беларускую мову, давайце зробім беларускамоўны альбом". Не, мы гэтага хацелі вельмі даўно і проста чакалі, каб усё паспрыяла". (Ганна Хітрык)
У альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Мінску і Маскве ў 1997 – 2009 гадах. Спевы на ўласныя вершы і на вершы любімых паэтаў (Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча) аўтар складае ў гісторыю вандровак па чужыне, тугі па радзіме і шчаслівага вяртання дахаты, спасціжэння хараства роднай зямлі і людзей навокал, расказаную самаму дарагому чалавеку – маці.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!