Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Першы фестываль "Бардаўская вясна" ў Мінску!

Закладанне новай традыцыі – гэта заўсёды добра. І часта так здараецца, што многія добрыя рэчы робяцца менавіта на прадвесні. Абуджэнне жыцця абуджае новую энэргію, і разам з тым нараджаюцца новыя ідэі. Вясновыя!

Так і нарадзілася ідэя новага штогадовага феставаля "Бардаўская вясна" ў Мінску. Цяпер аматары добрай аўтарскай песні змогуць, у дадатак да цудоўнага фэсту "Бардаўская восень" у Бельску (Польшча), наведаць блізкае па духу мерапрыемства ў беларускай сталіцы. У мінскім "Доме Літаратара" – месцы, прасякнутым творчымі традыцыямі.

Першы фестываль ''Бардаўская вясна'' ў Мінску!

24 красавіка на адной сцэне можна будзе пабачыць вядомых аўтараў і выканаўцаў: Віктара Шалкевіча, Алеся Камоцкага, Змітра Бартосіка, Андрэя Мельнікава. Разам з мэтрамі выступіць "бардаўскі маладняк". Папоўніць спіс удзельнікаў можна, даслаўшы свае заяўкі на адрас арганізатараў: fest@prastora.by Галоўны крытэр адбору – вясновы настрой і жаданне дзяліцца пазітывам з публікаю.

"Мы вельмі любім вясну, – кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства, дырэктар кампаніі Prastora.by Алесь Квіткевіч. – А таксама мы вельмі любім тых, каго вырашылі сабраць на першым фестывалі "Бардаўская вясна" ў Мінску. Запрашаем усіх 24 красавіка – і няхай жыве творчасць, сяброўства і вясна!"

Першы фестываль ''Бардаўская вясна'' ў Мінску!

Набыць квіток на фестываль "Бардаўская вясна" VIP коштам 150'000.

Набыць квіток на фестываль "Бардаўская вясна" коштам 120'000.

Для тых, хто хоча аплаціць квіток карткаю, можна зрабіць гэта праз сэрвіс smsbilet.by.

Квіткі таксама даступныя на сайце kvitki.by.

Забраць замоўленыя на Prastora.by квіткі, а таксама набыць іх непасрэдна на месцы можна ў краме "Беларуская Прастора" па адрасе: пр-т Незалежнасьці, 58 (ГЦ "Маскоўска-Венскі"), другі паверх, павільён 205. Тэлефоны: +375-44-762-78-80 velcom і +375-25-618-85-35 life:)

Забраць замоўленыя квіткі, а таксама набыць іх непасрэдна на месцы можна ў краме "Беларуская Прастора" па адрасе: пр-т Незалежнасьці, 58 (ГЦ "Маскоўска-Венскі"), другі паверх, павільён 205. Тэлефоны: +375-44-762-78-80 velcom і +375-25-618-85-35 life:)

У дзень правядзення мерапрыемства ў мінскім Доме Літаратара кошт квіткоў будзе 170'000 VIP і 150'000 тысячаў адпаведна.