Прэзэнтацыя "Каб аднойчы" на радыё "Культура"

У нядзелю, 6-га сакавіка, у 16.00 у вас будзе цудоўная магчымасьць пачуць стваральнікаў кнігі "Каб аднойчы" выдавецтва "Паперус" – Алеся Камоцкага і дырэктара культурніцкай пляцоўкі "Беларуская Прастора" Алеся Квіткевіча. Іх да сябе запрасіла радыёстанцыя "Культура" Беларускага радыё у сваю праграму "Гаспода. Літаратурныя сустрэчы".

У студыі радыё

З радасьцю чакаем вас 6-га сакавіка в 16-й гадзіне, на хвалях канала "Культура" на FM-частаце 102,9 у Менску, 88,5 у Берасьці, 99,3 у Віцебску, 91,5 у Гомелі, 95,0 у Горадні, 99,1 у Магілёве, а таксама на старонцы tvr.by. Не прапусьціце!

Таксама з радасьцю паведамляем вам, што асартымэнт тавараў Крамы Беларускае Прасторы і інтэрнэт-крамы Prastora.by дапоўніўся новымі таварамі – настольнымі гульнямі, першымі зь якіх сталі эпічная гульня для сапраўдных рыцараў ''1514'' і разумнікаў-мовазнаўцаў (ці для тых, хто хоча імі стаць) ''Мова''.

Гэтыя і іншыя тавары, якія дазволяць вам цудоўна прабавіць час як у кампаніі, так і сам-насам з сабою, вы заўсёды зможаце знайсьці ў Краме Беларускае Прасторы у гандлёвым цэнтры "Маскоўска-Венскі" па адрасе: праспэкт Незалежнасьці, 58, павільён 205. Чакаем!

 


 

Новыя тавары, што з'явіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчыБарадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчы

Выданне ўтрымлівае вершы, ноты. Да кожнай кнігі прыкладзены CD-дыск з песнямі Алеся Камоцкага, запісаны на студыі HUKAPIS.

Болей інфармацыі пра кнігу і дыск "Каб аднойчы" Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага і Джона Кунстадтэра ТУТ.

Рыгор Барадулін Алесь Камоцкі Джон Кунстадтэр

 

 

1514. Эпічная настольная гульня1514. Эпічная настольная гульня

"1514" – эпічная настольная гульня для двух, чатырох ці шасці гульцоў.

Станьце на чале сілаў Вялікага Княства Літоўскага або маскоўскай арміі. Кідайце кубік, перасоўвайце свае войскі, удзельнічайце ў баях і выконвайце загады з картак. Ад вашае тактыкі і ўдачы залежыць, ці здабудуць палкі пяхоты, конніцы і артылерыі жаданую перамогу!

 

 

 

Мова. Настольная гульняМова. Настольная гульня

Настольная гульня "Мова" – гэта адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве. У аснове гульні спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 розных варыянтаў гульні забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць гульнёвага працэсу.

Мова. Настольная гульня

 

 

''Дзеяслоў'' 1 (80) '16''Дзеяслоў'' 1 (80) '16

"Дзяслоў" 1 (80) '16. Студзень—люты 2016. Літаратурны часопіс.

 

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by