Шаноўныя сябры! Прапаноўваем вашай увазе новую аўдыёкнігу "Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці" Ўладзімера Караткевіча, а таксама сардэчна запрашаем на літаратурна-музычную імпрэзу з гэтае нагоды, якая адбудзецца ў Дзень нараджэньня пісьменьніка.
Дата і час правядзеньня: 26 лістапада (панядзелак) а 19-й гадзіне.
Месца правядзеньня: Менская абласная бібліятэка імя Пушкіна (адрас: вул. Гікалы, 4) – побач з пр. Незалежнасьці і пл. Якуба Коласа, непадалёк ад Філярмоніі і ЦУМ'у.
Плянуюцца выступы вядомых літаратараў, а таксама майстроў жывога слова, разынкаю вечару будзе вялікая музычная частка, якую адмыслова рыхтуюць ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, ЮРЫ ДЗЬМІТРЫЕЎ (гурт ТРОІЦА), ПАВЕЛ АРАКЕЛЯН (і ягоны джаз-бэнд The Outsiders), а таксама ЗЬМІЦЕР БАРТОСІК.
Для тых, хто ня здолее быць у гэты час у азначаным месцы і ўбачыць усю падзею на ўласныя вочы плянуецца жывая трансьляцыя мерапрыемства, якую можна будзе глядзець тут.
Ну а для тых, хто здолее трапіць на імпрэзу, будуць прыемныя нечаканкі і сюрпрызы! Ласкава запрашаем!:)
Аўдыёкніга Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 16 гадзінаў 42 хвіліны. Чытае Андрэй Каляда. © & (p) BelTonMedia, 2012.
ЗМЕСТ
ЦЫГАНСКІ КАРОЛЬ
СІВАЯ ЛЕГЕНДА
ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ
ЧАЗЕНІЯ
Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack. Аздобіў выданне мастак Аляксей Кульбіцкі, які сярод іншага таксама аформіў іншую аўдыкнігу У. Караткевіча – Чорны замак Альшанскі.
Гарбата "Беларусь у гісторыі"
Упакаваная ў бляшанкі з выявамі знакамітых беларусаў, а таксама культурных артэфактаў Беларусі. Усярэдзіну (акрамя ўласна 400 грамаў сапраўднай цэйлонскай гарбаты гатунку Mabroc) укладзены буклет, што ўтрымлівае зьвесткі пра ўсіх гістарычных асобаў і тыя славутасьці, што зьмешчаныя на ўпакоўцы.
Кніга Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі
Нарыс з серыі "Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх", прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам.
Альбом, адмыслова выдадзены да 20-годдзя легендарнага музычнага калектыву, складзены з песень, якія раней не выдаваліся ў нумарных альбомах і былі запісаныя на працягу апошніх шасці гадоў.
Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, якім ёсьць беларус на самой справе, з усімі ягонымі праблемамі, комплексамі ды страхамі.
CD WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Ваячак
УВАГА: толькі на Prastora.by — першыя 50 асобнікаў з аўтографам Зьмітра Вайцюшкевіча!
Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. У дыск увайшлі 12 трэкаў, над якімі музыка працаваў цягам шасці гадоў..
Нататнік Малая падарожная кніжка
Партрэт Скарыны з MacBook'ам, электрычным імбрычкам і друкаркаю вытворчасьці "трохі пазьней за XVI стагоддзе" – усё гэта разам проста ня можа не натхняць кожнага сапраўднага (і ABBA-вяскова пісьменнага!) беларуса.
Такія "Малыя падарожныя кніжкі" так і просяцца ў рукі, каб доўжыць Скарынаву справу, а менавіта – пісаць, маляваць, занатоўваць. Дык натуйма ж па-першадрукарску!
Паштоўка Сяджу чакаю, цябе кахаю (на плеценым кошыку)
Крэатыўная віншавальная паштоўка.
Памер: 100х150мм.
Паштоўка Толькі з табой цёпла
Крэатыўная віншавальная паштоўка.
Памер: 100х100мм.
Паштоўка Усё будзе добра!
Крэатыўная віншавальная паштоўка.
Памер: 100х150мм.
Паштоўка Які цудоўны сёння дзень
Крэатыўная віншавальная паштоўка.
Памер: 100х100мм.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!
Цяпер сачыць за навінкамі на Prastora.by можна і праз адмысловую старонку на Facebook'у, а таксама праз адмысловую старонку ўКантакце. Пашырайма беларускую Прастору разам!
Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.
Каб адпісацца ад рассылкі Навінаў Prastora.by, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".
If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "адпісацца" (or "unsubscribe") to this adress: naviny@prastora.by