Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна — 2 чэрвеня

Выйшла аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананні!

2 чэрвеня 2015 года у мінскай галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна "Голас Паэта", якая пабачыла свет супольнымі намаганнямі студыі "Гукапіс" кампаніі Prastora.by, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і "Арт-Сядзібы".

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

У аўдыёкнігу ўвайшлі запісы вершаў розных гадоў, а таксама паэмы "Хатынскі сьнег" і "Узьнясеньне" ў аўтарскім выкананьні. Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша і Валер Мазынскі.

"Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове", — Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014 года.

У вечарыне возьмуць удзел: Зінаіда Бандарэнка, Раіса Баравікова, Міхась Башура, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Таццяна Матафонава, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, а таксама родныя, блізкія і калегі спадара Генадзя. Вядучы вечара Усевалад Сцебурака.