Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Прыйшла вясна – пара натхненьня! Файныя дызайнэрскія "натхняльнікі" і іншыя навінкі на Prastora.by

Сяброве!

Кагадзе ў нашую засьнежаную краіну прыйшла каляндарная вясна – за вокнамі сакавік, а значыць – надыходзіць пара натхненьня і абуджэньня ўсяго навакольля ад зімовае сьпячкі! Сёй-той ужо нават пасьпеў спаліць традыцыйнае пудзіла зімы, адзначаючы Масьленіцу :)

Наперадзе таксама іншыя веснавыя сьвяты, і адмыслова з гэтае нагоды на нашых віртуальных паліцах у абмежаванай колькасьці зьявіліся файныя (і адначасова вельмі практычныя) сувэніры – дызайнэрскія "натхняльнікі", якія могуць стацца выдатным падарункамі да любога сьвята.

Але пра іх падрабязьней ніжэй, пакуль жа хочам далучыцца да віншаваньняў Паўлу Касьцюкевічу з нагоды атрыманьня ім вагомае (ува ўсіх сэнсах) прэміі імя Ежы Гедройца за найлепшую беларускамоўную кнігу прозы.

Павал Касьцюкевіч – пераможца прэміі імя Гедройца / Photo.bymedia.net

Сярод намінантаў на прэмію былі такія знаныя празаікі як Андрэй Федарэнка, Артур Клінаў, Альгерд Бахарэвіч, Аляксандар Лукашук і Ўладзіслаў Ахроменка, і тым ня менш прэмію за кнігу "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" атрымаў наймаладзейшы сярод згаданых аўтараў – Павал Касьцюкевіч. Шчыра зычым Паўлу не спыняцца да дасягнутым і стацца атрымальнікам яшчэ не аднае літаратурнае прэміі за сваю, будзем спадзявацца, плённую творчую біяграфію!

 

Прапаноўваем вашай увазе і самую кнігу-пераможцу:

Зборная РБ па негалоўных відах спортуКніга "Зборная РБ па негалоўных відах спорту

У кнізе сабраныя апавяданьні, якія праліваюць сьвятло на неасьветленае ў афіцыйных СМІ жыцьцё шараговых беларусаў: менскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алькаголікаў. Часам рэчаіснасьць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасьцей камедным бокам.

 

 


 

Падарункавыя нататнікі і кнігі, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Натхняльнік 14x14. United Colors of Belarus (нататнік)Натхняльнік 14x14. United Colors of Belarus. Жабкі (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 140х140 мм.

 

 

Натхняльнік 14x14. Ліза ў МТЗ (нататнік)Натхняльнік 14x14. Ліза ў МТЗ (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 140х140 мм.

 

 

Натхняльнік 14х14. United Colors of Belarus. Прага ведаў (нататнік)Натхняльнік 14х14. United Colors of Belarus. Прага ведаў (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 140х140 мм.

 

 

Натхняльнік 14х14. Парвалі на брытанскі сьцяг! (нататнік)Натхняльнік 14х14. Парвалі на брытанскі сьцяг! (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 140х140 мм.

 

 

Натхняльнік 17х17. Art not found 404 (нататнік)Натхняльнік 17х17. Art not found 404 (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

 

 

Натхняльнік 17х17. Цялушкі (нататнік)Натхняльнік 17х17. Цялушкі (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

 

 

Натхняльнік 17х17. Тутэйшы жук (нататнік)Натхняльнік 17х17. Тутэйшы жук (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

 

 

Натхняльнік 17х17. Для мастацкай гімнастыкі (нататнік)Натхняльнік 17х17. Для мастацкай гімнастыкі (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

 

 

Натхняльнік 17х17. Бусел (нататнік)Натхняльнік 17х17. Бусел (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры. "Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

 

 

Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеіКніга Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар быў адзначаны прэміяй "Залаты апостраф-2009", што ўручаецца часопісам "Дзеяслоў".

 

 

Багданава Галіна. СакрамэнтаКніга Багданава Галіна. Сакрамэнта

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.

 

 

 

Дынько Андрэй, Скурко Андрэй. Беларусь за 10 падарожжаўКніга Дынько Андрэй, Скурко Андрэй. Беларусь за 10 падарожжаў

Кніга рэдактараў газэты "Наша Ніва" складаецца з эсэ, напісаных пад уражаньнем ад падарожжаў на розныя межы Беларусі.

 

 

 

Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M.Кніга Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M.

Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму – добрага вам падарожжа!

 

Бялявіна В. М., Ракава Л.В.. Мужчынскі касцюм на БеларусіКніга Бялявіна В. М., Ракава Л.В.. Мужчынскі касцюм на Беларусі

У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV – XVIII стст. і інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры XIX – XX стст. комплексна, ва ўсёй сваёй шматварыянтнасці паказан працэс развіцця мужчынскага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці.

 

 

Бялявіна В. М., Ракава Л.В.. Жаночы касцюм на БеларусіКніга Бялявіна В. М., Ракава Л.В.. Жаночы касцюм на Беларусі

У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV – XVIII стст. і інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры XIX – XX стст. комплексна, ва ўсёй сваёй шматварыянтнасці паказан працэс развіцця жаночага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці.

 

 

Антонович Славомир. Ушедшие в бессмертиеКніга Антонович Славомир. Ушедшие в бессмертие

Документально-историческая книга известного писателя и юриста, лауреата премии Белорусского Союза журналистов Славомира Антоновича написана на основе уникальных архивных документов КГБ, на которых до сих пор стоит гриф «совершенно секретно».

 

 

 

Повязь часоў. Беларускі ручнікКніга Повязь часоў. Беларускі ручнік

Ручнік – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытыканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з'яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Нагадваем, што цяпер сачыць за навінкамі на Prastora.by можна і на адмысловай старонцы ў Facebook'у. Пашырайма беларускую Прастору разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Каб адпісацца ад рассылкі Навінаў Prastora.by, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by