"Прысьпешым Вясну" – яшчэ болей падарункаў!

То ж, час падвесьці вынікі нашае акцыі "Прысьпешым Вясну!" і абвесьціць пераможцаў, якія заўтра пойдуць на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra.

Але спачатку варта падаць правільныя адказы. Вось яны:

1) Дыск караоке, на якім зьмешчаныя песьні Зьмітра Вайцюшкевіча з розных альбомаў, называецца "Спявай васільковы край!".
2) Старэйшага сына спадара Вайцюшкевіча завуць Андрэем, а малодшага – Язэпам.
3) Паэты, на чые вершы Зьміцер Вайцюшкевіч выдаваў адмысловыя альбомы:
Л. Дранько-Майсюк – "Цацачная крама";
А. Камоцкі – "Паравіны году";
Р. Барадулін – "Паравоз каханьня";
У. Маякоўскі – "MW";
Т. Такана, К. Хаясі, У. Нагуці, Т. Танака, А. Глобус – "Месяц і Сонца";
У. Някляеў – "Танга з ружай";
Г. Бураўкін – "Liryka";
А. Кавалеўскі – "Мой сябра анёлак";
У. Караткевіч – "Беларуская песня (Дзе мой край)";
4) Рака, на якой стаіць улюбёны хутар артыста Вайцюшкевіча, завецца Нёман.
5) Жаночыя імёны, якія сустракаюцца ў тэкстах вайцюшкевічавых песень: Яна, Кацярына, Зося, Аўдоцьця, Наталька, Наташка, Натка, Кася, Дарота, Ганначка, Сьвятлана, Галіна, Ілонка, Марта, Дамініка, Вэнэра, Любоў, Мар'я, Любачка, Сафія, Бэла, Лея, хтосьці Яблонская ды іншыя прадстаўніцы прыўкраснае паловы чалавецтва!

Як тое ні дзіўна, найбольш трапныя адказы на працягу ўсяго конкурсу давалі якраз дзяўчаты))) І пераможцамі сярод іх аказаліся Іна Хоміч зь Берасьця і Лізавета Новікава зь Менску. Мы ўжо зьвязаліся зь пераможцамі, і заўтра яны ў таварыстве зь яшчэ аднога найблізкага чалавека адправяцца на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra. Віншуем!!!

Усе астатнія ўдзельніцы і ўдзельнікі атрымалі ў падарунак паэтычна-музычны дыск "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край", а хтосьці яшчэ атрымае – у выпадку, калі іх замовы знаходзяцца ў апрацоўцы або на шляху да месца прызначэньня. Некаторыя зухі пасьпелі падаць адказы нават не па адным разе і, адпаведна, атрымаць не па адным дыску:) Зайздросны спрыт і добры прыклад іншым!

Мы шчыра дзякуем усім, хто ўзяў удзел у конкурсе "Прысьпешым Вясну!" – мы верым, што дзякуючы вам Вясна сапраўды ўжо зусім хутка закрасуе над нашым краем! Тыя, хто не пасьпеў паўдзельнічаць у конкурсе і атрымаць дыск у падарунак, таксама ня маюць асаблівых нагодаў для засмучэньня: па-першае, дыск "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край" зьявіўся ў продажы, а па-другое, неўзабаве на Prastora.by будуць агалошаныя ўмовы наступнага конкурсу – "Жыве справа Скарыны на PC і Macintosh!", удзельнікі якога атрымаюць стылёвыя беларускамоўныя налепкі на клявіятуру.

Жыве Вясна, спадарства! :)))

 




 

"Прысьпешым Вясну" – яшчэ болей падарункаў!

Ну вось, адбылося! Супольнымі намаганьнямі палову справы мы з вамі ўжо зрабілі – і Вясна пайшла нам насустрач, цяпер ужо вось яна, яшчэ нясьмелая, але ўжо можна пабачыць за вокнамі! І першы дзень каляндарнае Вясны прынёс з сабою надзвычай прыемную навіну: да нашае АКЦЫІ далучыўся рэсурс Naviny.by, што дазволіла павялічыць колькасьць галоўных пераможцаў да двух, а колькасьць квіткоў на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra 8-га сакавіка, адпаведна, – з двух да чатырох! Сама акцыя падоўжаная да 7-га сакавіка, гэта значыць, што кожны ахвотны атрымаць дыск у падарунак ці схадзіць на канцэрт мае яшчэ колькі дзён на тое, каб прыняць удзел у конкурсе і гарантавана атрымаць падарункі.

Нагадваем, што паводле ўмоваў конкурсу правільныя адказы трэба падаваць у камэнтары менавіта да замоваў, а не да навіны, у якой паведамляецца пра абвяшчэньне акцыі. Як рабіць замову, звышпадрабязна напісана тут. Ня сьлед таксама дасылаць адказы электроннаю поштаю ці паведамляць па тэлефоне – проста занатуйце іх у камэнтары да любое замовы на Prastora.by, і вы ўжо законны ўладальнік як мінімум дыска. Многія нашыя пакупнікі ўжо атрымалі ў падарунак гэты эксклюзіўны кампакт "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край", астатнія ж да 7-га сакавіка яшчэ маюць такую магчымасьць! Як і атрымаць квіткі на Вясновы канцэрт ад Зьмітра Вайцюшкевіча!

Па-за тым, ужо падрыхтаваная наступная супольная акцыя – інтэрнэт-крамы Prastora.by і кампаніі "Будзьма беларусамі!" – прызамі ў якой стануцца фірмовыя беларускамоўныя налепкі на клявіятуру. Акцыя "Жыве справа Скарыны на PC і Macintosh!" распачнецца адразу пасьля таго, як будуць абвешчаныя пераможцы конкурсу "Прысьпешым Вясну!", і адбудзецца гэта 7-га сакавіка, роўна праз тыдзень. Але да таго часу ўсім нам трэба яшчэ трошкі пастарацца, каб прысьпешыць ужо сапраўдную, бурлівую, шматколерную і цёплую Вясну! Усім удзельнікам, у сваю чаргу, атрымаць эксклюзіўныя дыскі "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край", а двум пераможцам са сваім найблізкім таварыствам наведаць вясновы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra.

То ж удзельнічайце і атрымлівайце падарункі, заставайцеся з Prastora.by і сачэце за навінамі!

 


 

Пакуль тое, беларусы ўжо пачалі рыхтаваць у шафах і далёкіх закутках месца для зімовае вопраткі, – футра, палітонаў ды цёплых куртак, якія неўзабаве будуць туды выпраўленыя. На замену ім цалкам заслужана прыйдуць менш грувасткія прадметы гардэробу. Бо што ж яшчэ насіць увесну, як не калекцыйныя дызайнэрскія саколкі!


 


Цішотка ''From Belarus with Love!''
Цішотка "From Belarus with Love!"

Памеры: сярэдні (M), вялікі (L), вельмі вялікі (XL). Колер салатавы.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: REGENT (мужчынская, колер салатавы, прынт каляровы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка жаночая ''New Minsk. Бібліятэка Свабоды''
Цішотка жаночая "New Minsk. Бібліятэка Свабоды"

Памеры: маленькі (S), сярэдні (M), вялікі (L). Колер малінавы.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: MISS (жаночая, колер малінавы, прынт белы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка ''Гадзіннікі падДалі''
Цішотка "Гадзіннікі падДалі"

Памеры: сярэдні (M), вялікі (L), вельмі вялікі (XL), зусім вялікі (XXL). Колер аранжавы.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: REGENT (мужчынская, колер аранжавы, прынт каляровы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка жаночая ''Я люблю бульбу! Тутэйшая бульбяная жучыха''
Цішотка жаночая "Я люблю бульбу! Тутэйшая бульбяная жучыха"

Памеры: маленькі (S), сярэдні (M), вялікі (L). Колер белы.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: MISS (жаночая, колер белы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка ''Няkissлы хрэн''
Цішотка "Няkissлы хрэн"

Памеры: сярэдні (M) і вялікія (L) і (XL). Колер чорны.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: REGENT (мужчынская, колер чорны, прынт белы+чырвоны).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка жаночая ''Error 404. Belarus Not Found''
Цішотка жаночая "Error 404. Belarus Not Found"

Памер: сярэдні (M). Колер чорны.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: MISS (жаночая, колер чорны, прынт белы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка ''Вперёд к победе хоккеизма!''
Цішотка "Вперёд к победе хоккеизма!"

Памеры: сярэдні (M), вялікі (L), вельмі вялікі (XL). Колер чырвоны.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: REGENT (мужчынская, колер чырвоны, прынт белы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка жаночая ''Ліза ў МТЗ''
Цішотка жаночая "Ліза ў МТЗ"

Памеры: маленькі (S), сярэдні (M), вялікі (L). Колер белы.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: MISS (жаночая, колер белы, прынт жоўты).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка ''Error 404. Belarus Not Found''
Цішотка "Error 404. Belarus Not Found"

Памер: вялікі (XL). Колер чорны.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: REGENT (мужчынская, колер чорны, прынт белы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка жаночая ''ЕЛЕТЕЛЕКОМ''
Цішотка жаночая "ЕЛЕТЕЛЕКОМ"

Памеры: маленькі (S), сярэдні (M), вялікі (L). Колер блакітны.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: MISS (жаночая, колер блакітны, прынт белы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка ''Ліза ў МТЗ''
Цішотка "Ліза ў МТЗ"

Памеры: вялікі (L), вельмі вялікі (XL). Колер аранжавы.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: REGENT (мужчынская, колер аранжавы, прынт белы).
Тканіна: джэрсі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 


Цішотка жаночая ''Z яшчэ вернецца!''
Цішотка жаночая "Z яшчэ вернецца!"

Памеры: маленькі (M), сярэдні (M) і вялікі (L). Колер аранжавы + белы.
Калекцыйная дызайнэрская футболка.
Мадэль: MOOREA (жаночая, колер аранжавы + белы, прынт белы).
Тканіна: джэрзі 150 г/м, натуральная бавоўна.

 

 


 

Разьдзел "Сувэніраў" істотна папоўніўся крэатыўнымі кубкамі, якія лёгка могуць стаць падарункам да любога вясновага сьвята.


 


Дэкаратыўны кубак. Маці Радзіма / Motherland
Дэкаратыўны кубак Маці Радзіма / Motherland

Кубак парцалянавы сувэнірны.
Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах.
Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

 


Дэкаратыўны кубак. Беларусь вясковая / Rural Belarus
Дэкаратыўны кубак Беларусь вясковая / Rural Belarus

Кубак парцалянавы сувэнірны.
Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах.
Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

 

 


Дэкаратыўны кубак. Беларусь мастацкая / Artistic Belarus
Дэкаратыўны кубак Беларусь мастацкая / Artistic Belarus

Кубак парцалянавы сувэнірны.
Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах.
Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

 

 


Дэкаратыўны кубак. Беларуская пушча / Belarusan forest
Дэкаратыўны кубак Беларуская пушча / Belarusan forest

Кубак парцалянавы сувэнірны.
Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах.
Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

 


Дэкаратыўны кубак. Каляровая Беларусь / Colourful Belarus
Дэкаратыўны кубак Каляровая Беларусь / Colourful Belarus

Кубак парцалянавы сувэнірны.
Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах.
Ёмістасьць 280 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

 


Дэкаратыўны кубак. Ільняная Беларусь / FLAXible Belarus
Дэкаратыўны кубак Ільняная Беларусь / FLAXible Belarus

Кубак парцалянавы сувэнірны.
Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах.
Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

 

 

Іншыя кубкі ў адмысловым разьдзеле: Дэкаратыўныя кубкі.

 


 

На складзе зноў зьявіліся:


Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Мядзведзік

Чытанка для дзіцячага садка
Кніга. Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Мядзведзік

Кніга. Чытанка для дзіцячага садка

Кніга. Шышыгіна-Патоцкая Клаўдзія. Нясвіж і Радзівілы

Кніга. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588

Кніга. Чаропко Виктор. Великий князь Витовт

Кніга. Сахута Яўген. Беларуская выцінанка

Кніга. Быкаў Васіль. Сьцяна

Кніга. Вежнавец Ева. Шлях дробнай сволачы

Кніга. Дубавец Сергей. Русская книга


WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Танга з ружай (песьні на вершы Уладзімера Някляева)

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравіны году
CD. WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Балады

СD. WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Танга з ружай (песьні на вершы Уладзімера Някляева)

CD. WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравіны году

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Камэнтары

дзякуй "prastora.by"! самы

дзякуй "prastora.by"! самы лепшы інтэрнэт-магазін :)

ад інтэрнэт-крамы Prastora.by

Дзякуем, спадару Аляксею! Будзем ведаць :)