Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

"Прысьпешым Вясну" – вясновыя падарункі пасярод лютаўскіх маразоў!

Чым болей лютаўскі мароз убіраецца ў сілу і чым мацней спрабуе ўшчыкнуць нас за нос і вушы, тым болей усім нам хочацца вясны, і тым адчувальнейшым робіцца яе хуткае і непазьбежнае надыходжаньне!

То ж мы разам са Зьмітром Вайцюшкевічам і парталам Naviny.by надумалі яшчэ трошачкі "прысьпешыць вясну" – і абвесьціць адпаведную акцыю, зрабіўшы паралельна колькі падарункаў усім сваім кліентам. Уласна, двума галоўнымі прызамі кампаніі "Прысьпешым Вясну!" стануцца чатыры квіткі (па два кожнаму з двух пераможцаў) на вясновы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra 8-га сакавіка ў Менску. Але й тым, хто жыве па-за Менскам або мае іншыя пляны на вечар 8-га сакавіка ўдзельнічаць будзе цікава: без прызоў і падарункаў не застанецца ніводзін удзельнік або ўдзельніца!

Кожны, хто возьме ўдзел у акцыі "Прысьпешым Вясну, атрымае ў падарунак эксклюзіўны дыск ад Prastora.by і Зьмітра Вайцюшкевіча. Дыск называецца "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край", і яго пакуль няма ані ў продажы, ані дзесьці яшчэ – і ніхто гэтае выданьне, апроч самога Зьмітра Вайцюшкевіча, пакуль ня бачыў :) Гэта паэтычна-музычная складанка, дыск-прысьвячэньне, дзе, апроч Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra (якія складаюць музычную частку на дыску), бяруць удзел таксама Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў, якія чытаюць свае творы, прысьвечаныя генію беларускае літаратуры Ўладзімеру Караткевічу.

Цяпер, што да ўмоваў акцыі. Яны вельмі простыя – трэба як мага больш дакладна і поўна адказаць на 5 пытаньняў, зьвязаных з творчым і жыцьцёвым шляхам Зьмітра Вайцюшкевіча:

1) Як называецца дыск караоке, на якім зьмешчаныя песьні Зьмітра Вайцюшкевіча з розных альбомаў?
2) Як завуць старэйшага і малодшага сыноў спадара Вайцюшкевіча?
3) На вершы якіх паэтаў Зьміцер Вайцюшкевіч выдаваў адмысловыя альбомы?
4) На якой рацэ стаіць улюбёны хутар артыста Зьмітра Вайцюшкевіча?
5) Пералічыце жаночыя імёны, якія сустракаюцца ў тэкстах вайцюшкевічавых песень (у назвах песень і ў саміх тэкстах – чым болей імёнаў, тым лепей).

Адказы трэба падаваць у камэнтарах да замовы. Нагадаем, два пераможцы, якія трапна адкажуць на першыя чатыры пытаньні і найбольш поўна на пятае, атрымаюць па два квіткі на вясновы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra 8-га сакавіка ў Менску, які адбудзецца ў ДК МАЗ а 19-й гадзіне. Усе астатнія атрымаюць бясплатна кампакт-дыск "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край", удзельнікамі якога зьяўляюцца Зьміцер Вайцюшкевіч, музычна калектыў WZ-orkiestra, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў. Акцыя трывае да 7-га сакавіка, калі пераможцы атрымаюць галоўныя прызы і пачнуць рыхтавацца да першага вясновага канцэрту нястомнага выканаўцы.

То ж ня мерзьнем, прысьпешвайма Вясну!

P.S. Тыя, хто ня вельмі ўпэўнена пачуваюцца ў жыцьцёвай і творчай біяграфіі сьпевака і кампазытара Зьмітра Вайцюшкевіча, а атрымаць дыск "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край" усё-ткі хочацца, проста пішэце ў камэнтары да замовы: "Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!" )))

 


 

Таксама прапаноўваем сьпіс новых тавараў, што кагадзе зьявіліся на сайце:


 


Арлоў Уладзімір. Ля Дзікага Поля
Кніга Арлоў Уладзімір. Ля Дзікага Поля

Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Ўладзіміра Арлова на гістарычную тэму. Яе склалі аповесць "Сны імператара", а таксама лепшыя апавяданні і вядомае эсэ "Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання".

 

 

 


Вонэгут Курт. Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Кніга Вонэгут Курт. Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

Раман напісаны Куртам Вонэгутам у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны твор пра бамбардаваньне Дрэздэна падчас Другой сусьветнай вайны. "Бойня №5" – антываенны раман, напісаны, паводле вызначэньня самога Вонэгута, у "тэлеграфічна-шызафрэнічным стылі". У першыя гады па выхадзе раман зазнаваў цэнзуру ў ЗША.

 

 


Клінаў Артур. Шалом
Кніга Клінаў Артур. Шалом

Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...

 

 


Станкевіч Юры. П'яўка
Кніга Станкевіч Юры. П'яўка

У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.

 

 

 


Разанаў Алесь. Воплескі даланёю адною
Кніга Разанаў Алесь. Воплескі даланёю адною

Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.

 

 

 

 


Разанаў Алесь. З апокрыфа ў канон
Кніга. Разанаў Алесь. З апокрыфа ў канон

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае – іхны змест.

 

 

 


Разанаў Алесь. З Вяліміра Хлебнікава
Кніга. Разанаў Алесь. З Вяліміра Хлебнікава

Кніга – білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і "з", здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове.

 

 

 


Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі
Кніга. Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі

У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

 

 


Курыльчык Рышард. Нязломны з Назарэта
Кніга. Курыльчык Рышард. Нязломны з Назарэта

Перад вамі выдатная аповесць аб апошніх гадах зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Гэта – захапляльны мастацкі твор, арыгінальны як паводле зместу, так і па форме. Падзеі трох гадоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста асвятляюцца ў розных па памеры раздзелах аповесці – "дванаццаці гадзінах".

 

 


Такарчук Вольга. Правек ды іншыя часы
Кніга. Такарчук Вольга. Правек ды іншыя часы

Правек – гэта месца, якое знаходзіцца ў цэнтры сусвету. Прайсці Правек хуткім крокам з поўначы на поўдзень заняло б гадзіну. Гэтаксама з усходу на захад. А калі нехта захацеў бы абысці яго наўкола, павольным крокам, уважліва і ўдумліва ўва ўсё ўглядаючыся – гэта заняло б цэлы дзень. З ранку да вечара...

 

 


Грабал Багуміл. Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных
Кніга. Грабал Багуміл. Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.

 

 

 


Харытанюк Наталка. Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката
Кніга. Харытанюк Наталка. Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката

Самае неверагоднае ў гэтым выданні тое, што маладая аўтарка дэбютавала ў такім складаным жанры, як філасофская проза. "Трынаццаць гісторый..." – кніга пра "здзіўленне, якое не вымагае ніякіх пошукаў і тлумачэнняў"... Пра тое, чаму "перамога не адрозніваецца ад паразы"... Пра загадкі, знікненні і тайны, якія адбываюцца адно ў размовах двух любячых людзей. Адзінай праблемай гэтых філасофскіх дыялогаў застаецца герметычнасць прасторы, на якой жывуць і спрачаюцца інтэлектуальна заклапочаныя персанажы кнігі... Але калі вы любіце прозу цяжкую для разумення, але лёгкую і нават зграбную па форме, то гэтая кніга для вас. (Ганна Кісьліцына)

 


Бабкова Вольга. ...І цуды, і страхі
Кніга. Бабкова Вольга. ...І цуды, і страхі

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце "Наша Ніва". Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на "экзістэнцыяльнае рэха", якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

 


Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Кніга. Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У "Слове пра паход Ігаравы" пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: "под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены".

 

 


 

Разьдзел "Сувэніраў" таксама папоўніўся новымі артэфактамі :)


 


Фэйкбук ''Канец словаў: home collection''
Фэйкбук ''Канец словаў: home collection''

"Канец словаў: home collection" – гэта 30 паштовак з выявамі сучасных беларускіх літаратараў у хатніх інтэр'ерах і аўтографамі мадэляў на адваротным баку. Мадэлі – літаратары Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Адамовіч, Юрась Барысевіч і Анатоль Івашчанка.

Адмысловую фотасэсію пісьменьнікаў зрабіў вядомы фотамастак Ігар Саўчанка.

Ігар Саўчанка, фатограф:
Я ўпершыню працаваў з аголенай мужчынскай натурай. Ці цікавяць мяне аголеныя мужчыны? Так, цікавяць – як голае дрэва, што стаіць у полі.

Максім Жбанкоў, суаўтар канцэпыі:
Мяне заўсёды цікавіла: як выглядаюць пісьменьнікі, калі іх ніхто не бачыць? Калі іх кніжкі маўчаць і новае слова яшчэ не адбілася на паперы. Чалавек, якога зьнянацку адсачылі ў хатніх умовах, няздольны схавацца за тэксьцікі ды гарнітурчыкі. Ён вымушаны прамаўляць сваім адзіным сродкам – целам. Гэты экстрым выбудоўвае якасна новую энэргетыку. Больш шчырую за літаратурныя панты.

 

А таксама новыя нататнікі:


Натхняльнік 17х17. Бусел (нататнік)
Натхняльнік 17х17. Бусел (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры.
"Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына.
90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

 


Натхняльнік 17х17. Для мастацкай гімнастыкі (нататнік)
Натхняльнік 17х17. Для мастацкай гімнастыкі (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры.
"Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына.
90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

 


Натхняльнік 14x14. Трактары Беларусы (нататнік)
Натхняльнік 14x14. Трактары Беларусы (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры.
"Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына.
90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 140х140 мм.

 


Натхняльнік 14x14. Камары (нататнік)
Натхняльнік 14x14. Камары (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры.
"Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына.
90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 140х140 мм.

 


Натхняльнік 14x14. Чыста па Мінску (нататнік)
Натхняльнік 14x14. Чыста па Мінску (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры.
"Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына.
90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 140х140 мм.

 

 


 

На складзе зноў зьявіліся:


Аз + букі. Вершаваныя азбукі

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка
Кніга. Аз + букі. Вершаваныя азбукі

Кніга. Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка

Кніга. Люстэрка сусвету. Беларуская фантастыка

Кніга. Макаёнак Андрэй. Зацюканы апостал

Кніга. Камю Альбэр. Выбраныя творы

Кніга. Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны

Кніга. Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім

Кніга. Караткевіч Уладзімір. Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Кніга. Караткевіч Уладзімір. Чазенія


WZ-Orkiestra & салісты. Мой сябра Анёлак (супольны музычны праект)

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Цацачная крама
Кніга. Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка

СD. WZ-Orkiestra & салісты. Мой сябра Анёлак (супольны музычны праект)

CD. WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Цацачная крама

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Камэнтары

Вясна ужо амаль прыйшла :)

1 - "Спявай, васільковы край!
2 - Язэп ды Андрэй
3 - Рыгор Барадулiн, Уладзiмiр Маякоускi, Уладзiмiр Някляеу, Дранько-Майсюк
4 - Неман
5 - Любачка,Венера, Яблонская, (не iмя, канечне, але ж надта хочацца CD атрымаць:)

ад Prastora.by

Андрэю, пры сустрэчы абавязкова атрымаеце)

Люблю Беларусь!!!

1) -.

2) Андрэй, Язэп.

3) Дакладна ведаю: У.Караткевiч, Р.Барадулiн, мабыць Г.Бураўкiн.

4) Хутар Вайцюшкi будзем спадзявацца, што на Нёмане.

5) Раманья, Дарота, Венера.

Жыве Вясна! Жывееее!

Жыве Вясна!Жыве вясна!Жывеее

Жыве Вясна!Жыве вясна!Жывеее ...

Эх, а на квіточкі, пэўна, спазнілася)

1)Дыск караоке: Спявай васільковы край!
2)Старэйшага завуць Андрэем, малодшага – Язэпам
3)На вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Камоцкага, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Караткевіча, Уладзімера Маякоўскага, Арцёма Кавалеўскага, японскіх паэтаў. З дамешкам Міхала Анемпадыстава, Андрэя Хадановіча, Аляксандра Памідорава, Рафала Ваячка, Анатоля Сыса і іншых.
4)На Нёмане
5)Зося (“Лазенкі”), Аўдоцця(“Салавей”), Наталька (“Сьпі, Наталька”), Кася (“Пасвіла Кася коні”), Яна (“Яна”), Кацярына (“Даніла”), Дарота (“Дарота”), Ганначка (“Добрым лю..”), Святлана (“Сьвятлана”), Ілонка (“Ціха ноч ступае”), Марта (“Пра анёлка Васю”), Дамініка (“Дамініка”) і астатнія.

ад Prastora.by

Спадарыня Натальля, затое дыск Ваш ужо рыхтуецца адправіцца ў Стоўбцы :)

Вельмi хачу штосьцi выйграць

1. "Спявай, васільковы край!
2. Андрэй ды Язэп
3. Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімiра Някляева, Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Караткевіча, на вершы японскіх паэтаў, Арцёма Кавалеускага
4. Нёман
5. Яна, Сьвятлана, Марья Іванна, Кася, Зося, Ілонка, Дарота, Ганначка, Венера, Мілавіца, Галечка, Любачка, Наталька, Яблонская, Венера, Дамініка, Лея, Каляда, Марья Иванновна.

Жыве вясна :-)

1. Спявай васільковы край
2. Язэп і Андрэй
3. Уладзімір Няклаеў,Генадзь Бураўкін, Алесь Камоцкі, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Барадулін,Уладзімір Маякоўскі
4. Нёман
5. Кася, Любачка,Венера, Бэла, Наталька, Сьвятлана,Дамініка,Ганначка,Зося,Лея

Адказы

1. "Спявай, васільковы край!"
2. Старэйшы – Андрэй, малодшы –Язэп
3. "Цацачная крама" (на вершы Леаніда Дранько-Майсюка), "Танга з ружай" (на вершы Уладзімера Някляева), "Паравіны году" (на словы Алеся Камоцкага), "Liryka" (на вершы Генадзя Бураўкіна), "Паравоз кахання" (на вершы Рыгора Барадуліна), "MW" (на вершы Уладзіміра Маякоўскага), "Беларуская песня" (на вершы Уладзіміра Караткевіча), "Месяц і сонца" (на вершы японскіх паэтаў)
4. р. Нёман
5. Яна, Святлана, Марья Іванна, Кася, Зося, Ілонка, Наталка, Дарота, Ганначка, Венера

Вясна!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

"Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

"Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Адказы

1. "Спявай, васільковы край"
2. Андрэй i Язэпка (малодшы)
3. +
- Алесь Камоцкi "Паравiны году" 2003
- Рыгор Барадулiн "Паравоз кахання" 2004
- Уладзiмiр Някляеу "Танга з ружай" 2006
- Генадзь Бураукiн "Лiрыка" 2007
- Уладзiмiр Караткевiч "Беларуская песьня" 2010
- Уладзiмiр Маякоускi "MW" 2005
- Леанiд Дранько-Майсюк "Цацачная крама" 2001
- Арцём Кавалеускi "Мой сябра анёлак" 2009
- Старажытная японская паэзiя у перакладзе Алеся Камоцкага "Месяц i Сонца" 2005
- "Балады" (народнае)
4. Нёман
5. Сьвятлана, Галечка, Яна, Дарота, Любачка, Наталька, Яблонская, Венера (Мiлавiца), Касечка, Ганначка

Адказы - што ўспомнілася...

1) "Спявай васільковы край"
2) Старэйшы - Андрэй, малодшы - Язэп.
3) На словы Леаніда Дранько-Майсюка "Цацачная крама", на словы Алеся Камоцкага "Паравіны году", на словы Рыгора Барадуліна - "Паравоз кахання", на словы японскіх паэтаў (але ў перакладзе А.Камоцкага) "Месяц і сонца", на словы Уладзіміра Маякоўскага "МW", на словы Генадзя Бураўкіна "Лірыка", на словы Арцёма Кавалеўска "Мой сябра анёлак", на словы Уладзіміра Някляева "Танга з ружай", на словы Уладзіміра Караткевіча "Дзе мой край", цяпер рыхтуецца на словы Анатоля Сыса... Паасобныя песні напісаныя і на вершы іншых паэтаў.
4) На Нёмане.
5) Святлана з песні "Святлана"; Дамініка з песні "Дамініка"; Зося з песні "Лазенкі"; Яна (з песні гурта Louise Attaque); Наталька, Натка, Наташка з песні "Спі, Наталька"; Мілавіца з песні "Мілавіца"; Любачка з песні "Любачка"; Кася з песні "Пасвiла Кася конi..."; Дарота з песні "Дарота"; Венера з песні "Безгаловая Венера", "Зорка Венера", "Калыханка для душы"; Ілонка з песні "Ціха ноч ступае"; Лея з песні "Яна"; Ганначка з песні "Добрым лю..."; Яблонская з песні "Бывай, Яблонская, бывай" (прозвішча, але:); Марья Иванновна з песні "Письмо товарищу Кострову из Парижа о сущности любви"; Каляда з песні "Ямін-Яміна".

Пытаннечка

Шаноўная Рrastora, неяк усё ніяк дыск не прычакаю, хоць вясна ўжо ва ўсю сілу жыве :)

Прысьпешым Вясну!!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Вясна!

жыве! жыве вясна!
я люблю вясну :)
больш чым зіму :))

"Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў" - можна й пазайздросціць...

Жыве!

жыве! жыве вясна!
я люблю вясну :)
больш чым зіму :))

"Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў" - можна й пазайздросціць уладальніку дыска...

Успомніў!!!
1)Спявай васільковы край!
2)малодшага - Язэп. старэйшага - Андрэй.
3)альбомы на вершы Маякоўскага, А.Камоцкага.
песьні на вершы:вядома ж,Бураўкіна, Барадуліна, Някляева.
4)На Нёмане

ps. усіх з днём роднай мовы!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

1)Спявай васільковы

1)Спявай васільковы край!
2)Андрэй ды Язэп
3) Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Камоцкага,Рыгора Барадуліна,Уладзіміра МаякоўскагаУладзімера Някляева,Генадзя Бураўкіна!!!
4) на Немане
5)Наталка, а больш не памятую:(
Усім вясновага настрою!!!!Жыве вясна!!!

Конкурс

1)Спявай васільковы край!
2)Андрэй ды Язэп
3) Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Камоцкага, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Маякоўскага, Уладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна.
4) На Нёмане
5) Наталка, а больш не памятую.

Дыск хочацца)

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!
Вясна прыйдзе!!!

Хутка вясна!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!
Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

"Прысьпешым Вясну"

1)"Сьпявай васiльковы край!"
2)Язэп,Андрэй.
3)Алесь Камоцкi "Паравiны году",Рыгор Барадулiн "Паравоз кахання",Уладзiмiр Някляеу "Танга з ружай",Генадзь Бураукiн "Лiрыка",Уладзiмiр Караткевiч "Беларуская песьня",Уладзiмiр Маякоускi "MW",Леанiд Дранько-Майсюк "Цацачная крама"
Арцём Кавалеускi "Мой сябра анёлак",Старажытная японская паэзiя у перакладзе Алеся Камоцкага "Месяц i Сонца",Мiхала Анемпадыстава"Тое,што трэба".
4)Нёман
5)Ілонка,Наталька,Натка,Наташка,Зося,Яблонская,Кася,Дарота,
Сьвятлана,Марья Иванновна.

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!

Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жывеееееее!!!!!!!

"Прысьпешым Вясну"

1.Спявай васiльковы край. 2.Язэп(малодшы), Андрэй.
3.На вершы: Уладзiмiра Некляева,Караткевiча,Бураукiна,Барадулiна,Камоцкага,Маякоускага,Дранько-Майсюка,Кавалеускага .
4. На Нёмане.
5.Дамiнiка,Сьвятлана,Зося,Iлонка,Любачка,Наталька,Яна,Кася,Ганначка,Дарота,Венера.

Жыве вясна!!!Жыве вясна!!!Жыве вясна!!!