Рэкі сыдуцца тут – Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj

Дзве ракі, сустрэўшыся, нараджаюць бурлівую плынь. Два гурты, зайграўшы разам, выпраменьваюць непаўторную энергетыку. Менавіта таму аўтары найлепшага рок-альбому 2015 гурт Re1ikt і найлепшага фольк-альбому 2014 гурт Vuraj аб’ядналіся, каб даць вялікі сумесны канцэрт 29-га траўня ў клубе "Брюгге". Адмысловую праграму музыкі назвалі сімвалічна, па назве сустрэчы дзвюх рэк – "Сутокі".

Фольк-гурты Re1ikt і Vuraj – з’ява для беларускай музыкі нетрывіяльная. Яднае іх шчырая захопленасць беларускай народнай песняй і любоў да эксперыментаў.

Лідар гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў адзначае: "Ідэя музычнай супрацы з Re1ikt прыцягвала нас даўно. Гэты саюз бачыўся нам настолькі натуральным і арганічны, што пытаннем было толькі тое, калі мы нарэшце з’яднаем нашы творчыя энергіі. І вось, пасля некалькіх удалых спробаў мы наважыліся на вялікі канцэрт. 29-га траўня мы прадставім шэраг сумесных песень з нечаканымі нават для нас саміх спалучэннямі".

Вакаліст гурта Re1ikt Уладзімір Казлоў працягвае: "Гэты канцэрт – своеасаблівая абмен-гульня. Сяржук заспявае з Re1ikt, а я, у сваю чаргу, выканаю пару песень разам з Vuraj. Але, вядома, асаблівае месца мы адводзім палескаму хіту "Вэлытай, пэрэпылко". Яго мы сумесна выканаем у адмысловай аранжыроўцы. Мы ўпэўненыя, што новае гучанне прыйдзецца да спадобы аматарам абодвух гуртоў".

Рэкі сыдуцца тут – Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj

Акрамя сумесных песень, гурт Vuraj прэзентуе новую містычную праграму, створаную на аснове палескіх песень, якія музыкі збіралі ў экспедыцыях апошнія чатыры гады. Таксама гасцей канцэрту чакаюць сюрпрызы ў плане гучання: песні Vuraj упершыню можна пачуць разам з колавай лірай, якая ў многіх момантах нават заменіць гітару, а Re1ikt будзе здзіўляць слухачоў iгрой на электра-мандоле.

Супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj адбудзецца ў клубе "Брюгге" па адрасе Партызанскі пр-т, 6А. Пачатак у 19:00.
Даведка па тэл.: +375(44) 7627880 +375(25) 6188535

https://vk.com/sutoki_29may
https://www.facebook.com/events/219924955050529/

Набыць квіток на Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj коштам 100'000.

Забраць замоўленыя на Prastora.by квіткі, а таксама набыць іх непасрэдна на месцы можна ў краме "Беларуская Прастора" па адрасе: пр-т Незалежнасьці, 58 (ГЦ "Маскоўска-Венскі"), другі паверх, павільён 205. Тэлефоны: +375-44-762-78-80 velcom і +375-25-618-85-35 life:)

 


 

Тавары ў продажы на Prastora.by:


 

Квіток Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і VurajКвіток Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj

Супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj адбудзецца ў клубе "Брюгге" па адрасе Партызанскі пр-т, 6А. Пачатак у 19:00.
Даведка па тэл.: +375(44) 7627880 +375(25) 6188535

Забраць замоўленыя на Prastora.by квіткі, а таксама набыць іх непасрэдна на месцы можна ў краме "Беларуская Прастора" па адрасе: пр-т Незалежнасьці, 58 (ГЦ "Маскоўска-Венскі"), другі паверх, павільён 205.

 

 

Vuraj. Песні, казачкі ды танцыVuraj. Песні, казачкі ды танцы

"..."Песьні, казачкі ды танцы" – праграма, якая нібы разьлічаная на дзяцей, але ў той жа час добра можа зайсьці і дарослай публіцы. У ёй 10 кампазыцый-замалёвак, аздобленых выключна акустычнымі інструмэнтамі. Вакаліст хутчэй не пяе, а расказвае, і музыкі мусяць стварыць адпаведную атмасфэру, фон для дзеі. Тут пануе знарочыстая тэатральнасьць. Фактычна гэты альбом можна назваць музычным аўдыёспэктаклем, толькі што прасачыць пэўны сюжэт тут немагчыма..."
Сяргей Будкін

 

 

Vuraj. RajokVuraj. Rajok

Лепшы фольк альбом году паводле вэрсіі парталу experty.by!

РАЁК ці РАЙ – вобраз, які сустракаецца пераважна ў жніўных песнях. Паводле перакананняў нашых дзядоў, РАЁК размаўляе са жнейкамі, пытаецца дарогі, а час ад часу завітвае да каго на падворак. Візіты такога персанажа – на вялікае шчасце. РАЁК клапоціцца пра збожжа, ахоўвае здароўе і дабрабыт.

 

 

''Дзеяслоў'' 1 (80) '16''Дзеяслоў'' 1 (80) '16

"Дзяслоў" 1 (80) '16. Студзень—люты 2016. Літаратурны часопіс.

 

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by