Рэквіем па непатрэбных рэчах

Штогод увосень у Бельску-Падляскім традыцыйна адбываецца фэстываль аўтарскае песьні "Бардаўская восень". Гэтымі днямі ў Менску назіраецца сапраўднае "Бардаўскае прадвесьне"! Толькі што адбыўся супольны канцэрт Зьмітра Бартосіка, Сержука Сокалава-Воюша і Андрэя Плясанава, як у сталіцу прэзэнтаваць новую кнігу "Requiem па непатрэбных рэчах", а заадно і пацешыць публіку сваімі песьнямі ды анэкдотамі едзе Віктар Шалкевіч! Ягоны гала-канцэрт пад назваю "Песьні, пачутыя з Урала-57" адбудзецца 2-га красавіка а 19-й гадзіне ў ДК МАЗ.

Шалкевіч Віктар. Рэквіем па непатрэбных рэчах

 


 

З нагоды бардаўскае актыўнасьці паліцы Prastora.by таксама папоўніліся некаторымі "бардаўскімі таварамі":


 

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчахКніга Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах

"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".

 

 

Шалкевіч Віктар. Шчасьлівая сямёркаCD Шалкевіч Віктар. Шчасьлівая сямёрка

Новыя песьні і анэкдоты. 23 трэкі / Агульны час гучаньня 01:02:59 + дадаткі ў mp3 (8 трэкаў, 28:49 гучаньня). Запісана 11.XII.2009 з канцэрту ў менскім Палацы ветэранаў.

 

 

Несцярэнка Юры. Напярэдадні свята (DVD з акустычным канцэртам)DVD Несцярэнка Юры. Напярэдадні свята (Акустычны канцэрт)

Юры Несцярэнка − аўтар і выканаўца, што прадстаўляе на гэтым дыску праграму аўтарскіх песень. Вядомы як гітарыст, лідэр гуртоў White Night Blues i Nestary Band, сталы ўдзельнік шматлікіх міжнародных і айчынных фестываляў ("Грифомания", "Рок-Кола", "Блюз живёт в Минске", "Рытмы і Рыфмы", "Выявы", "Рок-Коронация", у Польшчы - "Biala Blues Festival", "Бардаўская восень" , "Бязмежжа", на Украіне - "Протяг" ды іншыя).

 

 

White Night Blues. Live In PolandCD White Night Blues. Live In Poland

Гурт Юрыя Несьцрэнкі / 11 трэкаў / Агульны час гучаньня 50:06. © White Night Blues, 2010. (р) Ковчег, 2010.

 

 

Несьцярэнка Юры. Сьвята вялікіх дажджоўCD Несьцярэнка Юры. Сьвята вялікіх дажджоў

Nestarы band / White Night Blues / 10 трэкаў / Агульны час гучаньня 45:05. © Юры несьцярэнка. (р) Ковчег.

 

 

Бартосік Зьміцер. Дарога на ВільнюCD Бартосік Зьміцер. Дарога на Вільню

12 трэкаў / Агульны час гучаньня 45:41. © Максім Капран, Зьміцер Бартосік, 2008. (р) БМАgroup, 2008.

 

 

Нясі мяне восень, альбо Барды ў БельскуDVD "Нясі мяне восень...", альбо Барды ў Бельску

Расповед пра пачаткі і стваральнікаў фестывалю "Бардаўская восень", што адбываецца штогод у Бельску-Падляскім. Героямі фільма выступаюць Міхал Анемпадыстаў, Багдан Сіманенка, Алесь Камоцкі, Юрка Асеньнік, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Ігар Лукашук, Алег Латышонак, Ілона Карпюк, гурт "Босае сонца", Дар'я Кадамская ды іншыя.

 

 

Беланогая Тацяна. НіткіCD Беланогая Тацяна. Ніткі

14 трэкаў / Агульны час гучаньня 38:52. © Тацяна Беланогая, 2010. (р) Вігма, 2010.

 

 

Акуліч Вольга і праект Werasen. ТрохкутнікCD Акуліч Вольга і праект Werasen. Трохкутнік

14 трэкаў + відэакліп "Шлях" / Агульны час аўдыё 40:45. Працягласць відэа 02:31. © Вольга Акуліч і праект Werasen, 2010. (р) Вігма, 2010.

 

 


 

На складзе зноў зьявіліся:

Барадулін Рыгор. Выпаў грук у грома з рукСьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў БарахляндыіКніга. Барадулін Рыгор. Выпаў грук у грома з рук

DVD. Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі

Кніга. Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза

Кніга. Крукоўскі Уладзімір. Срэбная страла ў чырвоным полі

Кніга. Аліг'еры Дантэ. Новае жыццё ; Петрарка Франчэска. Кніга песень

Кніга. Бензярук Анатоль. Свята для сэрца

Кніга. Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца

Кніга. Жлутка Аляксандр. Кароткая граматыка лацінскай мовы

Кніга. Місько Павел. Прыгоды Бульбобаў

Песняры. СпадчынаWZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. LirykaСD. Прэм’ер Тузін 2006. Слушныя адкрыцьці году

CD. Прэм’ер Тузін 2009. Пяты пайшоў!

СD. Песняры. Спадчына

CD. WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!