Рыгору Барадуліну 75! Віншуем! Дай Бог здароўя!

Рыгор Барадулін – юбіляр!

Сёньня, 24 лютага, народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну спаўняецца 75 год. У гэты высокі юбілей хочацца пажадаць дзядзьку Рыгору найперш здароўя, маральнай і фізычнай моцы – каб як найхутчэй адолець хваробу і выйсьці з бальнічнае палаты.

Да Дня нараджэньня шанавальнікі ягонае творчасьці падрыхтавалі паэту адмысловы падарунак – выпусьцілі камплект сувэнірных паштовак, прымеркаваны акурат да гэтае даты. Фотаздымкі Глеба Лабадзенкі і Сяргея Шапрана апрацаваў дызайнэр Аляксей Кульбіцкі, і, аздобленыя вершамі самога Рыгора Барадуліна, яны выйшлі ў якасьці адмысловых сувэніраў.

Народзіны дзядзька Рыгор сустракае ў лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. Лекары далі рады зьняць мігальную арытмію і тэмпэратуру, і апошнімі днямі паэта ўжо колькі разоў наведвала яго жонка Валянціна Барадуліна. Інтэрвію зь ёю можна прачытаць тут.

Разам са шматлікімі аматарамі Ягонага паэтычнага слова віншуем Рыгора Барадуліна і дзячым яму за ўсё тое, што ён зрабіў і яшчэ зробіць для Беларусі! Дай Бог яшчэ доўгіх і плённых год жыцьця!

З павагаю,
каманда Prastora.by


Кніга Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам.

Кніга Барадулін Рыгор. "Перакуленае" / Бородулин Рыгор. "Опрокинутое".

Кніга Барадулін Рыгор. "Навошта".

Камплект сувэнірных паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна.

Дыск песень на вершы Рыгора Барадуліна WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравоз каханьня.

Кніга Барадулін Рыгор. "Выпаў грук у грома з рук".


Асабліва раім зьвярнуць увагу на ўнікальнае рэпрынтнае выданьне "Маладзік над стэпам".

Шаноўнае спадарства!
Інфармуем вас таксама пра новыя кнігі, што зьявіліся на Prastora.by

Тры тамы зь вялікага кніжнага праекту "Беларускі кнігазбор":


Гарэцкі Максім. Выбраныя творы
Гарэцкі Максім. Выбраныя творы.
Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893 – 1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.


Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы
Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы.
У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго найлепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955 – 2000 гадоў.

Кобец Рыгор. Выбраныя творы.
У кнігу ўвайшлі кінасцэнарыі Р. Кобеца, якія ў Беларусі ніколі не друкаваліся, хоць і леглі ў аснову знакамітых фільмаў ("Двойчы народжаны", "Шукальнікі шчасця" і інш.), а таксама лісты з ссылкі, артыкулы, успаміны, ліставанне з роднымі, сябрамі, успаміны сучаснікаў.

Два тамы з "Гарадзенскай бібліятэкі" і "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысьвечаныя жыцьцю і творчасьці Васіля Быкава:


Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах
Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 1.
Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку.
Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах

Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 2.
Гэтая кніга – спроба адкрыць невядомыя, але адначасова важныя акалічнасці жыцця і творчасці пісьменніка, дзе упершыню выкарыстоўваецца эпісталярная спадчына а таксама архіўныя дакументы. Гэты том з'яўляецца лагічным працягам дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі, распачатага Сяргеем Шапранам у першай частцы.

Дзьве кнігі ад выдавецтва "Беларусь":


Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя
Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя.
Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. У кнізе змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не прадстаўленыя шырокаму колу чытачоў.
Сахута Яўген. Беларуская выцінанка

Сахута Яўген. Беларуская выцінанка.
У гісторыі нацыянальнай культуры ёсць нямала амаль забытых відаў народнай творчасці, якія апошнім часам выклікаюць усё большую цікаўнасць, што стымулюе іх адраджэнне і развіццё. У поўнай меры гэта тычыцца выцінанкі. У прапанаванай, багата ілюстраванай кнізе абагульнены і гісторыя, і сучасны стан, і мастацкія асаблівасці, і нацыянальныя адметнасці беларускай выцінанкі.

Некалькі кнігаў ад выдавецтва "Мастацкая літаратура":


Багдановіч Максім. Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык
Багдановіч Максім. Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык.
Паэма "Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык" – яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мастацкія перлы, шэдэўры. У дадзеным выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, напісаным паводле фальклорных матываў.
Ліпскі Уладзімір. Янкаў вянок: Дзецям пра Янку Купалу

Ліпскі Уладзімір. Янкаў вянок: Дзецям пра Янку Купалу.
Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага – гэта, практычна, першы ёмісты і аб'ектыўны аповед для дзяцей пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць. Праца Уладзіміра Ліпскага – жывая навука Купалавай мудрасці, бязмежнай любові да нашай мілай Беларусі.

А таксама кнігі іншых выдавецтваў:

Астапенка Анатоль. Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму

Дубавец Сяргей. Вострая Брама

Баршчэўская Алена, Баршчэўскі Лявон. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця

Багушэвіч Францішак. Творы

Клышка Анатоль. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга

Сьвятая праўда ды іншыя казкі

ды іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!