Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Трохмоўная Краіна Беларусь ды іншыя кніжныя цікавосткі

Шаноўныя сябры, мы радыя прадставіць вашай увазе ўнікальнае выданьне, пра якое дагэтуль ня чуў, мабыць, толькі ве-е-е-е-е-е-льмі лянівы або доўгі час адарваны ад інфармацыйнае прасторы чалавек. Дакладней, не адно выданьне, а цэлых тры: фаліянт "Краіна Беларусь" адразу на трох мовах трыма рознымі кнігамі.

Першае выданьне – тады яшчэ выключна па-беларуску – суаўтары Ўладзімер Арлоў і Зьміцер Герасімовіч выдалі ў далёкім 2003, і адразу тады ўжо было відавочна: проста як паветра неабходныя пераклады гэтае кнігі на іншыя мовы, каб несьці і шырыць у сьвеце праўдзівыя веды пра велічную эўрапейскую беларускую мінуўшчыну – такую, якою яна сапраўды была. Бо, як трапна сказаў сам Уладзімер Арлоў: "Нашая эўрапейская мінуўшчына ёсьць пропускам у нашую эўрапейскую будучыню". Нельга не пагадзіцца, і бадай ня трэба тут нічога болей дадаваць.

 


 

Краіна БеларусьКніга Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

 

 

This country called BelarusКніга This country called Belarus

This book for the general reader offers a survey of the history of Belarus from the earliest period up to the beginning of the 20th century. On its pages readers will meet the great figures of Belarusian history. They will discover how Belarusians lived at different stages of their history, what wars they had to fight and how they developed culturally.

 

 

Страна БеларусьКніга Страна Беларусь

Занимательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир нашего прошлого от древнейших времен до начала XX века. На ее страницах вы встретитесь с выдающимися историческими личностями, узнаете о жизни и быте, военных триумфах и культурных достижениях белорусов в разные эпохи.

 

 


 

Іншыя кнігі, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Злачынства, сэр!Кніга Злачынства, сэр!

Калектывам часопісу "ПрайдзіСвет" быў падрыхтаваны дыхтоўны зборнік дэтэктыўнага апавядання «Злачынства, сэр!», які змяшчае як творы класікаў жанру, так і пародыі. Кніга мае цвёрдую вокладку, амаль усе апавяданні ў зборніку друкуюцца ўпершыню.

 

 

 

Вінцук Адважны. Выбраныя творыКніга Вінцук Адважны. Выбраныя творы

У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890-1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны.

 

 

 

Федарэнка Андрэй. ЛанцугКніга Федарэнка Андрэй. Ланцуг

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.

 

 

 

Федарэнка Андрэй. МяжаКніга Федарэнка Андрэй. Мяжа

Кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай.

 

 

 

Хадановіч Андрэй. Разам з пыламКніга Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох – ад старажытнасці да сучаснасці.

 

 

 

Пятровіч Барыс. СпакушэннеКніга Пятровіч Барыс. Спакушэнне

У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і…

 

 

 

Крашэўскі Юзаф. Кароль у Нясвіжы. 1784 ; Апошняя са слуцкіх князёўКніга Крашэўскі Юзаф. Кароль у Нясвіжы. 1784 ; Апошняя са слуцкіх князёў

У кнізе ўпершыню на беларускай мове друкуюцца гістарычныя аповесці вядомага польскага пісьменніка Ю. I. Крашэўскага (1812 — 1887), у якіх па-мастацку ўзнаўляюцца драматычныя падзеі з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

 

 

 

Рублеўская Людміла. Сутарэнні РомулаКніга Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» атрымалі шырокі розгалас. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці.

 

 

Рублеўская Людміла. Сэрца мармуровага анёлаКніга Рублеўская Людміла. Сэрца мармуровага анёла

Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагацца за сваё каханне.

 

 

 

Горад Святога Губерта. Выпуск VIIАльманах Горад Святога Губерта. Выпуск VII

Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны 150-годдзю вызвольнага паўстання 1863 г. Большасць матэрыялаў звязаныя менавіта з гэтай падзеяй у гісторыі горада. Апроч таго традыцыйна разглядаюцца малавядомыя старонкі гісторыі Гродна і гістарычнай палітыцы. Разлічаны на шырокае кола чытачоў.

 

 

Гарадзенскі палімпсест 2012Кніга Гарадзенскі палімпсест 2012

Матэрыялы зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

 

 

Ваньковіч Валенцій. АльбомКніга Ваньковіч Валенцій. Альбом

Кніга пра Валенція Вільгельма Ваньковіча – аднаго з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя, які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі. Імя выдатнага мастака непарыўна звязана з Беларуссю, дзе ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця.

 

 

Асіноўскі Святаслаў. Што раньш было...Кніга Асіноўскі Святаслаў. Што раньш было...

У гісторыка-краязнаўчых нарысах, што складаюць кнігу, прыводзяцца малавядомыя факты нашай гісторыі: роля беларускіх харугваў у разгроме крыжакоў пад Грунвальдам, няпростыя адносіны беларусаў з татарамі і ўкраінскімі казакамі ды іншыя. Кніга разлічаная на аматараў беларускай мінуўшчыны.

 

 

 

Бічэль Данута. Мост святога ФранцішкаКніга Бічэль Данута. Мост святога Францішка

Кніга «Мост святога Францішка» — своеасаблівы працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас». У новай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія жылі для саміх сябе, для сваіх блізкіх і для Радзімы, — у тым сэнсе, як яны разумеюць паняцце Радзімы. Апавядае пра каханне і сяброўства...

 

 

 

Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні ЭлКніга Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл

"Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж…" Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці….

 

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Сяброве, нагадваем вам, што сачыць за навінкамі на Prastora.by можна таксама праз найбольш папулярныя сацыяльныя сеткі, у якіх мы апошнім часам трохі ажывіліся і спрабуем актыўна прысутнічаць:

праз адмысловую старонку ў Фэйсбуку;
праз адмысловую старонку ўКантакце;
праз прастораўскі Twitter;
праз жывы дзёньнік Прасторы ў Лайвджорнал.

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Каб адпісацца ад рассылкі Навінаў Prastora.by, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by