Шаноўнае спадарства!
Мы радыя паведаміць вам, што Беларуская Прастора няўхільна расьце і пашыраецца!
Неўзабаве мы адкрыем уласную краму ў цэнтры сталіцы, куды будзем запрашаць усіх мінчукоў і гасьцей нашага гораду. Для новай крамы мы ўжо цяпер рыхтуем і новыя тавары, якімі будзем усіх вас цешыць і пеставаць!
Таксама мы распачынаем новую рубрыку, і час ад часу будзем знаёміць вас зь Сябрамі Беларускай Прасторы, якія разам з намі робяць шмат цікавага.
У гэтым выпуску хочам прадставіць вам прадаўжальніка славутага роду Гарэцкіх — выдатнага фотамайстра Кастуся Гарэцкага, які стварыў і пасьпяхова кіруе ўласнай фотастудый FORWARD.
Раней вы ўжо маглі бачыць працы Кастуся на Беларускай Прасторы — калі мы рабілі рэзанансную фотасэсію з гуртом "Без Білета" для прома мужчынскай сподняй бялізны з арнамэнтам.
Цяпер жа, мы разам з Кастусём Гарэцкім і яго студыяй FORWARD падрыхтавалі для вас абсалютны эксклюзіў — і наўздагон купальскаму настрою дзелімся з вамі адмысловай купальскай фотасэсіяй. Атмасфэрная ноч, вада, вянкі і прыгожыя беларускія дзяўчаты — вось складнікі таго, як трэба праводзіць сапраўднае традыцыйнае беларускае сьвята! Што называецца, прыемнага прагляду! :)
Мужчынская сподняя бялізна "Мужчынская сіла"
Мужчынская сподняя бялізна "Мужчынская сіла". Матэрыял: 95% бавоўна, 5% эластан. Друк золатам, нанясенне адмысловай фальгой. Колер: чорны. Памеры: 46-56.
Жаночая сподняя бялізна "Жаночая краса" (шорцікі)
Жаночая сподняя бялізна "Жаночая краса". Матэрыял: 95% бавоўна, 5% эластан. Друк золатам, нанясенне адмысловай фальгой. Колер: чорны. Памеры: 42-50. Мадэль: шорцікі.
Вайцюшкевіч Зміцер. Наша песня
Зміцер Вайцюшкевіч, адзін з галоўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай нацыянальнай песні, выдаў новы студыйны альбом, які так і называецца — "Наша песня". Дыскаграфія Змітра Вайцюшкевіча і яго WZ-orkiestra папоўнілася яшчэ адным цудоўным кампакт-дыскам з песнямі на вершы беларускіх (і ня толькі) паэтаў. Трэба слухаць!
ТРЭК-ЛІСТ
1. Мой край (музыка Яўген Ціхановіч, словы Адам Русак).
2. Я нарадзіўся тут (музыка і словы Лявон Вольскі).
3. Я люблю бярозку (музыка Юрый Семяняка, словы Адам Русак).
4. Красуня-вясна (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
5. Сцяг (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
6. Жыве Беларусь (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
7. Муры (словы Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) на аснове музыкі Люіса Ляка).
8. Лісоўшчыкам (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Міхась Чарняўскі).
9. На дальняй старане (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
10. Паланэз (музыка Міхал Клеафас Агінскі, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, апрацоўка для хору Галіна Казіміроўская).
11. Вераніка (музыка Ігар Лучанок, словы Максім Багдановіч).
12. Магутны Божа (музыка Мікола Равенскі, словы Наталля Арсеннева).
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Фенечка ручной работы. Бел-чырвона-белы колер
Фенечка ручной работы ў нацыянальных колерах.
Фенечка ручной работы з нацыянальным узорам.
Дэкаратыўны магніт. Наша мапа (Naša mapa)
Лаці́нка (таксама вядомая як "беларуская лацінка" ці "bielaruskaja lacinka") — адмыслова распрацаваны варыянт лацінскага альфабэту, пры дапамозе якога можна лёгка пісаць па-беларуску. Распрацоўваючы дадзены магніт, стваральнікі кіраваліся Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту.
"Кола святаў" — новы пазітыўны набор паштовак пра беларускія традыцыйныя святы на беларускай і англійскай мовах.
Кожная паштоўка ўтрымлівае лёгкі і пазітыўны тэкст, зробленыя пісьменніцай Марыяй Мартысевіч, які расказвае пра гісторыю свята, а таксама дае некалькі вясёлых парадаў па святкаванні ў сучасных умовах.
Гарбузік. Літаратурна-забаўляльны дзіцячы альманах
Альманах "Гарбузік" прапануе найлепшы спосаб прабавіць вольны час для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў і выхавальнікаў.
У зборнік уваходзяць матэрыялы навучальнага і забаўляльнага характару для дзяцей: вершы, казкі, вясёлыя задачы, самаробкі. Для сямейнага чытання.
Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка
Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам гісторыі вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць адкрыць для сябе новую старонку гісторыі Нясвіжскага замка і славутага роду Радзівілаў.
Сяржук Цімохаў (Сержук Тимохов). Альбом
Ілюстраванае выданне апавядае пра выдатнага беларускага жывапісца, намесніка старшыні Саюза мастакоў Беларусі Сержука Цімохава. Ён працаваў у жанры станкавага жывапісу і графікі, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Разглядаюцца этапы яго творчасці і тэмы, да якіх ён звяртаўся.
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 і 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.
Несцярэнка Юры. Звычайны шоу-бізнэс
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.
Сагановіч Ларыса. Тэатр Сержука Вітушкі
Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага "Тэатра на далонях" не толькі забаўляюць, але і навучаюць - развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, "Піраміды", - гэта п’есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак. Аўтар "гуляе ў казкі", як у пірамідкі-складанкі: вядомыя байкі, жарты, песні нанізвае адну за адной, а ў канцы кожнай п’есы прыхоўвае нейкі сакрэт, які павінны адшукаць дзеці.
Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай - гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-"дакументы" пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную... I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.
Дэкаратыўны магніт. Высокі рынак
Мінск губернскі. Дом губернатара, касцёл і кляштар езуітаў на Высокім рынку. Фатаздымак пачатку ХХ ст.
Вельмі адметныя, уласнабеларускія сувэнірныя вырабы з сэрыі "Беларускі арнамэнт" яскрава падкрэсьляць вашую нацыянальную прыналежнасьць, і кожнаму дадуць магчымасьць здалёк убачыць, што тут п'ецца беларускае пітво! :)
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Беларускай Прасторы!
Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.
Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".
If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by