У галерэі сучаснага мастацтва "Ў" Уладзімера Цэсьлера паказваюць, а на Prastora.by – прадаюць!

Падарункавая паштоўка на 2010 год ад Уладзімера Цэсьлера

Уладзімер Цэсьлер – ужо даўно культавая асоба ў беларускім мастацтве. Жывапіс, рэкляма, прамысловы дызайн, кніжная графіка, афармленьне музычных СD і аўдыёкнігаў, лягатыпы, цішоткі, бодзі-арт... Гэта, бадай, няпоўны сьпіс тых жанраў, у якіх працуе мастак. Майстар, на рахунку якога дзесяткі перамог у найпрэстыжных міжнародных конкурсах, работы якога захоўваюцца ў лепшых музеях свету, а таксама ўваходзяць у сьпіс 100 найлепшых плякатаў ХХ стагодзьдзя, – своеасаблівы мастацкі брэнд Беларусі ў сьвеце.

Кампанія BelTonMedia мела гонар супрацы з майстрам: дызайн аўдыёкнігаў "Беларускія народныя казкі", "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча, "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае" М. Ермаловіча, рэклямны плякат "Аўдыёкнігі", а таксама лягатыпы нашай кампаніі і інтэрнэт-крамы Prastora.by зьяўляюцца плёнам натхненьня У. Цэсьлера.

Адно зь беларускіх выданьняў назвала Цэсьлера "зубром беларускага поп-арту", і гэта цалкам заслужана. Адно што геаграфія посьпехаў беларускага майстра, які паходзіць са Слуцку, даўно ўжо выйшла за межы роднай краіны.

Некаторыя з прац мастака цяпер можна набыць: на Prastora.by у разьдзеле "İншае" зьявіліся "Камплект сувэнірных паштовак пра Менск" і "Падарункавая паштоўка на 2010 год" ад Уладзімера Цэсьлера.

Камплект сувэнірных паштовак пра Менск. Гатэль ''Эўропа''

Але гэта яшчэ ня ўсё! Неўзабаве ў нашай краме зьявяцца новыя калекцыйныя цішоткі ад У. Цэсьлера – "МілыВіця", "I love Dranik Land", "Ментск", "Папараць-кветка", "Машына часу" і многія-многія іншыя. Сачэце за рэклямаю!

Некалькі цішотак ад Уладзімера Цэсьлера

P.S. Якраз гэтымі днямі ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" экспануецца сэрыя абстрактных оп-арт-аб'ектаў Уладзімера Цэсьлера, якая мае назву "Вэктарная прастора". Усім, хто яшчэ не пасьпеў наведаць выставу – настойліва рэкамэндуем! Адрас галерэі: праспэкт Незалежнасьці, 37а (ст. м. Плошча Перамогі, www.ygallery.by).