Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Віртуальная аўтограф-сэсія Андрэя Хадановіча на Prastora.by


Андрэй Хадановіч

У працяг аўтограф-сэсіі, што мела месца ў кнігарні галерэі "Ў" 18 сакавіка, Prastora.by і паэт Андрэй Хадановіч ладзяць віртуальную аўтограф-сэсію, сэнс якое палягае ў наступным: тыя, хто зь нейкіх прычынаў ня змог прысутнічаць на прэзэнтацыі кнігі Андрэя Хадановіча "Несымэтрычныя сны" ў кнігарні галерэі "Ў" і атрымаць аўтограф там, могуць замовіць кнігу на Prastora.by – і атрымаць падпісанае аўтарам выданьне. Прычым пакупнікі Prastora.by маюць магчымасьць выбраць тэкст, які будзе побач з сыгнатураю пісьменьніка.

У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008 – 2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.

Для таго, каб атрымаць новы зборнік Андрэя Хадановіча "Несымэтрычныя сны" (у камплект да якога ўваходзіць таксама аўдыёдыск) з аўтографам, у камэнтары да замовы трэба падаць тэкст, які Вы хочаце бачыць на сваім асобніку.

Акцыя стартуе 21 сакавіка, у сусьветны Дзень паэзіі, і трывацьме 2 тыдні.

 


Кніга Хадановіч Андрэй. Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё). Кошт – 18'600 руб.


З павагаю,
каманда Prastora.by