Віртуальная аўтограф-сэсія: Уладзімер Арлоў

Шаноўныя сябры! Увага-увага-увага! Па шматлікіх просьбах мы… робім яшчэ раз тое, пра што нас гэтулькі разоў прасілі! :))

А менавіта вось што: ня так даўно праз нашую старонку ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук мы ладзілі такую акцыю, калі кожны ахвочы мог папрасіць аўтара кніг "Краіна Беларусь" (на ўсіх мовах) і "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае" пакінуць аўтографы для сябе або для сваіх сяброў, блізкіх — і нават далёкіх :) — каму за акіян сваяку паслаць, а каму яшчэ кудысьці…

Словам, абсалютна любое пажаданьне, якое пакупнік пакідаў у камэнтары да замовы на Prastora.by, а Уладзімер Арлоў потым ашчадна пераносіў яго на запаветны асобнічак папулярнае кнігі. Нагоды былі розныя: дні нараджэньня і юбілеі, шлюб, гадавіна нейкае адмысловае даты або проста харошы дзень у жыцьці кагосьці з нашых кліентаў. І — вось табе маеш! — акцыя па пэўным часе скончылася, а добрыя нагоды, як выявілася, сканчацца нават ня думалі! :)

І таму мы проста абавязаныя ў другі раз зрабіць тое, што сталася прычынаю такое колькасьці станоўчых эмоцыяў у першы раз. А значыць — паўтарыць аўтограф-сэсію выдатнага пісьменьніка і (чым мы вельмі-вельмі ганарымся) нашага добрага сябра спадара Ўладзімера Арлова! Толькі гэтым разам яшчэ і пашырыць яе на абсалютна ўсе выданьні — кнігі ды аўдыёкнігі — аўтарам якіх зьяўляецца спадар Арлоў і якія мы маем у наяўнасьці.

Дый наогул, мы тут падумалі, што, калі першы вопыт быў настолькі станоўчым — і калі й надалей усё будзе добра, — то мы працягнем такую вось традыцыю віртуальных аўтограф-сэсіяў, кожны месяц запрашаючы да ўдзелу ў ёй новага аўтара. Будзем удзячныя, калі вы любымі даступнымі спосабамі падказвацьмеце нам, сыгнатуру якога аўтара вы б хацелі мець у сваім уласным кнігазборы або прэзэнтаваць як файны падарунак камусьці.

Ну а пакуль жа, як той казаў, карыстаймася з цудоўнае магчымасьці займець шыкоўны падарунак сабе або камусьці з дарагіх людзей — кнігу Ўладзімера Арлова з аўтарскім подпісам!

 


Калі ласка, пакідайце свае пажаданьні або проста імя і прозьвішча асобы, якой вы хочаце, каб была падпісаная любая з наступных кніг, у камэнтарах да замоваў. Прыемнага чытаньня й добрага віншаваньня! :)

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна БеларусьКніга Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

 

 

Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called BelarusКніга Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called Belarus

This book for the general reader offers a survey of the history of Belarus from the earliest period up to the beginning of the 20th century. On its pages readers will meet the great figures of Belarusian history. They will discover how Belarusians lived at different stages of their history, what wars they had to fight and how they developed culturally.

 

 

Арлов Владимир, Герасимович Зьмицер. Страна БеларусьКніга Арлов Владимир, Герасимович Зьмицер. Страна Беларусь

Занимательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир нашего прошлого от древнейших времен до начала XX века. На ее страницах вы встретитесь с выдающимися историческими личностями, узнаете о жизни и быте, военных триумфах и культурных достижениях белорусов в разные эпохи.

 

 

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства ЛітоўскаеКніга Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

 

 

Арлоў Уладзімір. Ля Дзікага ПоляКніга Арлоў Уладзімір. Ля Дзікага Поля

Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Ўладзіміра Арлова на гістарычную тэму. Яе склалі аповесць "Сны імператара", а таксама лепшыя апавяданні і вядомае эсэ "Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання".

 

 

 

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за іміКніга Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі

З марай пра адраджэньне беларускай лацінкі Ўладзімер Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзьвюх вэрсіях. Побач зь вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.

 

 

 

Арлоў Уладзімер. Пакуль ляціць стралаКніга Арлоў Уладзімер. Пакуль ляціць страла

"Пакуль ляціць страла" — гэта сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.

 

 

 

Арлоў Уладзімер. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмянілісяКніга Арлоў Уладзімер. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.

 

 

Поўны сьпіс тавараў, даступных для аўтограф-сэсіі Ўладзімера Арлова.

 


 

Новыя тавары для дзетак, што апошнім часам зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта АльжбэтаКніга Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта

«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не менш цікавая і вясёлая.

 

 

Галіноўская Ніна. Звяры ў трамваіКніга Галіноўская Ніна. Звяры ў трамваі

Гэтая кніга цудоўны падарунак дзецям і бацькам. Яе напісала вядомая пісьменніца Ніна Галіноўская. Вершы, поўныя весялосці і гарэзлівага гумара, падораць шмат радасці чытачам.

 

 

 

Галіноўская Ніна. Леў смяеццаКніга Галіноўская Ніна. Леў смяецца

Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Ніны Галіноўскай і мастачкі Марыі Станкевіч будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.

 

 

 

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавекКніга Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек

Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бенжамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.

 

Толькі на Prastora.by! Абмежаваная колькасьць асобнікаў з аўтографам, сонейкам і сардэчкам ад швэдзкае пісьменьніцы для дзетак і аўтаркі кнігі — спадарыні Эвы Суса!

Эва Суса, Бэнджамэн Шо. Снежны чалавек / старонкі з кнігі

Гэтую кнігу стварылі: Эва Суса – аўтар некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў. Бенжамэн Шо – адзін з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі.

 

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замкаКніга Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

У “Аповесці легендарных часоў” апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай.

 

 


 

Іншыя кнігі й дыскі, што зьявіліся ў продажы на Prastora.by:


 

Караткевіч Уладзімір. Збор твораў. Том 4Кніга Караткевіч Уладзімір. Збор твораў. Том 4

У чацверты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" (1950 – 1958), "У снягах драмае вясна" (1957), "Цыганскі кароль" (1958), "Предыстория" (канец 1940-х – пачатак 1950-х) і легенда "Маці ветру" (1956).

 

 

Макарэвіч Сяргей. Край мой верасовыКніга Макарэвіч Сяргей. Край мой верасовы

У кнізе распавядаецца пра жыццёвыя шляхі творчых асобаў з роднай для аўтара Вілейшчыны. Краязнаўчыя эсэ прадстаўляюць партрэты нашых сучаснікаў і людзей з мінулага: пісьменнікаў, мастакоў, краязнаўцаў... Уздымы і падзенні, спраўджаныя і не да канца спадзяванні, якія на іх ускладаліся. Яны розныя, але ім усім пашчасціла нарадзіцца ці працаваць у краі верасоў.

 

 

Белы Алесь. Хроніка Белай РусіКніга Белы Алесь. Хроніка Белай Русі

"Хроніка Белай Русі" — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі 2000 году, прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніцаў прасочваецца эвалюцыя "Белай Русі" ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы.

 

 

Рублеўская Людміла. Ночы на Плябанскіх млынахКніга Рублеўская Людміла. Ночы на Плябанскіх млынах

Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

 

 

Адамчык Вячаслаў. ПесняКніга Адамчык Вячаслаў. Песня

У кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшлі апавяданні «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях», «Дзікі голуб» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых сітуацый.

 

 

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага прахуКніга Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху

Лаўрэат штогадовай недзяржаўнай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2009 год.

У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман «Бунт незапатрабаванага праху». У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з важнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.

 

 

SP KAVA. Што табе сніцца [EP]Міні-альбом SP KAVA. Што табе сніцца [EP]

Падарункавы міні-альбом “Што табе сніцца” эксклюзіўна на Prastora.by — з аўтографам SP Kava!

У міні-альбом увайшлі 4 кампазіцыі. Па задуме SP Kava, праз усе песні EP* прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці ў свет падсвядомасці.

 

 

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма БагдановічаКніга Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма Багдановіча

Гэтая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча — першая мастацкая біяграфія класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Багдановіча, адрасаваная юным чытачам. З ёю будзе цікава пазнаёміцца таксама старшакласнікам, студэнтам, бацькам, настаўнікам — усім, хто абавязкова ўпэўніцца, што адна з самых яркіх зорак на паэтычным небасхіле Беларусі — зорка М. Багдановіча.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by