З Калядамі і Новым годам!

Калектыў Prastora.by разам з гуртом "Ляпіс Трубяцкі" віншуе ўсіх беларусаў з Калядамі і Новым годам музычнаю паштоўкаю "Грай!". Як кажа Сяргей Міхалок, "ёю мы жадаем падарыць усім беларусам адчуваньне вясны і сьвяточных цудаў, а таксама падтрымаць веру беларусаў у сьветлую будучыню, пазытыў і немінучую перамогу дабра над любымі казачнымі пачварамі! Мы прапаноўваем беларусам, якія жывуць у розных кутках зямное кулі, стаць у карагод, прасьпяваць гэтую песьню хорам і вярнуць у нашыя шэрагі веру ў сяброўства, братэрства і каханьне".

Ад сябе хочацца шчыра падзякаваць усім, каму нашыя паслугі аказаліся патрэбнымі ў гэтым годзе – сустрэнемся ў Наступным! Разам прычакаем Вясну ў нашым цудоўным краі!

Ляпіс Трубяцкі. Грай!
Словы і музыка – Сяргей Міхалок

Недзе ля ракі,
Дзе нямае броду,
Шэрыя быкі
Танчаць карагоды.
Ланцугі ў начы
Адліваюць златам,
Воран там крычыць
З воўкам родным братам.

Палыхае там
Вогніша да неба,
П'юць яны віно,
Заядаюць хлебам,
Песьні ім пяюць
Старыя цыганкі
Б'юць капытам, б'юць,
А ў небе маланкі!

Гэтыя быкі
Маюць сваю праўду –
Ім ня трэба сонца,
Цемры ім багата.
Ім вясны ня трэба,
Ім зімы б паболей –
Каб ты, хлопец, спаў
На печы ў няволі...

Грай, шукай
У снах юнацтва свае мары!
Грай, гукай
Вясны зялёнай цёплай чары!
Грай, сьпявай
Дружна песьні райскай волі!
Грай, Край, -
гані быкоў, вярнецца доля!

Напілісь быкі,
Скачуць па краіне,
Топчуць ручнікі
Капытамі ў гліне...
Скачуць па дварах,
Адчыняюць хаты –
Хто не пахаваўся,
Будзе вінаватым!

Гэтыя быкі
Маюць сваю праўду –
Ім ня трэба сонца,
Цемры ім багата.
Ім вясны ня трэба,
Ім зімы б паболей -
Каб ты, хлопец, спаў
На печы ў няволі.

Грай, шукай
У снах юнацтва свае мары!
Грай, гукай
Вясны зялёнай цёплай чары!
Грай, сьпявай
Дружна песьні райскай волі!
Грай, Край, -
Гані быкоў, вярнецца доля!

Шчасьлівага Новага Году, Сябры!

Сьцягнуць музычную паштоўку "Грай" у высокай якасьці (320 кбіт/c, 10 Мб).
Сьцягнуць музычную паштоўку "Грай" у звычайнай якасьці (120 кбіт/c, 4 Мб).