Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Замаўляй на Прасторы — атрымай у калідоры! :)

Прывітаньне, шаноўныя сябры Беларускае Прасторы! Радыя паведаміць вам, што наш сэрвіс, бы той гоначны балід, рухаецца — калі не сказаць імчыць:) — наперад і паступова разьвіваецца! І нават нягледзячы на тое, што некаторыя паляпшэньні (пра якія мова пойдзе трохі ніжэй) датычаць пакуль што толькі сталіцы і яе прадмесьцяў, мы спадзяёмся і цьвёрда верым, што недалёка ў будучыні ўжо той час, калі ўсьцяж па ўсёй краіне станецца тое, што кагадзе сталася ў Менску.

А сталася акурат наступнае: пасьля пасьпяхова пройдзенага тэст-драйву — або, па-іншаму, невялічкага выпрабавальнага пэрыяду — у інтэрнэт-краме Prastora.by запрацавала кур'ерская дастаўка па Менску і ваколіцах — такіх як Калодзішчы, Калядзічы, Сокал, Ждановічы і нават горад-спадарожнік сталіцы Смалявічы. Так адбылося, што гэта супала з чарговым падвышэньнем тарыфаў Белпошты, так што цяпер жыхарам Менску і яго ваколіцаў у пераважнай большасьці выпадкаў нашмат выгадней замаўляць кур'ерскую дастаўку з Prastora.by адразу дахаты або, скажам, на працу, — эканомячы пры гэтым таксама час, які потым давялося б выдаткаваць на візыт у паштовае аддзяленьне.

Так што цяпер прынамсі для менчукоў наш слоган "Мары з дастаўкай!" набыў новае, яшчэ больш актуальнае гучаньне, якое мы ў жартаўлівай форме сфармулявалі наступным чынам: "Замаўляй на Прасторы — атрымай у калідоры!":) І для гэтага трэба ўсяго толькі, робячы наступную замову, выбраць "Дастаўка кур'ерам" — і мы прывязём вам замову ў Менску і пералічаных вышэй прадмесьцях на любы зручны для вас адрас.

Вось, але ж, як кажуць, не адною сталіцаю жыве Беларусь! І калі казаць, напрыклад, пра Магілёўскую вобласьць, то ёсьць у нас яшчэ адна цікавая гісторыя, зьвязаная таксама з дастаўкамі і тэмаю аўтамабіляў увогуле. Сутнасьць гісторыі такая: калектыў гуказапісвальнай выдавецка-рэклямнай кампаніі BelTonMedia (ён жа — калектыў Prastora.by) мінулымі тыднямі зладзіў турнэ па Магілёўскай вобласьці, развозячы і дастаўляючы па найбуйнейшых гарадох у даволі вялікай колькасьці прадукцыю ўласнае вытворчасьці — а менавіта беларускія аўдыёкнігі.

Адбылося гэта дзякуючы падтрымцы і дапамозе кампаніі SVIAT, за што мы хочам пэрсанальна падзякаваць кіраўніцтву кампаніі — спадарам Віктару і Паўлу Піліпенкам, безь якіх нам было б нашмат цяжэй (і, што галоўнае, марудней) рэалізаваць задуманае.

Рэч у тым, што кампанія SVIAT, ужо даўно працуючы на рынку, займаецца аўтамабільнымі запчасткамі да любых марак аўтамабіляў — ад эўрапейскіх і амэрыканскіх да карэйскіх і (асабліва пасьпяхова) японскіх. І таксама кампанія СВІАТ зьяўляецца эксклюзіўным у Беларусі дыстрыбутарам прадукцыі вядомага брытанскага вытворцы аўтахіміі Comma, што вырабляе алівы ўсіх відаў ды іншыя тэхнічныя вадкасьці, неабходныя для спраўнага функцыянаваньня транспартных сродкаў.

Дык вось, папярэдне падрамантаваўшы сёе-тое ды заліўшы ў свой аўтамабіль звышякасную аліву Comma, мы ўздоўж і ўпоперак аб'езьдзілі ўсю Магілёўшчыну, у выніку чаго бібліятэкі многіх гарадоў і мястэчак гэтага рэгіёну істотна папоўнілі свае мультымэдыйныя фанатэкі ды займелі на сваіх палічках беларускамоўныя аўдыёкнігі — пачынаючы ад твораў Караткевіча, Багдановіча, Купалы і Коласа ды сканчаючы творамі сучасьнікаў — Гілевіча, Някляева, Арлова, Бахарэвіча...

Геаграфія нашых адгрузак сягнула ні многа ні мала, а такіх населеных пунктаў як Амсьціслаў, Асіповічы, Буйнічы, Клімавічы, Краснапольле, Крычаў, Магілёў, Слаўгарад, Хоцімск і Шклоў! Магчыма, неўзабаве да гэтага сьпісу далучацца таксама Быхаў і Бялынічы... Да ўсяго іншага, многія з гэтых бібліятэк маюць статус раённых, а гэта азначае, як нам патлумачылі ў аддзелах камплектаваньня гэтых установаў, што яны ў сваю чаргу камплектуюць таксама і фонды падначаленых ім бібліятэкаў у меншых мястэчках і аграгарадках, так што фактычная дыстрыбуцыя беларускіх аўдыёкніг нашае вытворчасьці сталася нават шырэйшаю!

І за гэта хочацца яшчэ раз падзякаваць кампаніі СВІАТ і яе кіраўніцтву — за тое, што пасьлядоўна трымаюцца Беларушчыны і як могуць дапамагаюць нам Пашыраць Беларускую Прастору!

Да слова, кампанія СВІАТ заўсёды гатовая прыняць у свой штат новых пэрспэктыўных супрацоўнікаў, асабліва спэцыялістаў па продажах, — як у Менску, так і ў рэгіёнах, так што калі вам або камусьці з вашых знаёмых гэтая інфармацыя можа быць цікавая, то ласкава просім: для таго, каб дамовіцца на сумоўе ў кампаніі СВІАТ трэба запоўніць рэзюмэ і даслаць яго на адрас r.shykin@sviat.by або патэлефанаваць на нумар +375-29-6603507 — Рыгор Шыкін. Валоданьне беларускай мовай, хоць і не зьяўляецца на фірме прымусовым (sic!), але ж вельмі моцна вітаецца :)

 

Ну і напрыканцы, традыцыйна знаёмячы вас з новымі таварамі, што за апошні час зьявіліся ў продажы на Prastora.by, яшчэ раз нагадваем, што да канца лістапада дзейнічае віртуальная аўтограф-сэсія бліскучага пісьменьніка Ўладзімера Арлова, пасьля якога эстафэту возьме іншы аўтар, хто... пакуль што пакінем гэта ў таямніцы:)

Няхай усім нам шчасьціць і да наступных сустрэчаў на Беларускай Прасторы!!!

 


 

Апошнія паступленьні на Prastora.by:


 

Каляндар ''Круглы год з беларускай гісторыяй'' на 2014 годКаляндар Каляндар "Круглы год з беларускай гісторыяй" на 2014 год

Кампанія «Будзьма беларусамі!» выпусціла каляндар на 2014 год, створаны паводле матываў знакамітай мультыплікацыйнай стужкі, якую кампанія выпусціла раней і якая стала прызёрам шматлікіх конкурсаў ды сабрала больш за мільён праглядаў на розных сэрвісах. Аўтары ідэі — Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма!».

 

 

Барадулін Рыгор. Вушацкі словазборКніга Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, — асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.

 

 

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемраКніга Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра

У новай аповесці Барыса Пятровіча падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.

 

 

 

Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавяданняКніга Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання

Зборнік «Вусцішны пакой» змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’яднаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства.

 

 

 

Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў ГераклаКніга Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.

 

 

 

Камплект плакатаў ''Палкаводцы і военачальнікі зямлі Беларускай''Камплект плакатаў ''Палкаводцы і военачальнікі зямлі Беларускай''

Набор з 28 плакатаў фармату А4 з выявамі выбітных беларускіх палкаводцаў: 28 імёнаў, твараў і лёсаў, ад князёў Усяслава Чарадзея, Давыда Гарадзенскага, Вітаўта ды іншых і ажно да генерала Васіля Маргелава.

 

 

Паштоўка. КаханнеПаштоўка Каханне

Чароўныя імгненні. Паштоўка з Беларусі
Каханне.
У чатырох колерах – чатырох адценьнях (барвовы, агатавы, крэмавы, сапфіравы).
Памер: 100х150мм.
© ІП Бахун Т. У.

 

 

Паштоўка. Пацалункаў не бывае зашмат!Паштоўка Пацалункаў не бывае зашмат!

Чароўныя імгненні. Паштоўка з Беларусі
Пацалункаў не бывае зашмат!
Памер: 100х150мм.
© ІП Бахун Т. У.

 

 

Без цябе баюся спаць – разам ноччу весялейПаштоўка Без цябе баюся спаць – разам ноччу весялей

Чароўныя імгненні. Паштоўка з Беларусі
Без цябе баюся спаць – разам ноччу весялей.
Памер: 100х150мм.
© ІП Бахун Т. У.

 

 

Увага, каханне!Паштоўка Увага, каханне!

Чароўныя імгненні. Паштоўка з Беларусі
Увага, каханне!
Памер: 100х150мм.
© ІП Бахун Т. У.

 

 

Заўсёды разам!Паштоўка Заўсёды разам!

Чароўныя імгненні. Паштоўка з Беларусі
Заўсёды разам!
Памер: 100х150мм.
© ІП Бахун Т. У.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

 


 

Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.

Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".

If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by

Камэнтары

распраўсюд Беларушчыны

Добрага дня. Маё імя Аляксандар. Я баўлюся ў мейсцы пад назовам Калінкавічы, Гомельскай вобласьці. Прачытаўшы ваш артыкул пра кур'ерскую дастаўку, падумаў, што, калі й я магу неяк дапамагчы ў справе распаўсюду Беларушчыны... У нас Мазыр побач (10км), ад Гомлю 100км. Палесскі край :) dulub_alex@mail.ru

Пашырайма Белаурскую Прастору Разам!

Дзякуем, спадару Аляксандру, адпісалі Вам на паштовую скрыню. Няхай жыве і з кожным днём стае ўсё больш беларускім цудоўны Палескі край! :)