Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Запрашаем на «Свята Роднай Мовы»!

Жывая трансьляцыя са «Свята Роднай Мовы»!

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас на вялікае «Свята Роднай Мовы», якое разгорнецца 22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага.

Ужо традыцыйна ў нашай краіне апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з'яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.


У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, надае ім сілаў, акрыляе на добрыя справы.

Свята пачнецца 22 лютага ў 14.00 і разгорнецца на двух паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Кошт квіткоў: 30 тысяч. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Квіткі можна будзе набыць у касе бізнес-клубу «Imaguru» ў дзень мерапрыемства пры ўваходзе. Журналістам, відэа-аператарам і фатографам па папярэдняй акрэдытацыі ўваход вольны. Кантакт для акрэдытацыі: +375 29 782-88-81.

Праграма «Свята Роднай Мовы»

 

nasamova-1

1. Прэзентацыйна-гандлёвая зона (1 паверх, хол)

Увесь дзень:

— кнігі, падарункі, сувеніры, пачастункі ды паштоўкі ад беларускіх рамеснікаў, арганізацый і вытворцаў:

Symbal.by, Prastora.by, Etno Manufaktura, V-ART-@, Liatris, Veterica Craft, Беларускія капкейкі, Tutpletut.com, Ганчарная майстэрня, Revival Crafts Studio, Таварыства беларускай мовы, выдавецтвы «Логвінаў», «Паперус», «Галіяфы» ды іншых;

— забавы ад анімацыйнай каманды «Вясёлы Шляхцюк» (вядучы Васіль Грыбоўскі і дудар);
— літаратурна-музычныя выступы з прэзентацыямі ўласных кнігаў ад лепшых пісьменнікаў Беларусі.

Па часе:

14.00 - 14.10 — урачыстае адкрыццё «Свята Роднай Мовы»;
14.10 - 14.50 — прадстаўленне ўдзельнікаў Свята, тавараў і вырабаў, прэзентаваных у гандлёвай зоне;
14.40 - 14.50 — прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
14.50 - 15.00 — кампанія «Прастора Бай» і каманда Uzory.by прадставяць новую лінію бялізны "Роднае цела";

15.00 - 17.00 — дзіцячая праграма:

— выступ тэатру-студыі «Зялёны Яблык» з пастаноўкай «Мой сябра Анёлак» паводле Арцёма Кавалеўскага і Змітра Вайцюшкевіча і пастаноўкай «Явар і каліна» паводле Уладзіміра Караткевіча;
Леанід Дранько-Майсюк з «Вершамі пра Хомку» і вершамі з кнігі «Цацачная крама»;
— батлейка «Мама Му» тэатра «Лямцавая батлейка» з удзелам Веранікі Фаміной і Святланы Бень;
— літаратурна-музычная праграма ад Аксаны Спрынчан, Яраша Малішэўскага і іхняй дачкі Альжбэты;
Серж Мінскевіч з дзіцячымі песнямі і казкамі.

17.00 - 17.10 пекар-самародак Кастусь Ларкоў з Верхнядзвінску пачастуе смачнымі пірагамі, якія адмыслова прыгатуе і прывязе на Свята, ды правядзе майстар-клас па ўпрыгожванні пірагоў;

17.10 - 17.30 — выступ беларускамоўнай каманды КВЗ з БДЭУ «Сыны Маркса»;

17.30 - 21.00 — літаратурная-музычная праграма:

— прэзентацыя выданняў Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» і «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» з магчымасцю атрымаць аўтограф;
— выступ Віктара Марціновіча, аўтограф-сесія і міні-аўкцыён з апошніх асобнікаў рамана «Мова», магчымасць зрабіць сэлфі з аўтарам;
— прэзентацыя кнігі Алеся Плоткі «Байсан» і сімвала «Vieršnica»;
— выступ Змітра Вішнёва і прэзентацыя яго новай кнігі “Спітыя баркасы”;
— аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча з яго кнігай “Ніякай літасьці Альгерду Б.”;
— выступ Вячаслава Корбута;
— выступы бардаў Змітра Бартосіка, Таццяны Матафонавай, Эдуарда Акуліна, Кацярыны Ваданосавай, Сержа Мінскевіча, Уладзіміра Дрындрожыка, Змітра Захарэвіча, Іллі Санько ды іншых.

nasamova-2

2. Музычна-забаўляльная зона (2 паверх, хол)

Увесь дзень:

— выстава плакатаў Уладзіміра Крукоўскага на моўную тэматыку;
— беларуская музыка, забавы і конкурсы.

Па часе:

14.10 - 14.30 — прэзентацыя выставы плакатаў Уладзіміра Крукоўскага;
14.30 - 15.00
— лекцыя Насты Кухарэнкі «Гістарычны агляд народных танцаў беларусаў»;
15.00 - 16.00 — занятак для пачаткоўцаў па беларускіх народных танцах ад Насты Кухарэнкі і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства;

Парад моўных курсаў і ініцыятыў:

16.00 - 16.30 — праграма ад літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A»,
16.30 - 16.50 — беларускамоўны стэндап ад Юрася Кірдуна;
16.50 - 17.10 — прэзентацыя праектаў і выданняў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны;
17.10 - 18.00 — праграма ад моўных курсаў «Моваведы»;
18.00 - 18.10 — прэзентацыя ад Цэнтра славянскіх моў і культур курсаў беларускай мовы для дзяцей і кнігі «Урокі-крокі для беларусікаў»;
18.10 - 18.30 — Агучка-шоў ад Алеся Снега.

Музычная праграма:

18.30 - 19.00 Спеўны сход з Сяргеем Доўгушам;
19.00 - 19.30 — гурт «Vuraj» прадставіць новы праект «Harmonic Style» — лепшыя народныя хіты з двух рэгіёнаў Беларусі – Палесся і Поўначы;
19.30 - 20.00 — гурт «YAMAYA»;
20.00 - 20.30 — гурт «Крама»;
20.30 - 21.00 — супольны праект лідара гурта «Порт Моне» Аляксея Варсобы і Ірэны Катвіцкай «Варсоба&Катвіцкая»;
21.00 - 22.00 Паліна Рэспубліка.

nasamova-3

3. Адукацыйная зона (2 паверх, канферэнц-зала «Nordic»)

Па часе:

14.10 - 15.00 — майстар-клас ад Наталлі Гамаюнавай і Валянціны Слюнчанкі па вырабу паштовак-выцінанак;

15.00 - 16.00 — Праграма ад Falanster.by: прэзентацыя «Як Вікіпедыя можа палепшыць беларускую мову», майстар-клас па дадаванню артыкула ў Вікіпедыю з падрабязнымі тлумачэннямі.

16.00 - 17.00 — Праграма ад Infarmatyka.org. Тэматыка выступаў: Навуковая дзейнасць і вышэйшая асвета на беларускай мове ў матэматыцы. Развіццё беларускамоўнай кібернетычнай навукі на сусветным узроўні. Асветніцкая праграма ўніверсітэцкай адукацыі ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі і Міжнароднага гуманітарна-эканамічны ўніверсітэта (Украіна). Гісторыя ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, яго навуковая дзейнасць.

17.10 - 18.00 — VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы;

18.00 - 21.00 — Моўныя сустрэчы з Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім.

nasamova-4

4. Гульнявая зона (2 паверх, калідор)

Увесь дзень:

— прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
— асобную гульнявую зону з беларускамоўнымі настолкамі цягам усяго Свята арганізуе моладзевая супольнасць «Знайдзі Сваіх!»

nasamova-5

5. Фота-відэа зона ў студыі «Форвард» (2 паверх, фота-відэа студыя)

Увесь дзень:

— фатаграфуемся ў спецыяльна створаным інтэр'еры ў межах акцыі «Віншуем па-беларуску!» і публікуем свае фоткі пад хэштэгам #нашамова;
— чытаем свае ўлюбёныя беларускія вершы на камеру для літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A».

Афіцыйны хэштэг свята — #нашамова.

Пазначайце яго ў сацыяльных сетках разам з вашымі фотаздымкамі і паведамленнямі датычнымі беларускай мовы і «Свята Роднай Мовы».

Таксама далучайцеся да літаратурнага флэшмобу #нашамова. Ідэя заключаецца ў тым, каб запоўніць сацыяльныя сеткі творамі беларускіх літаратараў. Размяшчайце на вашых старонках любімыя беларускамоўныя вершы ці цытаты з фотаздымкамі аўтара і хэштэгам #нашамова, як гэта ўжо робяць іншыя.