Жыве справа Скарыны на PC і Macintosh!

Кампанія "Будзьма беларусамі" прэзэнтавала фірмовыя налепкі на клявіятуру, галоўнаю адметнасьцю якіх ёсьць наяўнасьць беларускіх кірыліцы і лацінкі. Адгэтуль беларускамоўным карыстальнікам аргтэхнікі будзе лацьвей набіраць патрэбныя тэксты – ці то кірылічным, ці то лацінкавым варыянтам.

Дзякуючы супольнай акцыі, атрымаць такія камплекты могуць і кліенты інтэрнэт-крамы Prastora.by, даўшы рады адказаць на колькі пытаньняў конкурсу "Жыве справа Скарыны на PC і Macintosh!" Форма падаваньня адказаў традыцыйная – у камэнтары да любое замовы на Prastora.by.

Уласна, пытаньні, правільныя адказы на якія мы спадзяемся ад вас атрымаць:

1) У якім годзе Францыск Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу – "Псалтыр"?
2) Як завуць двух аўтараў папулярнага за савецкім часам гістарычнага раману "Георгий Скарина", што вытрымаў колькі перавыданьняў, і які яшчэ й сёньня можна сустрэць на паліцах букіністычных кнігарняў?

3) Які абласны цэнтар Беларусі мае вышэйшую навучальную ўстанову, названую ў гонар Францыска Скарыны?
4) Як звалі полацкага купца, бацьку Францыска Скарыны?
5) Доктарам якіх навук першым сярод усходніх славянаў стаў Францыск Скарына, бліскуча вытрымаўшы іспыт у Падуанскім унівэрсытэце?

То ж, чакаем правільных адказаў і рыхтуемся раздаваць падарункі, даючы магчымасьць пераможцам доўжыць скарынаўскую справу на ўласных ноўтбуках і кампутарах! Для тых, хто ніколі не рабіў замоваў у інтэрнэт-краме Prastora.by – падрабязна гэтая працэдура апісаная тут.

ЗАЎВАГА: у адрозьненьні ад акцыі "Прысьпешым Вясну!", дзе мы не былі абмежаваныя ў колькасьці падарункавых дыскаў, цяпер мы маем усяго толькі 30 камплектаў зь беларускамоўнымі налепкамі (у кожным камплекце, дарэчы, два варыянты тых самых налепак – чорны і белы), таму падарункі ў выглядзе прызоў акцыі "Жыве справа Скарыны на PC і Macintosh!" атрымаюць толькі 30 першых замоўцаў, якія правільна адкажуць на пытаньні! Сьпяшаймася! :)

 


 

Таксама прапаноўваем сьпіс новых тавараў, што кагадзе зьявіліся на Prastora.by:


 


Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках
Кніга Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках

Творы Паўла Шпілеўскага належаць да залатой скарбонкі беларускай этнаграфіі, фальклору і краязнаўства, таму яны будуць цікавыя не толькі навукоўцам, а і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю і вуснай народнай творчасці беларусаў.

 

 

 


Крукоўскі Уладзімір. Срэбная страла ў чырвоным полі
Кніга Крукоўскі Уладзімір. Срэбная страла ў чырвоным полі

Прыватная геральдыка, у адрозненне ад дзяржаўнай, гарадской, зямельнай, узнікла, бадай што, яшчэ ў часы родава-племянныя. Кляймо, таўро, метка, сімвал, знак – вось бацькі гэтай цікавай, існуючай ужо больш тысячы гадоў гістарычнай і мастацкай з'явы. Пазней гэты знак атрымаў назву "герб" і пачаў выконваць функцыі адрознення асобы ці рода. Гэтая кніга, прысвечаная беларускім прыватным гербам, – спроба задаволіць натуральную прагу чытачоў да гістарычных ведаў.

 

 


Аліг'еры Дантэ. Новае жыццё ; Петрарка Франчэска. Кніга песень
Кніга Аліг'еры Дантэ. Новае жыццё ; Петрарка Франчэска. Кніга песень

"Новае жыццё" Дантэ і "Кніга песень" Петраркі ўваходзяць у лік тых твораў, без якіх цяжка ўявіць сучаснага адукаванага чалавека, яны даўно сталі хрэстаматыйнымі. I толькі зараз беларускі чытач мае магчымасць — нарэшце! — чытаць іх на роднай мове дзякуючы таленту і намаганням вядомага беларускага паэта Уладзіміра Скарынкіна, які некалькі гадоў таму падараваў нам першы поўны пераклад "Боскай камедыі" Дантэ.

 

 


Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
Кніга Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Казкі, фантастычныя апавяданні, артыкулы пра знакамітых людзей, якія так ці інакш звязаны з космасам, умясціліся ў чатыры раздзелы, дзе кожная старонка здзіўляе і захапляе!

 

 

 


Бадак Алесь. Птушкі
Кніга Бадак Алесь. Птушкі

Якімі былі старажытныя птушкі? Навошта птушкам пер'е? Ці праўда, што ў свеце ёсць птушкі, якія крадуць свіней? Пра чыіх птушанят Арыстоцель гаварыў, што іх кармільцы ненавідзяць уласных дзяцей? Дзе сустракаюцца куры, якія жывуць на дрэвах? Ці праўда, што галубы разбіраюцца... у мастацтве? Ці можна зразумець птушыную мову? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні юны чытач можа знайсці ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.

 


Пазнякоў Міхась. Гульня слоў
Кніга Пазнякоў Міхась. Гульня слоў

У кнізе прапануюцца займальныя заданні з літарамі і словамі, гульні, красворды, крыжаванкі, пытанні на кемлівасць, анаграмы, шарады, загадкі на амонімы і антонімы, а таксама каламбуры, скорагаворкі, азбука, жартоўныя і іншыя вершы. Іх змест скіраваны на абуджэнне цікавасці да роднай мовы, на выяўленне яе багатых магчымасцяў.

 

 


Залоска Юрась. Праўда як рэлігія
Кніга Залоска Юрась. Праўда як рэлігія

Кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў...

 

 


Шчур Макс. Амальгама
Кніга Шчур Макс. Амальгама

Бяздомны паэт, для якога домам сталася сама паэтычная мова. І гэта не перабольшаньне: паэзія Шчура здараецца заўсёды там, усярэдзіне слова. Як амаль дакумэнтальная фіксацыя падзеяў ягонае сьвядомасьці. Ясна, туды трапляе і сама рэальнасьць – але фрагмэнтарна і фрагмэнтавана, толькі як нагода, каб там, у сьвядомасьці, штосьці адбылося.

 

 


Шміт Катрын. Ты не памрэш
Кніга Шміт Катрын. Ты не памрэш

Гэлена Везэндаль не ведае, што з ёй. Яна прыходзіць у прытомнасць у бальніцы з праваламі ў памяці, страціўшы здольнасць размаўляць і кантраляваць сваё цела. Па дарозе назад да жыцця яна сутыкаецца з чужою жанчынаю, якою была некалі яна сама, са шлюбам на мяжы разрыву і дзецьмі, якія былі гатовыя ісці сваім шляхам, але цяпер, заблытаўшыся, спыніліся.

 

 


Рада Увэ. Галасы Панямоння : гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару
Кніга Рада Увэ. Галасы Панямоння : гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару

Кніга нямецкага публіцыста і гісторыка культуры Увэ Рады запрашае ў захапляльнае падарожжа ўздоўж адной еўрапейскай ракі – ад старажытнасці да нашых дзён. Нёман, Немэн, Нямунас, Мэмэль, Неман... Рака, якую перацінаюць межы, якая сама нярэдка была мяжой.

 

 


Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня
Кніга Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня

Кніга Юрыя Качука змяшчае не толькі рэцэпты з падрабязным апісаннем гатавання страў, але і шматлікія фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас прыгатавання. Гэтую энцыклапедыю кухарства стварыў сапраўдны знаўца свае справы, які не толькі дзеліцца ведамі, але і сам заахвочвае чытачоў стаць сваімі калегамі – узяць удзел у творчым працэсе.

 


Караткевіч Уладзімір. Дзе мой край (паэтычна-музычны дыск)
CD Караткевіч Уладзімір. Дзе мой край (паэтычна-музычны дыск)

Гэты дыск ёсць своеасаблівым прысвячэннем "рамантычнаму Рыцару чалавечнасці", падарункам яму да 80-годдзя ад сяброў і творцаў новага пакалення, хто і сёння чэрпае натхненне з твораў Уладзіміра Караткевіча.

 

 


 

На складзе зноў зьявіліся:


Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы

Станкевіч Юры. П'яўка

Кніга. Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы

Кніга. Станкевіч Юры. П'яўка

Кніга. Станкевіч Юры. Мільярд удараў

Кніга. Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускай гісторыі

Кніга. Вячорка Вінцук (Валянцін). Кароткая граматыка літоўскай мовы

Кніга. Баршчэўскі Лявон, Гуцаў Андрэй. Кароткая граматыка латышскай мовы

Кніга. Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы

Кніга. Жлутка Аляксандр. Кароткая граматыка лацінскай мовы

Кніга. Баршчэўскі Лявон. Кароткая граматыка польскай мовы


J:МОРС. Электричество
CD. Троіца. Жар-жар

СD. Sciana. Кропка вяртаньня

СD. Maŭzer. Porna / Маўзэр. Порна

CD. J:МОРС. Электричество

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Камэнтары

Жыве справа!

!дзякуй

адказ

Безумоўна :)
Жыве вечна!