Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Рэкі сыдуцца тут – Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj

Рэкі сыдуцца тут – Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj

Дзве ракі, сустрэўшыся, нараджаюць бурлівую плынь. Два гурты, зайграўшы разам, выпраменьваюць непаўторную энергетыку. Менавіта таму аўтары найлепшага рок-альбому 2015 гурт Re1ikt і найлепшага фольк-альбому 2014 гурт Vuraj аб’ядналіся, каб даць вялікі сумесны канцэрт 29-га траўня ў клубе "Брюгге". Адмысловую праграму музыкі назвалі сімвалічна, па назве сустрэчы дзвюх рэк – "Сутокі".

Фольк-гурты Re1ikt і Vuraj – з’ява для беларускай музыкі нетрывіяльная. Яднае іх шчырая захопленасць беларускай народнай песняй і любоў да эксперыментаў.

Лідар гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў адзначае: "Ідэя музычнай супрацы з Re1ikt прыцягвала нас даўно. Гэты саюз бачыўся нам настолькі натуральным і арганічны, што пытаннем было толькі тое, калі мы нарэшце з’яднаем нашы творчыя энергіі. І вось, пасля некалькіх удалых спробаў мы наважыліся на вялікі канцэрт. 29-га траўня мы прадставім шэраг сумесных песень з нечаканымі нават для нас саміх спалучэннямі".

Вакаліст гурта Re1ikt Уладзімір Казлоў працягвае: "Гэты канцэрт – своеасаблівая абмен-гульня. Сяржук заспявае з Re1ikt, а я, у сваю чаргу, выканаю пару песень разам з Vuraj. Але, вядома, асаблівае месца мы адводзім палескаму хіту "Вэлытай, пэрэпылко". Яго мы сумесна выканаем у адмысловай аранжыроўцы. Мы ўпэўненыя, што новае гучанне прыйдзецца да спадобы аматарам абодвух гуртоў".

Набыць квіток на Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj коштам 100'000.

Забраць замоўленыя на Prastora.by квіткі, а таксама набыць іх непасрэдна на месцы можна ў краме "Беларуская Прастора" па адрасе: пр-т Незалежнасьці, 58 (ГЦ "Маскоўска-Венскі"), другі паверх, павільён 205. Тэлефоны: +375-44-762-78-80 velcom і +375-25-618-85-35 life:)

Першы фестываль "Бардаўская вясна" ў Мінску!

Першы фестываль ''Бардаўская вясна'' ў Мінску!

Закладанне новай традыцыі – гэта заўсёды добра. І часта так здараецца, што многія добрыя рэчы робяцца менавіта на прадвесні. Абуджэнне жыцця абуджае новую энэргію, і разам з тым нараджаюцца новыя ідэі. Вясновыя!

Так і нарадзілася ідэя новага штогадовага феставаля "Бардаўская вясна" ў Мінску. Цяпер аматары добрай аўтарскай песні змогуць, у дадатак да цудоўнага фэсту "Бардаўская восень" у Бельску (Польшча), наведаць блізкае па духу мерапрыемства ў беларускай сталіцы. У мінскім "Доме Літаратара" – месцы, прасякнутым творчымі традыцыямі.

24 красавіка на адной сцэне можна будзе пабачыць вядомых аўтараў і выканаўцаў: Віктара Шалкевіча, Алеся Камоцкага, Змітра Бартосіка, Андрэя Мельнікава. Разам з мэтрамі выступіць "бардаўскі маладняк". Папоўніць спіс удзельнікаў можна, даслаўшы свае заяўкі на адрас арганізатараў: fest@prastora.by Галоўны крытэр адбору – вясновы настрой і жаданне дзяліцца пазітывам з публікаю.

"Мы вельмі любім вясну, – кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства, дырэктар кампаніі Prastora.by Алесь Квіткевіч. – А таксама мы вельмі любім тых, каго вырашылі сабраць на першым фестывалі "Бардаўская вясна" ў Мінску. Запрашаем усіх 24 красавіка – і няхай жыве творчасць, сяброўства і вясна!"

Набыць квіток на фестываль "Бардаўская вясна" VIP коштам 150'000.

Набыць квіток на фестываль "Бардаўская вясна" коштам 120'000.

Для тых, хто хоча аплаціць квіток карткаю, можна зрабіць гэта праз сэрвіс smsbilet.by.

Квіткі таксама даступныя на сайце kvitki.by.

Забраць замоўленыя на Prastora.by квіткі, а таксама набыць іх непасрэдна на месцы можна ў краме "Беларуская Прастора" па адрасе: пр-т Незалежнасьці, 58 (ГЦ "Маскоўска-Венскі"), другі паверх, павільён 205. Тэлефоны: +375-44-762-78-80 velcom і +375-25-618-85-35 life:)

У дзень правядзення мерапрыемства ў мінскім Доме Літаратара кошт квіткоў будзе 170'000 VIP і 150'000 тысячаў адпаведна.

Прэзэнтацыя "Каб аднойчы" на радыё "Культура"

''Каб аднойчы'' Рыгора Барадуліна , Алеся Камоцкага і Джона Кунстадтэра

Шаноўныя сябры!

У нядзелю, 6-га сакавіка, у 16.00 у вас будзе цудоўная магчымасьць пачуць стваральнікаў кнігі "Каб аднойчы" выдавецтва "Паперус" – Алеся Камоцкага і дырэктара культурніцкай пляцоўкі "Беларуская Прастора" Алеся Квіткевіча. Іх да сябе запрасіла радыёстанцыя "Культура" Беларускага радыё у сваю праграму "Гаспода. Літаратурныя сустрэчы".

З радасьцю чакаем вас 6-га сакавіка в 16-й гадзіне, на хвалях канала "Культура" на FM-частаце 102,9 у Менску, 88,5 у Берасьці, 99,3 у Віцебску, 91,5 у Гомелі, 95,0 у Горадні, 99,1 у Магілёве, а таксама на старонцы tvr.by. Не прапусьціце!

"Каб аднойчы" Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага і Джона Кунстадтэра

''Каб аднойчы'' Рыгора Барадуліна , Алеся Камоцкага і Джона Кунстадтэра

Шаноўныя Сябры! Запрашаем на прэзентацыю кнігі і дыска "Каб аднойчы" Рыгора Барадуліна , Алеся Камоцкага і Джона Кунстадтэра 29 студзеня а 19-й гадзіне ў галерэю TUT.BY (г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх, ст. метро Міхалова, БЦ OmegaTower).

У выдавецтве "ПАПЕРУС" кампаніі Беларуская Прастора выйшаў зборнік вершаў Рыгора Барадуліна "Каб аднойчы".

Гэтае ўнікальнае выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга – гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра.

NAVI ў арт-студыі "Зялёны яблык"

Navi ў арт-студыі ''Зялёны яблык''

Кампазіцыя "Гэта зямля" гурта NAVI імкліва пакарае сэрцы беларусаў усіх узростаў. 18 студзеня гурт NAVI завітае да дзетак з арт-студыі "Зялёны яблык" (в. Бараўляны, Мінскі р-н), якія вельмі хочуць, каб песня прагучала на яшчэ адным міжнародным конкурсе.

З 26 па 28 мая ў г.Сувалкі (Рэспубліка Польшча) будзе праходзіць дзіцячы вакальна-танцавальны конкурс "Muszelki Wigier", на якім гурт арт-студыі "Зялёны яблык" выканае песню "Гэта зямля".

Гурт NAVI, які быў заснаваны два гады таму, хуткімі тэмпамі набывае папулярнасць. У гэтым годзе малады дуэт увайшоў у 10-ку фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2016". Кампазіцыя "Гэта зямля" ў іх выкананні — адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў. Сваёй шчырасцю, сонечнасцю і дабрынёй песня прывабіла і дзетак з "Зялёнага яблыка".

"Беларуская Прастора" віншуе Вас з Калядамі ды Новым годам!

''Беларуская Прастора'' віншуе Вас з Калядамі ды Новым годам!

Паважаныя сябры!

Мы — дружная каманда "Беларускай Прасторы" — з радасным сэрцам і аптымізмам гледзячы ў будучыню, шчыра віншуем Вас з надыходзячымі Калядамі ды Новым годам!

Жадаем, каб вашыя добрыя справы, распачатыя ў адыходзячым годзе, шматкроць множыліся ды пашыраліся ў наступным!

Няхай поспех заўсёды будзе поплеч з Вамі — каб шчасціла ва ўсіх пачынаннях, — і любыя, нават самыя смелыя задумы, здзяйсняліся з дапамогаю Нябёсаў!

Няхай наступны год прынясе Вам шмат шчасця, усмешак — і будзе святлейшы за папярэдні. Хай ён будзе споўнены яркімі фарбамі, прыемнымі ўражаннямі і радаснымі падзеямі.

Жадаем усім нам у новым годзе быць здаровымі, прыгожымі, каханымі і паспяховымі!

Дзякуем, што былі з намі ў гэтым годзе — і да сустрэчаў у наступным!

Вашая,
"Беларуская Прастора".

Два вечары, дзве імпрэзы – Беларуская Прастора запрашае!

Два вечары, дзве імпрэзы – Беларуская Прастора запрашае!

22 і 23 снежня з нагоды адкрыцця крамы "Беларуская Прастора" ў гандлёвым цэнтры "Маскоўска-Венскі" (пр-т Незалежнасці, 58, павільён 205) кампанія "ПРАСТОРА БАЙ" запрашае на дзве перадкалядныя імпрэзы. Пачатак абедзвюх імпрэзаў – а 19-й гадзіне.

22 снежня адбудуцца літаратурна-мастацкія і музычныя выступы Яраша Малішэўскага, Аксаны Спрынчан і іх дачушкі Альжбэты, а таксама барда і літаратара Сержа Мінскевіча.

23 снежня запрашаем на творчую сустрэчу з фіналістамі адбору на конкурс “Еўрабачанне-2016” гуртом NAVI. Для ўсіх прысутных маладыя беларускія выканаўцы праспяваюць лепшыя песні, а таксама падзеляцца сваім неверагодным пазітывам, які яны папросту выпраменьваюць!

Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы, акцыі і падарункі ад кампаніі "ПРАСТОРА БАЙ". А для ўсіх дзетак – салодкія пачастункі!

У новай краме "Беларуская Прастора" можна набыць арыгінальныя беларускія сувеніры, кнігі, аўдыёкнігі і фільмы, адзенне, адмысловую гарбату і філігранныя вырабы са шкла. У вас будзе магчымасць ўсё пабачыць на свае вочы, памацаць, прымераць і паразмаўляць на роднай мове з нашымі ветлівымі супрацоўнікамі.

Крама "Беларуская Прастора" ў гандлёвым цэнтры Маскоўска-Венскі (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205) працуе сем дзён на тыдзень з 11.00 да 20.00. Таксама тут будзе адбывацца самавываз замоваў, зробленых на сайце Prastora.by.

Чытаем новыя кнігі на "Беларускай Раскладанцы"!


"Беларуская Раскладанка" ад кампаніі "AŬPI"

''Беларуская Раскладанка''

Спяшаемся падзяліцца навіною, што даўнія і надзейныя сябры “Беларускай Прасторы” – крэатыўныя мэбляры з кампаніі AŬPI выйшлі на беларускі (а неўзабаве выйдуць і ня толькі на беларускі!) рынак з інавацыйным прадуктам – шыкоўным прадметам мэблі, які называецца "Беларуская Раскладанка".

Прэзентацыя і тэст-драйв гэтай цудоўнай айчыннай альтэрнатывы славутаму крэслу-грушы адбыліся ў офісе кампаніі зусім нядаўна. І мы таксама мелі гонар спрычыніцца да гэтае падзеі, як і да ўсёй "Беларускай Раскладанкі" ў цэлым – і цяпер працягваем актыўна спрычыняцца, абсталяваўшы "Раскладанкамі" сваю ўласную студыю HUKAPIS.

Фатэль, шэзлонг, матрац, банкетка – варыянтаў выкарыстання Раскладанкі шмат. Акрамя гэтага, дызайнеры вынайшлі і некалькі мадыфікацый новага прадукта. Адзін з прыкладаў – канапа-раскладанка, якая лёгка пераўтвараецца ў ложак ці шэзлонг для дваіх.

Зручная ў карыстанні, а да ўсяго яшчэ і камфортная, — ужо на стартавым этапе продажаў беларуская раскладанка прадстаўленая ў розных расфарбоўках. І, што асабліва прыемна айчыннаму спажыўцу – у тым ліку з вышытым сапраўдным беларускім арнаментам! І тут не апошняе сваё слова сказалі, працуючы ў суаўтарстве з дызайнерамі кампаніі AŬPI, супрацоўнікі "Беларускай Прасторы".

На прэзентацыі раскладанкі, усе прысутныя маглі не толькі ўбачыць новае беларускае крэсла на ўласныя вочы, але і па-сапраўднаму "выпрабаваць" яго, прыняўшы ўдзел у конкурсах ад AŬPI і "Беларускай Прасторы". Паляжаць, пасядзець і, як ужо таго няўрымслівая дзіцячая душа прагне, пагуляцца з раскладанкамі меў магчымасць кожны з прысутных.

Не прамінулі гэтай магчымасці і мы. І першае, што хочацца сказаць пра інавацыйную распрацоўку AŬPI – гэта напраўду зручна, практычна і, да таго ж, неверагодна стылёва! Беларуская раскладанка ўжо з’явілася ў продажы, так што цяпер адчуць яе выгоды можа – і, на нашую думку, проста абавязаны)) – практычна любы ахвотны!

''Беларуская Раскладанка''

Чытаць навіну цалкам (болей фота).

Замовіць сабе "Беларускую Раскладанку" на адмысловых партнёрскіх умовах можна тут!

 



 


У выдавецтве "Паперус" выйшаў раман "Каала" Лукаса Бэрфуса па-беларуску

У выдавецтве

У выдавецтве "ПАПЕРУС" кампаніі "Беларуская Прастора" выйшаў раман швейцарскага пісьменніка Лукаса Бэрфуса "Каала" на беларускай мове (пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч).

"Беларуская Прастора" прапаноўвае вам пазнаёміцца з Лукасам Бэрфусам, аўтарам гэтага ўнікальнага твора сучаснага еўрапейскага літаратурнага мастацтва, які прыме ўдзел у прэзентацыях рамана "Каала" ў Беларусі:

23 кастрычніка ў 16 гадзін – у Брэсце (Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48);

24 кастрычніка ў 18 гадзін – у Мінску (актавая зала Інстытута імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3, 4 паверх).

У імпрэзах бяруць удзел:
Лукас Бэрфус, аўтар;
Ірына Герасімовіч, перакладніца;
Ірына Глухава, мадэратарка;
Максім Карасцялёў, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; мастацкае чытанне тэксту.

На ўсе мерапрыемствы ўваход вольны.

ЛУКАС БЭРФУС (1971 году нараджэння) - швейцарскі пісьменнік і драматург, адзін з самых значных нямецкамоўных аўтараў. Яго п'есы перакладзены на шматлікія мовы і ставяцца ў тэатрах па ўсім свеце. Вялікі посьпех прынёс яму й дэбютны раман "Сто дзён". Творчасьць Лукаса Бэрфуса была адзначаная цэлым шэрагам прэмій і ўзнагарод. За раман "Каала" пісьменнік быў узнагароджаны ў 2014 годзе Швэйцарскай кніжнай прэміяй. "Каала" для Бэрфуса – гэта магчымасць пераадолець боль, прычынай якога стала самагубства роднага чалавека.

Лукас Бэрфус

Чытаць навіну цалкам.

У выдавецтве "ПАПЕРУС" выйшаў раман "Каала" Лукаса Бэрфуса па-беларуску

У выдавецтве

Артыкул пра прэзентацыю рамана "Каала" (+фота) і інтэрвью з Лукасам Бэрфусам можна прачытаць тут.

Шаноўныя сябры!

У выдавецтве "ПАПЕРУС" кампаніі "Беларуская Прастора" выйшаў раман швейцарскага пісьменніка Лукаса Бэрфуса "Каала" на беларускай мове (пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч).

"Беларуская Прастора" прапаноўвае вам пазнаёміцца з Лукасам Бэрфусам, аўтарам гэтага ўнікальнага твора сучаснага еўрапейскага літаратурнага мастацтва, які прыме ўдзел у прэзентацыях рамана "Каала" ў Беларусі:

23 кастрычніка ў 16 гадзін – у Брэсце (Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48);

24 кастрычніка ў 18 гадзін – у Мінску (актавая зала Інстытута імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3, 4 паверх).

У імпрэзах бяруць удзел:
Лукас Бэрфус, аўтар;
Ірына Герасімовіч, перакладніца;
Ірына Глухава, мадэратарка;
Максім Карасцялёў, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; мастацкае чытанне тэксту.

На ўсе мерапрыемствы ўваход вольны.

Чытаць навіну цалкам.

"Беларуская Раскладанка" ад кампаніі "AŬPI"

Шаноўныя сябры!

''Беларуская Раскладанка''

Спяшаемся падзяліцца навіною, што даўнія і надзейныя сябры “Беларускай Прасторы” – крэатыўныя мэбляры з кампаніі AŬPI выйшлі на беларускі (а неўзабаве выйдуць і ня толькі на беларускі!) рынак з інавацыйным прадуктам – шыкоўным прадметам мэблі, які называецца "Беларуская Раскладанка".

Прэзентацыя і тэст-драйв гэтай цудоўнай айчыннай альтэрнатывы славутаму крэслу-грушы адбыліся ў офісе кампаніі зусім нядаўна. І мы таксама мелі гонар спрычыніцца да гэтае падзеі, як і да ўсёй "Беларускай Раскладанкі" ў цэлым – і цяпер працягваем актыўна спрычыняцца, абсталяваўшы "Раскладанкамі" сваю ўласную студыю HUKAPIS.

Фатэль, шэзлонг, матрац, банкетка – варыянтаў выкарыстання Раскладанкі шмат. Акрамя гэтага, дызайнеры вынайшлі і некалькі мадыфікацый новага прадукта. Адзін з прыкладаў – канапа-раскладанка, якая лёгка пераўтвараецца ў ложак ці шэзлонг для дваіх.

Зручная ў карыстанні, а да ўсяго яшчэ і камфортная, — ужо на стартавым этапе продажаў беларуская раскладанка прадстаўленая ў розных расфарбоўках. І, што асабліва прыемна айчыннаму спажыўцу – у тым ліку з вышытым сапраўдным беларускім арнаментам! І тут не апошняе сваё слова сказалі, працуючы ў суаўтарстве з дызайнерамі кампаніі AŬPI, супрацоўнікі "Беларускай Прасторы".

На прэзентацыі раскладанкі, усе прысутныя маглі не толькі ўбачыць новае беларускае крэсла на ўласныя вочы, але і па-сапраўднаму "выпрабаваць" яго, прыняўшы ўдзел у конкурсах ад AŬPI і "Беларускай Прасторы". Паляжаць, пасядзець і, як ужо таго няўрымслівая дзіцячая душа прагне, пагуляцца з раскладанкамі меў магчымасць кожны з прысутных.

Не прамінулі гэтай магчымасці і мы. І першае, што хочацца сказаць пра інавацыйную распрацоўку AŬPI – гэта напраўду зручна, практычна і, да таго ж, неверагодна стылёва! Беларуская раскладанка ўжо з’явілася ў продажы, так што цяпер адчуць яе выгоды можа – і, на нашую думку, проста абавязаны)) – практычна любы ахвочы!

''Беларуская Раскладанка''

Чытаць навіну цалкам (болей фота).

Замовіць сабе "Беларускую Раскладанку" на адмысловых партнёрскіх умовах можна тут!