Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

"Добро и зло" – новая кніга выдавецтва "ПАПЕРУС"!

ЗАМОВІЦЬ ШЫКОЎНУЮ КНІГУ "Добро и зло. Библейские истории в иллюстрациях" — ПА НАЙЛЕПШЫМ КОШЦЕ!

Перл Майкл. Добро и зло / старонкі з кнігі

Шикарно иллюстрированное уникальное издание Библейских историй. Книга "Добро и зло. Библейские истории в иллюстрациях" Майкла Перла уже переведена более чем на 40 языков, она получила множество наград и широкое признание во всем мире.

Издание делает Библию более доступной, облекая её в новую и популярную форму. Вдумчивому читателю мы рекомендуем обращать внимание на ссылки внизу страниц, указывающие места в Писании, на основе которых создан пересказ библейских историй.

Знаете ли Вы, в чем уникальность Библии? Библия, а еще эта Книга называется Священное Писание или Слово Божье, является фундаментом, на котором стоит христианская вера. Эта Книга отличается от всех остальных книг в мире. Библия состоит из 66 отдельных книг, которые написали 40 авторов в разное время на протяжении более 1500 лет. Все они были людьми разных профессий – сборщики налогов, цари, рыбаки, врачи, фермеры, слуги, министры и другие.

Большинство авторов этой Книги не были знакомы друг с другом и жили в разных местах, однако, когда верующие собрали данные рукописи вместе, оказалось, что они имеют цельный смысл, не противоречат друг другу и рассказывают единую историю.

Перл Майкл. Добро и зло / старонкі з кнігі

НА БЕЛАРУСКАЙ ПРАСТОРЫ ШЫКОЎНАЯ КНІГА "ДОБРО И ЗЛО" — ПА НАЙЛЕПШЫМ КОШЦЕ! МЫ ТАКСАМА РЫХТУЕМ ПЕРАКЛАД І ВЫДАНЬНЕ ГЭТАЙ КНІГІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. МАГЧЫМЫЯ ГУРТОВЫЯ ЗАМОВЫ З PRASTORA.BY І ЗЬНІЖКІ НА ІХ.

Чытаць інфармацыю пра кнігу "Добро и зло. Библейские истории в иллюстрациях" цалкам.

Сёмая "Камяніца" і першае 550-годзьдзе Ракава

Міжнародны фольк-фэст Камяніца

Шаноўныя сябры!

Маем гонар быць запрошанымі — і, адпаведна, запрашаем вас таксама — на два цудоўныя мерапрыемствы, якія ладзяцца ў суботу 5-га верасьня.

Ужо традыцыйна гэтаю парою ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту ў мястэчку Азярцо (што ў пяці км ад менскага аўтарынку "Малінаўка") адбудзецца вялікі оўпэн-эйр — фольк-фэстываль "Камяніца". Гэты фэст ужо стаўся добраю традыцыяю музычнага верасьня ў Беларусі, ён трывала набыў статус міжнароднага і сёлета будзе праводзіцца ўжо ў сёмы раз.

Будзе ў гэтую суботу яшчэ адна падзея, якая, хоць і не праводзіцца пакуль яшчэ ў сёмы раз — тым ня менш, паводле значнасьці бадай не саступае музычнаму фэсту пад Менскам. Гаворка ідзе пра 550-гадовы юбілей славутага на ўвесь белы сьвет мястэчка Ракаў, якое, трэба ж так супасьці, таксама знаходзіцца блізенька каля Менску. Арганізатары абяцаюць усім месьцічам, а таксама гасьцям слыннага "места перамытнікаў" шмат цікавага, — так што абірайце, як кажуць, самі, куды ў гэты дзень накіравацца.

Магчыма, самыя спрытныя дадуць рады завітаць на абодва мерапрыемствы — і вось там мы з вамі і пабачымся!:)

Чытаць навіну цалкам.

Акцыя "КРАМА. Будзь разам з намі!"

КРАМА. Будзь разам з намі!

Шаноўныя сябры!

Цэнтральны ўік-энд жніўня для нас азначаны дзьвюма сьветлымі датамі — 15 жніўня мы віншуем з Народзінамі выдатнага рокера і шматгадовага лідэра гуртоў "Бонда" і "КРАМА" Ігара Варашкевіча, а 16 жніўня свой 29-ы Дзень нараджэньня сустрэне наш дырэктар і кіраўнік "Беларускай Прасторы" Алесь Квіткевіч.

І калі Алесь свой Дзень нараджэньня ўжо традыцыйна і каторы год сустракае ў Львове на тамтэйшым рок-фэстывалі "Захід", то Ігар Варашкевіч зь сябрамі якраз заплянавалі адмысловы канцэрт у Менску, на якім мы таксама АВВА-вяскова будзем! :)

То, далучаемся да ўсіх віншаванняў — дай Бог гэтым людзям сілы і здароўя зрабіць яшчэ шмат дзеля пашырэньня "Беларускай Прасторы"! — і запрашаем на вялікі сьвяточны канцэрт гурту "КРАМА", які адбудзецца 30 жніўня ў рэстарацыі "Сябры" ("Друзья"). Пачатак а 19-й гадзіне і... далей самае цікавае!

Кожны з вас можа выйграць квіток на гэты канцэрт або новы дыск гурту "КРАМА" з альбомам "Белая вада" з аўтографамі ўсіх удзельнікаў калектыву! Зрабіць гэта вельмі проста — прыняць удзел у спэцыяльнай акцыі "Беларускай Прасторы", якая называецца "КРАМА. Будзь разам з намі!"

Чытаць далей, як выйграць квіток на канцэрт або новы дыск гурту "КРАМА".

Будзем цмакаваць!

Будзем цмакаваць!

Панове і спадарове!

Калі вы раптам яшчэ не сплянавалі сабе справаў на гэтыя выходныя — то вы маеце цудоўную мажлівасьць трапіць на адно з самых адметных мерапрыемстваў году, якое завецца "Фестываль міфалогіі. У гасьцях у Лепельскага Цмока".

Арганізатары падрыхтавалі столькі ўсяго цікавага (а колькі яшчэ мы пачулі на словах, што не ўвайшло ў афішу!), што нават пералічваць гэтага ўсяго ня мае сэнсу — прасьцей прыехаць і пабачыць усё ўжывую. Гэтая нетрывіяльная падзея адбудзецца ў слаўным і гасьцінным горадзе Лепелі 8 жніўня ў Гарадзкім парку. Пачатак аб 11-й гадзіне.

Лішне казаць, мы — зладжаная каманда "Беларускай Прасторы" — ніяк не маглі праігнараваць такога шыкоўнага запрашэньня, і з радасьцю пагадзіліся прыехаць. Тым больш, што запрашаюць нас туды самі арганізатары і сталыя сябры "Беларускай Прасторы" — і робяць гэта далёка ня ў першы раз, так што, як кажуць, гэтым разам усе зоркі супалі :)

Для тых, хто яшчэ знаходзіцца ў пачуцьці лёгкай настальгіі па мінулых выходных, калі мы разам з вамі гэтаксама няблага прабавілі час на фэстывалі "Дружба" — а таксама для тых, хто зь нейкіх прычынаў ня змог там аказацца, — няхай будзе смачным падарункам вось гэты прыўкрасны рэпартаж пра падзею ад мэгаталенавітага фатографа Аляксандра "Таранціны" Ждановіча.

Што ж да Лепеля, то тамтэйшы фэст абяцае быць прыемным завяршэньнем гэтага дужа сьпякотнага тыдня. Трэба спадзявацца, што Лепельскі Цмок праявіць літасьць і ў давяршэньне сьпёкі ня зьнішчыць полымем з свайго роту ўсяго, што яшчэ пакуль трымаецца ў гэтым сьвеце :)

Чытаць навіну цалкам.

Тым, хто папараць-кветку шукалі!

Тым, хто папараць-кветку шукалі!

Шаноўнае спадарства!

Мы радыя паведаміць вам, што Беларуская Прастора няўхільна расьце і пашыраецца!

Неўзабаве мы адкрыем уласную краму ў цэнтры сталіцы, куды будзем запрашаць усіх мінчукоў і гасьцей нашага гораду. Для новай крамы мы ўжо цяпер рыхтуем і новыя тавары, якімі будзем усіх вас цешыць і пеставаць!

Таксама мы распачынаем новую рубрыку, і час ад часу будзем знаёміць вас зь Сябрамі Беларускай Прасторы, якія разам з намі робяць шмат цікавага.

У гэтым выпуску хочам прадставіць вам прадаўжальніка славутага роду Гарэцкіх — выдатнага фотамайстра Кастуся Гарэцкага, які стварыў і пасьпяхова кіруе ўласнай фотастудый FORWARD.

Раней вы ўжо маглі бачыць працы Кастуся на Беларускай Прасторы — калі мы рабілі рэзанансную фотасэсію з гуртом "Без Білета" для прома мужчынскай сподняй бялізны з арнамэнтам.

Цяпер жа, мы разам з Кастусём Гарэцкім і яго студыяй FORWARD падрыхтавалі для вас абсалютны эксклюзіў — і наўздагон купальскаму настрою дзелімся з вамі адмысловай купальскай фотасэсіяй. Атмасфэрная ноч, вада, вянкі і прыгожыя беларускія дзяўчаты — вось складнікі таго, як трэба праводзіць сапраўднае традыцыйнае беларускае сьвята! Што называецца, прыемнага прагляду! :)

Глядзець усе фотаздымкі.

Прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна — 2 чэрвеня

Выйшла аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананні!

2 чэрвеня 2015 года у мінскай галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна "Голас Паэта", якая пабачыла свет супольнымі намаганнямі студыі "Гукапіс" кампаніі Prastora.by, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і "Арт-Сядзібы".

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

У аўдыёкнігу ўвайшлі запісы вершаў розных гадоў, а таксама паэмы "Хатынскі сьнег" і "Узьнясеньне" ў аўтарскім выкананьні. Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша і Валер Мазынскі.

"Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове", — Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014 года.

У вечарыне возьмуць удзел: Зінаіда Бандарэнка, Раіса Баравікова, Міхась Башура, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Таццяна Матафонава, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, а таксама родныя, блізкія і калегі спадара Генадзя. Вядучы вечара Усевалад Сцебурака.

Выйшла аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананні!

Выйшла аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананні!

Навіна для ўсіх прыхільнікаў творчасьці Генадзя Бураўкіна, хто любіць і памятае Народнага Паэта.

Студыя "Гукапіс" кампаніі "ПРАСТОРА БАЙ" сумесна з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і "Арт-Сядзібай" выпусьціла аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў сэрыі "Голас Паэта" з запісамі вершаў розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі сьнег" і "Узьнясеньне" ў аўтарскім выкананьні.

Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша і Валер Мазынскі.

"Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове"
Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014

Яшчэ адной добрай навіной зьяўляецца тое, што кружэлку можна атрымаць АБСАЛЮТНА БЯСПЛАТНА! Для гэтага трэба набыць у інтэрнэт-краме www.prastora.by кнігі ці дыскі з наступных сэрый:

*усе кнігі і аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна;
*усе кнігі і аўдыёкнігі Рыгора Барадуліна;
*выданьні з сэрыі "Кнігарня пісьменьніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменьнікаў выдавецтва "Кнігазбор";
*часопіс "Дзеяслоў".

У гэтым выпадку вы атрымаеце аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў падарунак ад Беларускай Прасторы і Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Купляйце, чытайце, слухайце і любіце сучасную клясыку беларускай літаратуры разам з Беларускай Прасторай і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў!

Запрашаем на «Свята Роднай Мовы»!

Жывая трансьляцыя са «Свята Роднай Мовы»!

Запрашаем на «Свята Роднай Мовы»!

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас на вялікае «Свята Роднай Мовы», якое разгорнецца 22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага.

Ужо традыцыйна ў нашай краіне апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з'яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Чытаць навіну цалкам.

Запрашаем на першы Дзень віншаванкі!


Шаноўнае спадарства!

Дзень віншаванкі, які быў запланаваны на 18 гадзінаў 22 снежня у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна,

пераносіцца на іншы дзень. Змены адбыліся па незалежных ад нас абставінах.

Калі будзе прызначаны дакладны час правядзення мерапрыемства, мы дадаткова паведамім праз сродкі масавай інфармацыі і сацыяльныя сеткі.

Да таго часу, Дзень віншаванкі пераходзіць у онлайн і набывае фармат відэавіншаванняў. Усе выступоўцы, якія планавалі выступіць сёння, зробяць гэта пры дапамозе сучасных тэхнічных сродкаў. Такім чынам, мы запускаем бестэрміновую акцыю "Віншуем па-беларуску!" – і запрашаем кожнага прыняць у ёй удзел, зрабіўшы сваю відэавіншаванку!

Свае ідэі і прапановы для акцыі "Віншуем па-беларуску!" просім дасылаць на адмысловую пошту – vinshavanka@prastora.by

 


 

Культурніцкая пляцоўка "Беларуская Прастора" запрашае на Дзень віншаванкі! Мерапрыемства, якое адбудзецца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, будзе праходзіць пад дэвізам:

"Віншуем па-беларуску!"

22 снежня з 18-й па 21-ю гадзіны


Беларусаў вочна і завочна будуць віншаваць:

Лявон Вольскі
Павел Аракелян
Зміцер Вайцюшкевіч
Генадзь Аўсяннікаў
Андрэй Хадановіч
Зміцер Бартосік
Серж Мінскевіч
Валярына Кустава
Леанід Дранько-Майсюк
Алена Масла
Юры Жыгамонт
Ларыса Мятлеўская
Аксана Спрынчан
Яраш Малішэўскі
Алесь Пашкевіч
гурт GUDA і Школа традыцыйнага мастацтва

ды іншыя.

Вас чакаюць калядны кірмаш з падарункамі, частаванне смачнай "Каляднай гарбатай" і магчымасць павіншаваць сяброў, блізкіх і далёкіх сваякоў адмысловай відэа-віншаванкай, якую можна будзе бясплатна запісаць проста падчас мерапрыемства!

Прыходзьце самі, бярыце сяброў і сябровак, і прыводзьце з сабою дзетак – для іх будуць вясёлыя конкурсы, віктарыны і, натуральна, прызы!

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Чакаем вас на першым Дні віншаванкі! У якасці пропуску з сабою АВВА-вяскова мець: пазітыўны настрой і жаданне дзяліцца ім з іншымі!

Аўтар бэстсэлера "Вясна барбараў" едзе ў Беларусь

Выдавецтва "ПАПЕРУС", культурніцкая пляцоўка “Беларуская Прастора” і Інстытут імя Гётэ ў Менску запрашаюць на мерапрыемствы з нагоды выхаду ў сьвет кнігі Ёнаса Люшэра "Вясна барбараў" па-беларуску. У навэле яскрава апісваецца, як сусьветны фінансавы бамонд увадначасьсе ператвараецца ў статак барбараў, і што з гэтага выходзіць…

Аўтар бэстсэлера ''Вясна барбараў'' едзе ў Беларусь

У Эўропе кніга ўжо сталася сапраўдным бэстсэлерам – толькі на мове арыгіналу агульны наклад перавысіў 60'000 прададзеных экзэмпляраў. Цяпер і беларускі чытач можа пазнаёміцца з творчасьцю прагрэсіўнага эўрапейскага пісьменьніка – больш за тое, пазнаёміцца зь ім асабіста! Спадар Люшэр прыме ўдзел у прэзэнтацыях беларускамоўнага выданьня ў Менску, Віцебску й Гомлі, зьдзейсьніўшы своеасаблівае турнэ па Беларусі – краіне, стан “барбарызаванасьці” якое ён пакуль што не бярэцца ацаніць.

Запрашаем і вас пазнаёміцца з узыходзячай зоркай сучаснай эўрапейскай літаратуры – маладым, але, безумоўна, самабытным творцам – і ягоным нашумелым творам "Вясна барбараў", які адгэтуль можна і трэба чытаць па-беларуску!

Прэзэнтацыі адбудуцца:
Віцебск: 2 сьнежня, а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музэі (Ратуша), вул. Леніна, 36.
Гомель: 3 сьнежня, а 12-й гадзіне ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя Леніна, пл. Перамогі, 2А.
Менск: 4 і 5 сьнежня, а 19-й гадзіне ў актавай залі Інстытута імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3; 4 паверх. УВАГА: 4 і 5 сьнежня праграмы будуць адрозьнівацца!

На ўсе мерапрыемствы ўваход вольны.

У імпрэзах бяруць удзел:
Ёнас Люшэр, аўтар;
Ірына Герасімовіч, перакладніца, мадэратарка;
Сяргей Паўлавіцкі, рэдактар;
Максім Карасцялёў, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; мастацкае чытаньне тэксту.
А таксама іншыя асобы, якія мелі непасрэднае дачыненьне да выхаду кнігі ў Беларусі і Расіі.


 

Люшар Ёнас. Вясна барбараўКніга Люшар Ёнас. Вясна барбараў

На шыкоўным курорце ў Тунісе прадстаўнікі лёнданскага фінансавага сьвету гуляюць на вясельлі, куды трапляе і спадар Прайзінг — надзвычай «памяркоўны» ўладальнік буйной швэйцарскай кампаніі — чалавек, якому абы не рабіць актыўных дзеяньняў і наогул не прымаць аніякіх рашэньняў...

У гэты час ідзе прахам уся брытанская фінансавая сыстэма, падымаецца страшэнны вэрхал, і нават хвалёная памяркоўнасьць не ратуе галоўнага пэрсанажа ад сапраўднага барбарства, што хавалася пад танюткім вэлюмам «цывілізаванасьці».

 


 

Чытаць навіну цалкам.