Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча

 

Выданне, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Кніга фармату А4, мае 150 старонак:
* Прадмова Рыгора Барадуліна
* Факсіміле рукапісу
* Чарнавыя накіды
* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсіміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)
* Аналіз усіх правак + каментары
* 55 ілюстрацый, 27 з якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню
* Паслямова Васіля Сёмухі.

Маем добрую нагоду – віншуйма з Калядамі і Новым годам!

 

Самы час нагадаць, што гэтаю зімою ў Беларусі ня толькі выбары прэзідэнта, але і святы! Калектыў Prastora.by прапаноўвае вам павіншаваць з Калядамі і Новым годам сваіх сяброў, сваякоў, блізкіх, знаёмцаў, таварышаў, калегаў і каляжанак – адмысловымі тэматычнымі "Паштоўкамі, якія падабаюцца"!

Паштоўка. З Калядамі і Новым годам!

Паштоўка. З самымі цёплымі пажаданнямі ў Новы год

Паштоўка. З Новым годам! (упрыгожанні)

Паштоўка. Дзеда Мароза выклікалі?

Паштоўка. Чароўнага Новага года!

Ды іншыя...

Новы аўдыёдыск з беларускімі казкамі, DVD з мультфільмамі і гістарычныя кнігі

 

Ігар Кузьмініч, аўтар аўдыёкнігі "Казкі жыцця Мікіткі і Данілкá": Я стараўся з самых першых месяцаў жыцця маіх сыноў тлумачыць ім, што вакол іх. Адкуль жа яны могуць даведацца пра свет, як не ад бацькоў?! Я заўсёды быў упэўнены, што яны разумеюць, пра што я расказваю, таму ўкладаў у гэтыя расповеды ўсе свае веды.

Аднаго разу я пачуў, як мая жонка Ірына распавядае малому казачку пра вожыка Шук-Шука. І тут я зразумеў, што казка – гэта найлепшая форма данясення інфармацыі да дзіцяці пра жыццё і пра свет, пра каштоўнасці.

Ад таго часу, укладаючы малых спаць, я пачаў распавядаць ім казкі. Але замест просценькіх апавяданняў ні пра што стараўся прыдумляць гісторыі, у якіх свабода, любоў да свайго народа, да сваёй краіны, сацыяльная актыўнасць былі б асновай станоўчых паводзінаў галоўных герояў...

Паганства – яшчэ не гісторыя!

Паганства перажыло ўсе сацыяльна-палітычныя рэжымы і захавала галоўнае: асаблівую увагу да прыроды і яе шанаванне. Усякі банальны на першы погляд аб'ект, як камень, дрэва, расліна, вянок ці дарога, аказваецца надзеленым сімвалічным значэннем і адушаўляецца: прыносіць удачу, аблягчае пераход у тагасветнае жыццё, вылечвае ад хваробаў, аберагае ад ліха, дае прыгажосць, сурочыць, прадказвае будучыню. Прырода патрабуе шанавання, таму што толькі так магчымае гарманічнае і бесканфліктнае існаванне чалавека ўнутры прыроды. Чалавек сінхранізуе сваё жыццё з натуральнымі прыроднымі цыкламі, акружаючы рытуаламі лімінальныя зоны гэтага руху. І ў гэтай сувязі менавіта адлучэнне чалавека ад прыроды ў сілу канчатковай індустрыялізацыі і урбанізацыі зводзіць у нівошта як значнасць аўтэнтычных народных традыцый, гэтак і колькасць людзей, якія захоўваюць гэтыя традыцыі.

Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках, Андрэй Лянкевіч вырашыў сабраць сведчанні аб гэтай усё яшчэ існай у многіх куточках краіны паганскай культуры. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр'я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама прадстаўленая цэлая калекцыя свяшчэнных раслінаў, жывёл і аб'ектаў. Праект нясе яскрава выражаны антрапалагічны характар, што адлюстроўваецца ў спецыфіцы партрэтаў: франтальныя партрэты з цэнтральным месцам фігуры ў натуральных абставінах, стыль, добра вядомы нам па класічных працах Дыяны Арбюс і Аўгуста Зандэра. Такія партрэты заяўляюць аб прысутнасці псіхалагічнага, сацыяльнага і нават самога фізічнага існавання чалавека. І ўсё гэта агулам робіць свет паганскай культуры абсалютна рэальным для нас...

Алесь Камоцкі запрашае

 

8 лістапада, у панядзелак, а 19-й гадзіне ў Рэспубліканскім тэатры беларускае драматургіі ў Менску адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага. Музыка запрашае ўсіх ахвочых шукаць яго там. А тым, хто зь нейкіх прычынаў ня зможа трапіць на канцэрт, Prastora.by прапаноўвае вялікі выбар з дыскаў і кнігаў барда, дзе кожны зможа знайсьці штосьці сваё... Тым, хто яшчэ ня бачыў анімацыйнага кліпу Наталлі Чатковай на песьню "Шукай мяне" з апошняга альбому "9" - абавязкова глядзець яго тут!

CD Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь. Псальмы

CD Жылка Уладзімер, Камоцкі Алесь. Як усё ў жыцьці...

CD Камоцкі Алесь. 48

Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча "Беларуская песня" – на вершы Уладзіміра Караткевіча

 

Выйшаў новы дыск Змітра Вайцюшкевіча і ягонага Ўсход-Захад аркестра, які называецца "Беларуская песня" і ў асноўным складаецца з кампазіцыяў на вершы Уладзіміра Караткевіча. Гэта – запіс канцэрту, што адбыўся ў гонар 80-гадовага юбілею пісьменніка. Усяго на дыску 18 песень, 13 з якіх – на вершы Караткевіча і яшчэ 5 дадаткаў на вершы іншых аўтараў.

Як распавёў сам Зміцер Вайцюшкевіч, гэты дыск пэўны час ня з'явіцца ў дыскарнях, затое яго можна будзе набыць на канцэртах выканаўцы. Таму кліенты Prastora.by маюць можна сказаць унікальную пакуль што магчымасць набыць гэтую кружэлку.

CD WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Беларуская песня

Віншаваць адно аднога – трэба з радасьцю і... многа! :)

 

Шаноўнае спадарства, калекцыя беларускамоўных "Паштовак, якія падабаюцца" папоўнілася больш як у два разы! Прапаноўваем вашай увазе 16 новых паштовых картак аўтарства менскага дызайнэра Рамана Шыка:

Паштоўка. Жадаю, каб табе шанцавала ва ўсім і заўсёды!

Паштоўка. Няхай усе твае вялікія жаданні заўсёды здзяйсняюцца!

Паштоўка. Я магу прадбачыць тваю будучыню...

Паштоўка. Букет добрых пажаданняў

Паштоўка. Я табе, мой любы дружа, падаруначак прынёс!

Ды шмат іншых!..

Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Чытае аўтар

Беларуская аўдыёкніга – рэч досыць сьвежая. Аўдыёкнігі, начытаныя самімі аўтарамі, рэч да ўсяго яшчэ і вельмі аўтэнтычная. Да нядаўняга часу такія мелі ўсяго некалькі пісьменьнікаў – Арлоў, Гілевіч, Някляеў, Хадановіч ды колькі маладзейшых. І вось, здаецца, усё стала на свае месцы. Паўнавартасную аўдыёкнігу (маецца на ўвазе адмыслова выдадзены дыск) займеў карыфэй беларускае літаратуры, духоўны лідэр апошняга беларускага Адраджэньня, якім яго многія заслужана лічаць, – Народны (ува ўсіх сэнсах) пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў.

Мы ўжо наўрад калі трымацьмем у руках асобныя дыскі з найлепшымі творамі Купалы, Коласа, Гаруна, Гарэцкага, Багдановіча ў аўтарскім выкананьні, і таму аўдыёкнігу "голасам Быкава" можна безь перабольшаньняў назваць артэфактам беларускае культуры.

Прычым гэта ўжо другі аўдыёдыск, дзе гучыць голас Народнага пісьменьніка – першы называўся "Быкаў на Свабодзе", і таксама выдаваўся беларускаю службаю аднайменнага радыё. Але тое была публіцыстыка, якой пісьменьнік таксама надаваў значную ўвагу, а дыск "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Чытае аўтар" – гэта менавіта аўдыёкніга, больш за тое, мэмуарная.

"Каляндарныя дні" на Prastora.by + іншая сувэнірная прадукцыя

Каляндарная сярэдзіна году – самы час, калі варта стаць шчасьлівым уладальнікам календара. Пагатоў, калі каляндар той мае азначэньне сувэнірнага і па сутнасьці сваёй ёсьць бестэрміновым. Прапаноўваем вашай увазе календары ды іншую сувэнірную прадукцыю – дэкаратыўныя магніты й кубкі – што папоўнілі сабою адмысловыя разьдзелы:

Календары

ў катэгорыі Іншае.

Дэкаратыўныя магніты

ў катэгорыі Іншае.

Дэкаратыўныя кубкі

ў катэгорыі Іншае.

Глядзець тавары – тут.

Новыя кнігі й дыскі і новы разьдзел з кнігамі на Prastora.by

Шаноўнае спадарства, прапаноўваем вашай увазе новыя кнігі й дыскі (сярод якіх ёсьць новы беларускамоўны альбом гурту ДзеціДзяцей "Рух"), што зьявіліся на Prastora.by. Зьвяртаем вашую ўвагу на стварэньне адмысловага разьдзелу Літаратура на замежных мовах, дзе будуць зьмяшчацца адпаведныя кнігі.

 

Кніга Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка

Кніга Дудзюк Зінаіда. Кола Сварога

Кніга Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?

Кніга Белы Алесь. Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня

Кніга Радзівіл Багуслаў. Аўтабіяграфія

Кніга Верамейчык Сяргей. Міхал Клеафас Агінскі, 1765 – 1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі)

Кніга Чыгрын Сяргей. Беларуская Беласточчына

Кніга Чыгрын Сяргей. З беластоцкай зямлі

Кніга Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 1). Зьвяз Пярсьцёнка

Кніга Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 2). Дзьве вежы

Кніга Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 3). Вяртаньне караля

Кніга Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час

Кніга Bely Alexander. The Belarusian Cookbook

Кніга Fairy-tale Shakespeariada. Hamlet

Кніга Fairy-tale Shakespeariada. King Lear

Кніга Fairy-tale Shakespeariada. Romeo and Juliet

Кніга Fairy-tale Shakespeariada. The Winter's Tale

CD ДзеціДзяцей. Рух

CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы