Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Новае беларускае кіно "Дастыш фантастыш" ды іншае відэа на DVD

Новы фільм "Дастыш фантастыш" ад нацыянальнае кінастудыі "Беларусьфільм" ужо ў продажы! Аўтар "Колеру кахання" Аляксандар Канановіч прадставіў публіцы сваю першую поўнафарматную стужку. Музыка Лявона Вольскага і песні гуртоў "Крамбамбуля", "Naka", "Барто" і "Ляпіс Трубяцкі".

Жыхары вёскі "375 кіламетр" – вельмі забаўныя, энергічныя і вынаходлівыя людзі. Аруць зямлю на танку, але ўсё-ткі імкнуцца не адставаць ад цывілізацыі: яны маюць сваю перасоўную міні-АТС – мабільны тэлефон, з якім гойсае паштарка бабка Нюра. Галоўнаму герою Ваньку тэлефон патрэбны выключна для таго, каб выйсці ў Сеціва – у далёкай Аўстраліі жыве яго віртуальная любая. Аднак суседская дзеўка Варка, таемна закаханая ў героя, не гатовая мірыцца з існаваннем суперніцы. Варка усімі магчымымі спосабамі спрабуе звярнуць на сябе ўвагу хлопца. Але далёка ня ўсе ідзе згодна з планам...

Сярод вяскоўцаў мы сустракаем і старога "байкера" Бузука, які ганяе на сваім старажытным матацыкле; і сястру героя Люську з жаніхом Шурыкам, якім усё ніяк не выпадае застацца сам-насам; і вясёлую бабку Капіталіну, а дэбашыра Федзю, і дзядоў Ванькі і Варкі, што вечна варагуюць...

Віншуйце па-беларуску!

 

Шаноўнае спадарства, павіншаваць сяброў, сваякоў, блізкіх, родных і каханых густоўна зробленаю паштоваю карткаю стала нашмат прасьцей!

Істотна папоўніўся разьдзел "Паштоўкі" ў катэгорыі "Іншае" на Prastora.by.

Прапаноўваем вашай увазе паштоўкі ад дызайнэраў і мастакоў Рамана Шыка, Міколы Купавы, Аляксея Кульбіцкага і Ўладзімера Цэсьлера...

Кніжныя навінкі на Prastora.by


Ліс Арсень. Gloria victis!

Кніга Ліс Арсень. Gloria victis!

Кніга Джойс Джэймс. Уліс

Кніга Нікалаеў Мікола. Беларускі Пецярбург

Кніга Шышыгіна-Патоцкая Клаўдзія. Нясвіж і Радзівілы

Кніга Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці


Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці
Кніга Статут Вялікага княства Літоўскага 1588

Кніга Короткевич Владимир. Дикая охота короля Стаха

Кніга Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану

Кніга Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі


Календа Сяргей. Казкі: гісторыі (не) пра нас
Кніга Гэта мы – гэта наша гісторыя / This is us – this is our history

Кніга Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Кніга Багдановіч Максім. Я хацеў бы спаткацца з Вамі...

Кніга Календа Сяргей. Казкі: гісторыі (не) пра нас

Кніга Чернявская Юлия. Белорусы. От "тутэйшых" – к нации


Чаропко Виктор. Великий князь Витовт
Кніга Алексиевич Светлана. Последние свидетели. Соло для детского голоса

Кніга История имперских отношений: беларусы и русские. 1772 – 1991 гг.

Кніга Деружинский Вадим. Тайны беларуской истории

Кніга Чаропко Виктор. Великий князь Витовт

"Белая яблыня грому" і іншыя новыя дыскі на Prastora.by (+ падарункі ад Л. Вольскага)

Лявон Вольскі прэзэнтуе свой праект у Купалаўскім тэатры

Нарэшце ў продажы зьявіўся новы, але "клясычны" альбом Лявона Вольскага й кампаніі – "Белая яблыня грому" – на вершы паэтаў-клясыкаў ад XVIII да XXI стагодзьдзя. Вось што піша ў "Прадмове" да дыску сам Лявон Вольскі:

"Усе мы ў школе вучылі беларускую літаратуру, і што? Хто што памятае? "Цьвёрда трымаўся юнак на дапросе"? "Адзін вялізарны парсюк"? "Цьвяток радзімы васілька?" Гэта яшчэ добрыя веды. Большасьць наогул нічога ня будзе памятаць. Таму што існуюць фіктыўныя прадметы. Гэта, як мінімум, сьпевы і белліт. Калі я вучыўся ў школе, дык нашая "беларусіца" пайшла ў дэкрэт. І яе замяняла маладая дзяўчына. Здаецца, цягам году. Дык вось, на занятках яна ўголас чытала дэтэктывы. Тады дзеці збольшага спакойна ды ўважліва слухалі. Потым усе атрымалі чацьверкі і пяцёркі і пайшлі на вакацыі.

За ўвесь час навучаньня я прачытаў "Міколку-паравоза", "Палескіх рабінзонаў" і некалькі кніжак Васіля Быкава. Гэта са школьнай праграмы. Астатняе "чыталася" па крытыцы. Бо адчуваліся заніжаныя патрабаваньні да прадмету. Фікцыя!..

Віртуальная аўтограф-сэсія Андрэя Хадановіча на Prastora.by


Андрэй Хадановіч

У працяг аўтограф-сэсіі, што мела месца ў кнігарні галерэі "Ў" 18 сакавіка, Prastora.by і паэт Андрэй Хадановіч ладзяць віртуальную аўтограф-сэсію, сэнс якое палягае ў наступным: тыя, хто зь нейкіх прычынаў ня змог прысутнічаць на прэзэнтацыі кнігі Андрэя Хадановіча "Несымэтрычныя сны" ў кнігарні галерэі "Ў" і атрымаць аўтограф там, могуць замовіць кнігу на Prastora.by – і атрымаць падпісанае аўтарам выданьне. Прычым пакупнікі Prastora.by маюць магчымасьць выбраць тэкст, які будзе побач з сыгнатураю пісьменьніка.

Для таго, каб атрымаць новы зборнік Андрэя Хадановіча "Несымэтрычныя сны" (у камплект да якога ўваходзіць таксама аўдыёдыск) з аўтографам, у камэнтары да замовы трэба падаць тэкст, які Вы хочаце бачыць на сваім асобніку.

Акцыя стартуе 21 сакавіка, у сусьветны Дзень паэзіі, і трывацьме 2 тыдні.

Музычныя навінкі: МРОЯ, J:Морс, Маўзэр, Сьцяна, Port Mone, Naka


Рок-гурт МРОЯ. Дваццаць восьмая зорка

Шаноўнае спадарства!
Прапануем вашай увазе самае сьвежае зь беларускай музыкі.
Апошнія рэлізы на CD і DVD:


J:МОРС. Концерт в театре (DVD)
CD. Рок-гурт МРОЯ. Дваццаць восьмая зорка

CD. Maŭzer. Porna / Маўзэр. Порна

DVD. J:МОРС. Концерт в театре (DVD)

CD. J:МОРС. Концерт в театре (CD)

CD. Sciana. Кропка вяртаньня

CD. Port Mone. Dip

CD. Naka. Пора

Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў "Замак пабудаваны з крапівы"


Вішнёў Зміцер. Замак пабудаваны з крапівы. Вокладка кнігі

Сёньня, 16 сакавіка, у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў свой новы раман, "Замак пабудаваны з крапівы". Адначасова зьявіўся гэты твор і на паліцах Prastora.by. Прапануем вашай увазе фрагмэнты з кнігі...

Усё пачалося з дзяцінства. Менавіта. У мяне была занадта вялікая галава, і яе цяжка было трымаць. Увесь час куляўся. Самыя лепшыя ўспаміны з дзяцінства – я падаю ўніз галавой. Вось тады і нараджаўся мастак. Свет я бачыў надзвычай дзіўна – перакуленым...

Прысьвячэньне роднай зямлі

Алесь Клышка. Прысьвячэньне роднай зямлі

8 сакавіка – Міжнародны дзень жанчын. А таксама ў гэты дзень нарадзіўся пісьменьнік Алесь Клышка – карэнны мянчук у трэцім пакаленьні, руплівы дасьледнік гісторыі роднага горада. Акурат гэтымі днямі ў спадара Клышкі выйшла новая кніга – паэма-прысьвячэньне "Мінская зямля". Напярэдадні свайго Дня нараджэньня Алесь Клышка распавёў нам гісторыю напісаньня гэтае кнігі...

Падарунак дзядзьку Рыгору на высокі юбілей!

Рыгор Барадулін. Маладзік над стэпам. Унікальнае рэпрынтнае выданне!

У дзень свайго 75-гадовага юбілею народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін атрымаў, бадай, самы прыемны падарунак – выйшла ўнікальнае рэпрынтнае выданьне ягонае першае кнігі "Маладзік над стэпам"!

Упершыню кніга была выдадзена ў Дзяржаўным выдавецтве БССР у 1959 годзе, калі самому Рыгору Барадуліну было 24 гады.

У дзень 75-годзьдзя паэта ў менскім выдавецтве "Мэдысонт" пабачыла сьвет новае выданьне:
Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам.

Рыгору Барадуліну 75! Віншуем! Дай Бог здароўя!

Рыгор Барадулін – юбіляр!

Сёньня, 24 лютага, народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну спаўняецца 75 год. У гэты высокі юбілей хочацца пажадаць дзядзьку Рыгору найперш здароўя, маральнай і фізычнай моцы – каб як найхутчэй адолець хваробу і выйсьці з бальнічнае палаты.

Да Дня нараджэньня шанавальнікі ягонае творчасьці падрыхтавалі паэту адмысловы падарунак – выпусьцілі камплект сувэнірных паштовак, прымеркаваны акурат да гэтае даты. Фотаздымкі Глеба Лабадзенкі і Сяргея Шапрана апрацаваў дызайнэр Аляксей Кульбіцкі, і, аздобленыя вершамі самога Рыгора Барадуліна, яны выйшлі ў якасьці адмысловых сувэніраў.

Народзіны дзядзька Рыгор сустракае ў лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. Лекары далі рады зьняць мігальную арытмію і тэмпэратуру, і апошнімі днямі паэта ўжо колькі разоў наведвала яго жонка Валянціна Барадуліна. Інтэрвію зь ёю можна прачытаць тут.

Разам са шматлікімі аматарамі Ягонага паэтычнага слова віншуем Рыгора Барадуліна і дзячым яму за ўсё тое, што ён зрабіў і яшчэ зробіць для Беларусі! Дай Бог яшчэ доўгіх і плённых год жыцьця!

З павагаю,
каманда Prastora.by