Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Прайс-ліст наяўных на сайце тавараў


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | 1 (2) | A (1) | F (2) | G (1) | H (2) | I (2) | L (2) | N (2) | R (1) | S (2) | T (1) | V (2) | W (11) | А (50) | Б (52) | В (16) | Г (35) | Д (57) | Е (4) | Ж (16) | З (24) | І (3) | Й (1) | К (101) | Л (21) | М (48) | Н (21) | О (1) | П (91) | Р (17) | С (35) | Т (16) | У (5) | Ф (6) | Х (7) | Ц (51) | Ч (6) | Ш (17) | Э (2) | Я (4)
Назва і кароткае апісаньне Кошт Купіць
Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (16 Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)

Кніга Конрада Бабятынскага прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.

11.99 р.
Багданава Галіна. Сакрамэнта Багданава Галіна. Сакрамэнта

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.

3.49 р.
Багдановіч Максім. Вершы Багдановіч Максім. Вершы

Выбраныя вершы класіка беларускае літаратуры Максіма Багдановіча, многія з якіх уваходзяць у школьную праграму. Шэдэўры нацыянальнага прыгожага пісьменства. Чытае Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.

6.49 р.
Багдановіч Максім. Пярсцёнак. Выбраныя творы Багдановіч Максім. Пярсцёнак. Выбраныя творы

У кнiгу ўвайшлi найбольш значныя творы беларускага класiка Максiма Багдановiча, якi пры жыццi марыў пра зборнiкi паэзii "Пярсцёнак" ды "Шыпшына". Гэтае выданне ў пэўнай ступенi выконвае яго запавет.

6.99 р.
Бадак Алесь. Зорка для вавёркі Бадак Алесь. Зорка для вавёркі

Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.

3.99 р.
Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчы Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчы

Магія паэзіі Рыгора Барадуліна ў нізцы лірычных песень Алеся Камоцкага, аздобленая фотаздымкамі Джона Кунстадтэра.

Выданне ўтрымлівае вершы, ноты. Да кожнай кнігі прыкладзены CD-дыск з песнямі Алеся Камоцкага.

12.99 р.
Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, — асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.

12.49 р.
Барадулін Рыгор. Лепей Барадулін Рыгор. Лепей

Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

19.99 р.
Барадулін Рыгор. Навошта Барадулін Рыгор. Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, аздобленыя фотаздымкамі Джона Кунстадтэра.

3.99 р.
Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое

"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание Нобелевской премии" (Владимир Некляев). В книге стихи Рыгора Бородулина представлены параллельно — в белорусских оригиналах и в лучших переводах на русский.

14.99 р.
Барадулін Рыгор. Сны сасны Барадулін Рыгор. Сны сасны

Кніжачка выбраных вершаў, агучаная аўтарам і аздобленая фотаабразкамі, якія зрабіў Вадзім Грудзько.

11.99 р.
Барадулін Рыгор. Тастамент. Выбраныя творы Барадулін Рыгор. Тастамент. Выбраныя творы

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы Народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так і эсэ, запісы, вершы апошніх гадоў і дзён.

6.99 р.
Баршчэўскі Лявон. Балясін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы Баршчэўскі Лявон, Балясін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы

Нямецкая мова, як індаеўрапейская, — «сваячка» беларускай і іншых славянскіх моў. Але пасля гіпатэтычнага «моўнага разводу» народаў да шчыльных моўных кантактаў з немцамі справа дайшла толькі ў апошнія тысячу гадоў.

Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нямецкай мовай, гісторыяй і культурай.

4.99 р.
Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходненіжнефранкскіх дыялектаў. У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотна могуць дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моў.

Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нідэрландскай мовай.

4.99 р.
Башура Міхась. Думкі – гэта не гульня Башура Міхась. Думкі – гэта не гульня

Паэзія Міхася Башуры вельмі эмацыянальная і свавольная, бо яна гаворыць пра вечныя чалавечыя каштоўнасці. Вершы, прадстаўленыя ў выданні, разгортваюць перад чытачом каляровую гаму новага свету, дзе няма месца здрадзе, нянавісці і падману. Гэта – светлая кніга, якая рэкамендуецца ўсім прыхільнікам паэтычнага слова.

4.99 р.
Башура Наталия. Сольфеджио в картинках. По дорожке в Музыку Башура Наталия. Сольфеджио в картинках. По дорожке в Музыку

Уникальный авторский метод изучения сольфеджио на начальном этапе.

Знания по сольфеджио, необходимые на начальном этапе обучения музыке, можно изучать увлекательно и интересно. Мы предлагаем вам в дополнение к учебникам сольфеджио наше издание. Надеемся, что с его помощью ваш ребенок без труда освоит музыкальную грамоту.

4.00 р.
Белавокі Андрусь. Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі Белавокі Андрусь. Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі

Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 188 с. — (Другі фронт мастацтваў).

2.99 р.
Беланогая Таццяна. Матылёк Беланогая Таццяна. Матылёк (вершы Яўгеніі Янішчыц)

Альбом "Матылёк" — плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць "палескай ластаўкай". Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі "Будзьма беларусамі!", ужо ў продажы!

9.49 р.
Беларуская Раскладанка Беларуская Раскладанка

Адмысловая мадэль з нацыянальным арнаментам!

"Беларуская Раскладанка" — унікальная мэблевая навінка, сапраўдны беларускі фатэль-трансформер! Акрамя таго, што "Беларуская Раскладанка" — гэта ўніверсальны фатэль, які мае 5 ступеняў раскладання, дык яна яшчэ і можа быць зручным ложкам, шэзлонгам, банкеткаю або проста матрацам!

449.00 р.
Беларускі раманс "Шыпшына" Беларускі раманс "Шыпшына"

19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры – Ларысы Геніюш, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Канстанцыі Буйло і іншых. Таццяна Грыневіч-Матафонава – вакал, гітара. Вольга Кашэвіч – фартэпіяна.

6.49 р.
Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў

Аўдыёкніга складаецца з беларускіх народных казак (літаратурная апрацоўка казак — Якуб Колас і Алесь Якімовіч) у выкананні Народнага артыста Беларусі Віктара Манаева і цудоўным музычным афармленні.

6.49 р.
Белы Алесь. Хроніка Белай Русі Белы Алесь. Хроніка Белай Русі

"Хроніка Белай Русі" — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі 2000 году, прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніцаў прасочваецца эвалюцыя "Белай Русі" ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы.

8.99 р.
Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда

Кніга Анатоля Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” прысвечаная вялікай Грунвальдскай бітве. 15 ліпеня 1410 года Вялікі князь Вітаўт і кароль Уладзіслаў Ягайла перамаглі, бо вялі ваяроў у бой за Айчыну і мелі побач верных абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў.

22.99 р.
Бібліятэка французскай драматургіі. Том 3 Бібліятэка французскай драматургіі. Том 3

У зборнік уключаныя драматычныя творы вядомых французскіх драматургаў, сяброў Французскай Акадэміі: "бацькі" тэатра абсурду Эжэна Ёнэско "Непадкупны забойца", літаратурнага і тэатральнага крытыка Т'еры Манье "Блюзнер" і аўтара самай касавай французскай п'есы канца 40-х – 50-х гадоў Андрэ Русэна "Хатка".

4.49 р.
Бірулька "City". Брэст Бірулька "City". Брэст

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: белы. Матэрыял: ПВХ.

4.29 р.
Бірулька "City". Віцебск Бірулька "City". Віцебск

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: белы. Матэрыял: ПВХ.

4.29 р.
Бірулька "City". Гродна Бірулька "City". Гродна

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: белы. Матэрыял: ПВХ.

4.29 р.
Бірулька "City". Магілёў Бірулька "City". Магілёў

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: белы. Матэрыял: ПВХ.

4.29 р.
Бірулька "Беларускі арнамэнт" Бірулька "Беларускі арнамэнт"

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: чырвоны. Матэрыял: ПВХ.

4.29 р.
Бірулька "ВЫШЫВАНКА" Бірулька "ВЫШЫВАНКА"

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: белы. Матэрыял: ПВХ.

4.29 р.
Бірулька. I love Belarus Бірулька. "I love Belarus"

Сувэнірная бірулька, на якую можна пачапіць ключы або навязаць стужачку, ці проста выкарыстоўваць як знак пэўнае адметнасьці.
Колер: белы альбо чорны. Матэрыял: ПВХ.

4.29 р.
Бічэль Данута. Мост святога Францішка Бічэль Данута. Мост святога Францішка

Кніга «Мост святога Францішка» — своеасаблівы працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас». У новай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія жылі для саміх сябе, для сваіх блізкіх і для Радзімы, — у тым сэнсе, як яны разумеюць паняцце Радзімы. Апавядае пра каханне і сяброўства...

3.49 р.
Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

У кнізе гісторыка Андрэя Блінца распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб’ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае развіццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з’яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны.

У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.

8.39 р.
Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя

Кніга прысвечана побыту пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV —сярэдзіне XVII стагоддзя.

Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.

Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцау, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

25.99 р.
Бохан Юры. Узбраенне беларускіх зямель у XIV — XVI cтагоддзях Бохан Юры. Узбраенне беларускіх зямель у XIV — XVI cтагоддзях

Багата ілюстраванае выданне прысвечана эвалюцыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земль на працягу ХIV — XVI стст. Разглядаюцца розныя катэгорыі наступальнага і засцерагальнага ўзбраення, мясцовыя традыцыі, развіццё вайсковай справы і ўзбраення. Разлічана на студэнтаў, выкладчыкаў, прафесійных гісторыкаў і археолагаў — усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі перыяду Сярэднявечча.

24.99 р.
Брама. Літаратурны альманах Брама. Літаратурны альманах

Літаратурна-мастацкі альманах Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

8.19 р.
Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд

У кнізе – вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003 – 2011 гг. Збольшага – непасрэдныя і ўскосныя эксперыменты ў міфапаэтыцы, самаробныя легенды, самаствораныя паданні і самаадчутыя повязі, спробы засяліць змрок вакол чалавечага жылля – згодна з уласным густам і дзеля агульнай карысці

4.99 р.
Бульба Белорусская Бульба Белорусская

В книге в популярной форме представлен широкий круг сведений об одной из самых распространённых сельскохозяйственных культур Беларуси – картофеле. Изложены современные материалы по его биологии, сортам, выращиванию, хранению, переработке и использованию. Освещены вопросы селекции, агротехники возделывания картофеля, приведены сведения о болезнях, сорняках, вредителях, средствах и методах борьбы с ними.

24.99 р.
Бураўкін Генадзь. Вершы Бураўкін Генадзь. Вершы

Эксклюзіўнае выданне! Як атрымаць адзін з асобнікаў, выдадзеных абмежаваным накладам, У ПАДАРУНАК - чытайце ў апісанні!

Дыск змяшчае запісы вершаў Генадзя Бураўкіна розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі снег", "Узнясенне". Чытае аўтар.

0.00 р.
Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.

12.99 р.
Бурлак Вера. Творы соннага жанру Бурлак Вера. Творы соннага жанру

Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.

2.01 р.
Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Нясвіжскага замка Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Нясвіжскага замка

Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

12.99 р.
Бутэвіч Анатоль. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца Бутэвіч Анатоль. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца

Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з'явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу і зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў лаветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. I тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.

3.99 р.
Быкаў Васіль. Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiк Быкаў Васіль. Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiк

Васіль Быкаў - імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна - апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці "Альпійская балада" і "Пакахай мяне, салдацік", у якіх закранаецца тэма вайны.

6.99 р.
Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіў Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіў

Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія.

5.99 р.
Быкаў Васіль. Ліквідацыя Быкаў Васіль. Ліквідацыя. Без цэнзуры

У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава «Ліквідацыя» («Сотнікаў») упершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацый і крытыкі аповесці. У «Каментарыях» разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.

24.99 р.
Быкаў Васіль. Пакахай мяне, салдацік Быкаў Васіль. Пакахай мяне, салдацік

Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924 — 2003) складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады.

17.99 р.
Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 10 Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 10

Дзясяты том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957 — 1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.

12.49 р.
Бэрфус Лукас. Каала Бэрфус Лукас. Каала

Прэзэнтацыі кнігі з удзелам аўтара ў Менску і Берасьці! Падрабязная інфармацыя ТУТ.

Пасьля самазабойства брата аўтар пачынае сапраўднае расьследаваньне і — разам з тым — дасьледаваньне. Каб зразумець, што штурхнула брата сыйсці з жыцьця, аўтар пачынае ўзгадваць яго гісторыю — кім быў брат, як ён жыў, чаму знаёмыя звалі яго "каала" і як гэтая мянушка паўплывала на яго жыцьцё.

8.99 р.
Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра

Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.

4.99 р.
Бядуля Змітрок. Салавей. Сярэбраная табакерка Бядуля Змітрок. Салавей. Сярэбраная табакерка

Змітрок Бядуля меў яўрэйскае паходжанне, але стаў адным з дзеячоў нашага нацыянальнага Адраджэння і выдатным беларускім пісьменнікам.

6.99 р.
Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648 — 1649 гг.

Кніга Вітальда Бярнацкага даследуе першую фазу баявых дзеянняў, калі ў 1648-1649 гг. войскі казацкай Украіны занялі беларускае Палессе, каб не дазволіць літоўскаму войску прыйсці на дапамогу арміі Польскай кароны.

Кніга багата аздоблена, у тым ліку каляровымі графікамі і картамі, а таксама выявамі згаданых бітваў з нямецкіх выданняў другой паловы XVII ст.

11.99 р.