Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Прайс-ліст наяўных на сайце тавараў


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | 1 (2) | A (1) | F (2) | G (1) | H (2) | I (2) | L (2) | N (2) | R (1) | S (2) | T (1) | V (2) | W (11) | А (50) | Б (52) | В (16) | Г (35) | Д (57) | Е (4) | Ж (16) | З (24) | І (3) | Й (1) | К (101) | Л (21) | М (48) | Н (21) | О (1) | П (91) | Р (17) | С (35) | Т (16) | У (5) | Ф (6) | Х (7) | Ц (51) | Ч (6) | Ш (17) | Э (2) | Я (4)
Назва і кароткае апісаньне Кошт Купіць
Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон

Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Вадаспады Грызьлі" – 01:31:16, "Кропачка і Антон" – 01:57:13. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

6.99 р.
Вайцюшкевіч Зміцер. Наша песня Вайцюшкевіч Зміцер. Наша песня

Зміцер Вайцюшкевіч, адзін з галоўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай нацыянальнай песні, выдаў новы студыйны альбом, які так і называецца — "Наша песня". Дыскаграфія Змітра Вайцюшкевіча і яго WZ-orkiestra папоўнілася яшчэ адным цудоўным кампакт-дыскам з песнямі на вершы беларускіх (і ня толькі) паэтаў. Трэба слухаць!

14.99 р.
Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае) Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае)

У альбом увайшлі песьні на вершы Ўладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Алеся Камоцкага і Міхала Анемпадыстава. Вайцюшкевіч упэўнівае: гэта не складанка лепшага, а альбом абсалютна новых песень.

14.99 р.
Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін

Жыцьцяпіс Сынухэ, лекара фараона Эхнатона і Нэфэртыці, за гады 1390—1335 да н. э., у пятнаццаці папірусах, напісаных ім самім / Пер. зь фінск. Я. Лапаткі. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 628 с. — (Літаратурная скарбонка).

4.29 р.
Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.

6.99 р.
Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.

6.99 р.
Ваярскі камплект плакатаў Ваярскі камплект плакатаў

Вялікі насьценны камплект плакатаў памерам 50х34 см (больш за фармат А3) з выявамі слаўных вершнікаў, што ў Сярэднявеччы баранілі годнасць нашага краю і здабывалі ў лютых сечах перамогі для нашае зброі! Акрамя ўласна выяваў ваяроў аўтарства полацкага мастака Івана Іванова постары таксама месьцяць прысвячэнні і гістарычныя даведкі, якія напісаў гісторык з Полаччыны Юры Усьціновіч.

8.99 р.
Вілейскі павет Вілейскі павет

“Вілейскі павет” – гісторыка-краязнаўчы гадавік, які будзе знаёміць з гісторыяй пэўнага рэгіёна – Вілейшчынай. Гэта пляцоўка для даследчыкаў – падзяліцца сваімі адкрыццямі, а для чытачоў – атрымаць займальнае і пазнавальнае чытанне пра край.

5.59 р.
Віняцкі Мікалай. Залатое пачуццяў руно Віняцкі Мікалай. Залатое пачуццяў руно

Пятая паэтычная кніга Мікалая Віняцкага «Залатое пачуццяў руно» ўключае новыя творы, якія вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем самых разнастайных класічных форм і жанраў паэзіі. Апроч вершаў аўтар увёў у сваю паэзію цэлы шэраг экзатычных на фоне традыцыйных жанраў.

3.99 р.
Віняцкі Мікалай. Пад крылом лебядзіным… Віняцкі Мікалай. Пад крылом лебядзіным…

Паэтычны зборнік “Пад крылом лебядзіным…” з шэрагу тых кніг, якія пішуцца ўсё жыццё, калі добрым дарадцам аўтару становяцца мудрая развага, сталасць і вопыт. Шырокі выбар тэм, дакладнасць і вобразнасць слова, адметнасць мастацкага бачання суровай рэчаіснасці – усё гэта належыць па-сапраўднаму таленавітай і самабытнай паэзіі, што, несумненна, спадабаецца нават самым патрабавальным чытачам.

3.99 р.
Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм

Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства.

4.99 р.
Вішнёў Зміцер. Замак пабудаваны з крапівы Вішнёў Зміцер. Замак пабудаваны з крапівы

Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора "Замак пабудаваны з крапівы" – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне або захапленне, але не абыякавасць.

9.90 р.
Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка

Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам гісторыі вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць адкрыць для сябе новую старонку гісторыі Нясвіжскага замка і славутага роду Радзівілаў.

21.99 р.
Воранаў Віталь Voranau Vital. Шэптам Szeptem Воранаў Віталь / Voranau Vital. Шэптам / Szeptem

Кніга апавяданняў "Шэптам" Віталя Воранава, інспіраваная паганскай традыцыяй, народнай медыцынай і шаптунствам беларускага Палесся і Падляшша.
Зборнік 18 тэкстаў заснаваны на матар’ялах сабраных падчас экспедыцыі па рэгіёне беларуска-польскага памежжа.
Кніга выйшла па-беларуску і ў перакладзе Манікі Уранэк на польскую мову.

17.99 р.
Вясельныя клопаты + Развод па-амэрыканску + Сваты Вясельныя клопаты + Развод па-амэрыканску + Сваты

Тры "вясельныя" камэдыі на адным DVD. Фармат PAL, DVD. Працягласьць: "Вясельныя клопаты" – 01:39:11; "Развод па-амэрыканску" – 01:35:26; "Сваты" – 01:33:39. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

6.49 р.
Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў

Кружэлка складаецца з вясельных песень і найгрышаў, якія былі запісаныя ў экспедыцыях беларускім паэтам і краязнаўцам Сяргеям Панізнікам у 1968-1969 гадах у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці (вёскі Лявонпаль, Бабышкі, Даўгінава). Гэтыя песні спявалі больш за паўстагоддзя таму, з імі святкавалі вяселлі, іх перадавалі з вуснаў у вусны.

15.99 р.