Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Прайс-ліст наяўных на сайце тавараў


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | 1 (2) | A (1) | F (2) | G (1) | H (2) | I (2) | L (2) | N (2) | R (1) | S (2) | T (1) | V (2) | W (11) | А (50) | Б (52) | В (16) | Г (35) | Д (57) | Е (4) | Ж (16) | З (24) | І (3) | Й (1) | К (101) | Л (21) | М (47) | Н (21) | О (1) | П (91) | Р (17) | С (35) | Т (16) | У (5) | Ф (6) | Х (7) | Ц (51) | Ч (6) | Ш (17) | Э (2) | Я (4)
Назва і кароткае апісаньне Кошт Купіць
Гадуем беларусаў. Частка 2: для сярэдняй школы Гадуем беларусаў. Частка 2: для сярэдняй школы

Змест другой часткі мультымедыйнага дапаможніка "Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы" прадвызначаны галоўнай тэндэнцыяй сучаснай адукацыі, калі метады пасіўнага навучання адсоўваюцца на другі план, а прыярытэт надаецца актыўным і інтэрактыўным прыёмам ды падыходам.

5.99 р.
Галасы паэтаў Галасы паэтаў

Дыск задуманы як аўдыядапаможнік для вывучэння ў школе беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў.

6.49 р.
Галіноўская Ніна. Калі я шчаслівы Галіноўская Ніна. Калі я шчаслівы

Зборнік разнастайны па жанрах — вершы, казкі, жарты, небыліцы. Творы прасякнуты любоўю да дзяцей, выхоўваюць у ix павагу да бацькоў, сяброў, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету, патрыятычныя пачуцці да свайго роднага краю.

4.99 р.
Галчыньскі Канстанты Ільдэфанс. Сёмае неба

Выбраныя творы / Укл. А. Хадановіч; прадм. Л. Дранько-Майсюка; пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2006. — 330 с.

5.99 р.
Гапееў Валеры. Сонечная паляна Гапееў Валеры. Сонечная паляна

Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну.

16.99 р.
Гапееў Валеры. Я размалюю для цябе неба Гапееў Валеры. Я размалюю для цябе неба

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей.

Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды сам-насам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.

7.99 р.
Гапоненка Вольга. Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская Гапоненка Вольга. Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

“Я адчуваю, што павінна служыць ісціне – навуцы, і пракладаць новы шлях жанчынам”, - гэтыя словы былі дэвізам кароткага, але вельмі зьмястоўнага жыцця Соф’і Кавалеўскай.

3.99 р.
Гарбата "Калядная" (васільковая) Гарбата. Калядная (васільковая)

Адчуй непаўторны смак надыходзячых святаў — частуючы сябе і сяброў "Каляднай гарбатай"!

Зробленая спецыяльна Для Беларусі ў адметным нацыянальным выглядзе — з сапраўдным цэйлонскім смакам!

14.99 р.
Гарбата "Калядная" (ружовая) Гарбата. Калядная (ружовая)

Адчуй непаўторны смак надыходзячых святаў — частуючы сябе і сяброў "Каляднай гарбатай"!

Зробленая спецыяльна Для Беларусі ў адметным нацыянальным выглядзе — з сапраўдным цэйлонскім смакам!

14.99 р.
Гардзей Віктар. З мінулага не вяртаюцца… Гардзей Віктар. З мінулага не вяртаюцца…

У кнігу Віктара Гардзея «3 мінулага не вяртаюцца...» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лесе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. 3 гэтага ж шэрагу і наступныя творы кнігі.

13.99 р.
Гардзей Віктар. Сарочына цырульня Гардзей Віктар. Сарочына цырульня

Новая паэтычная серыя для дзяцей “Журавінка@” адкрываецца кнігай Віктара Гардзея “Сарочына цырульня”. Нязмушаны гумар вершаў, назіральнасць аўтара, жыццялюбства і тонкае адчуванне свету адразу бярэ ў палон чытача. Вашае чытанне станецца вясёлым і пазнавальным — а, значыць, несумненна карысным!

9.99 р.
Гардзей Віктар. Трыадзінства Гардзей Віктар. Трыадзінства

Класічная формула паэзіі: адзінства трох паняццяў – думкі, вобраза, слова. Гэта для самога творцы, а для чытача ўсё наадварот – трыадзінства слова, вобраза, думкі. У паэзіі Віктара Гардзея надзвычай цеснае спалучэнне часу, месца і дзеяння, што дыктуецца абвостраным адчуваннем чужой і сваёй бяды, самоты, і як вынік нашай агульнай і непапраўнай віны: "I ёсць яна, Вялікая Журба, калі пастрояць грэшных у калоны; і прахрыпіць апошняя труба, і выбегуць, як сцішыцца мальба, заместа коней вараныя клоны".

2.13 р.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы. Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы.

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зробленая спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў.

10.99 р.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1970-1982. Падзеі і дакументы. Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1970-1982. Падзеі і дакументы

Кніга "Рада БНР (1970-1982): Падзеі і дакументы" (23-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны") прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання "Рада БНР (1947-1970): Падзеі. Дакументы. Асобы" (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.

Кніга ўяўляе з сябе першую спробу рэпрэзентацыі матэрыялаў эміграцыйнай дзейнасці Рады БНР.

9.99 р.
Гарэцкі Максім. Дзве душы Гарэцкі Максім. Дзве душы

У аўдыёкнігу, апроч аповесці "Дзве душы", увайшлі апавяданні "Літоўскі хутарок", "Рускі" і "Роднае карэнне". Прачытаў усе гэтыя творы заслужаны дзеяч мастацтваў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі.

6.49 р.
Гарэцкі Максім. Дзве душы. У чым яго крыўда? Гарэцкі Максім. Дзве душы. У чым яго крыўда?

У кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максiма Гарэцкага, цікавага і непаўторнага пісьменніка, якога параўноўваюць з Рэмаркам, друкуюцца дзве аповесці, напоўненыя глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай.

6.99 р.
Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: Максіма Іванавіча – класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча; Гаўрылы Іванавіча – аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча.

4.99 р.
Гарэцкі Радзім. Лісты жыцця і кахання Гарэцкі Радзім. Лісты жыцця і кахання

Кніга прысвечана жыццю і вялікаму пачуццю кахання Гаўрылы Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі) і яго жонкі Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай, што асвятляецца галоўным чынам праз іх багатае ліставанне. Лісты падаюцца з захаваннем граматычных і арфаграфічных асаблівасцяў арыгіналаў.

4.19 р.
Гаўф Вільгельм. Казкі Гаўф Вільгельм. Казкі

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў.

12.99 р.
Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца

Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі...

6.49 р.
Герлінг-Грудзінскі Густаў. Іншы сьвет Герлінг-Грудзінскі Густаў. Іншы сьвет

У сакавіку 1940 года дваццаціаднагадовы паляк, былы студэнт Варшаўскай Палітэхнікі Густаў Герлінг-Грудзінскі, актывіст і суарганізатар падпольнай незалежніцкай групы, на шляху з Львова ў Літву быў арыштаваны НКВД як «германскі шпіён» і атрымаў пяць гадоў канцлагера. У студзені 1942 пасля аб'явы сухой галадоўкі яму ўдалося дамагчыся амністыі (паводле Дамовы Сікорскага - Майскага) і выйсці на волю.

Паміж гэтым - голад, зьнясільваючая праца, мароз і людзі-зьвяры. Пра гэта, то бок пра два гады жыцця ў савецкім канцлагеры пад Архангельскам ён і напісаў кнігу «Іншы сьвет: савецкія зацемкі».

6.99 р.
Гесе Герман. Стэпавы воўк Гесэ Герман. Стэпавы воўк

Раман «Стэпавы воўк» — адзін з найбольш вядомых твораўлаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

4.79 р.
Гідэнс Энтані. Сацыялогія Гідэнс Энтані. Сацыялогія

Кніга знаёміць зацікаўленага чытача з гапоўнымі раздзеламі сацыялогіі — агульнымі тэорыямі развіцця сучаснага грамадства, эканамічнай і папітычнай сацыялогіі, тэорыямі горада і сям’і, праблемамі міжнародных адносінаў. Аўтар разбірае самыя ўплывовыя ў гэтых раздзелах тэорыі і дае ім крытычную ацэнку.

2.99 р.
Гізун Алесь, Рааго Павел. Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік Гізун Алесь, Рааго Павел. Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік

У выданне ўключаны найбольш пашыраныя словы, выразы і фразы, згрупаваныя па тэматычных раздзелах. Раздзелы ўтрымліваюць тэматычныя соўнічкі, а таксама практычныя парады, каментарыі і даведкі, якія нясуць карысныя звесткі і інфармацыю.

4.99 р.
Гілевіч Ніл. Выбранае Гілевіч Ніл. Выбранае

Творы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) уваходзяць у скарбонку нацыянальнае літаратуры, уключаныя ў школьныя праграмы і даўно ўжо маюць заслужаную любоў у аматараў прыгожага слова. У аўдыёкнізе з серыі "Голас паэта" мэтр сам чытае ўласныя выбраныя творы, што робіць гэтыя запісы сапраўды ўнікальнымі.

6.49 р.
Гіруць-Русакевіч Валянціна. А ці ведаеце вы? Гіруць-Русакевіч Валянціна. А ці ведаеце вы?

Новая кніжка для дзяцей «А ці ведаеце вы?» беларускай паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч у пазнавальнай і даступнай вершаванай форме знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з маленькімі і большымі прадстаўнікамі фаўны Беларусі. Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.

4.99 р.
Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі

Кніга складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных па змесце, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з'яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю.

9.99 р.
Голушко Павел. Шведский дневник Голушко Павел. Шведский дневник

Лирико-философский взгляд из эмигрантского далека в глубины собственного Я. Поэзия возраста мудрости и примирения с разочарованиями.

1.43 р.
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

=Gomel palace and park ensemble. Фотаальбом. На беларускай і англійскай мовах / Укладальнік А. Я. Ражкоў, аўтар прадмовы А. Л. Алейнік. – Мінск: Беларусь, 2007. – 158 с. Цв. вокл.

4.99 р.
Гофман Эрнст Тэадор Амадэй. Курдупель Цахес... et cetera, et cetera, et cetera Гофман Эрнст Тэадор Амадэй. Курдупель Цахес... et cetera, et cetera, et cetera

Добрая фэя Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму...

6.99 р.
Грабал Багуміл. Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных Грабал Багуміл. Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.

2.99 р.
Гулецкі Дзмітрый. Манеты беларускай даўніны Гулецкі Дзмітрый. Манеты беларускай даўніны

У кнізе даны агульныя звесткі аб беларускай нумізматыцы дарасійскага перыяду. Пастаўленыя акцэнты дапамогуць студэнтам-гісторыкам, а таксама аматарам раскрыць сябе ў нумізматычным даследаванні. А захапіцца ў гэтай галіне беларускай гістарычнай навукі сапраўды ёсць чым.

8.99 р.
Гэрбэрт Зьбігнеў. Рэканструкцыя паэта

Вершы, п’еса / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 244 с.

1.54 р.
Гэрбэрт Зьбігнеў. Спроба апісаньня

Эсэ / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 248 с.

1.54 р.
Гюле Павел. Мэрсэдэс-Бэнц

Раман, апавяданьні / Пераклад з польскай М. Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 248 с.

2.99 р.